АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Дэпутат: Паўза з указам аб змене плацяжоў за ўдзел у дарожным руху апраўдана

Рашэнне пачакаць з указам аб змене плацяжоў за ўдзел у дарожным руху апраўдана. Гэта дазволіць яшчэ раз узважыць усе плюсы і мінусы. Такое меркаванне 7 красавіка ў эфіры АНТ выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак.



Раней меркавалася, што ўказ можа запрацаваць з 1 красавіка. "Рашэнне да гэтага часу не прынята. Напэўна, гэта звязана з рэзанансам у грамадстве, які выклікаў праект. Думаю, гэта апраўдана, каб ўзважыць яшчэ раз усе плюсы і мінусы і прыняць сапраўды кампраміснае рашэнне", - лічыць Андрэй Рыбак.

Як паведамлялася, праект указа аб змене плацяжоў за ўдзел у дарожным руху ўнесены на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Асноўныя падыходы, прапанаваныя Мінфінам і ўхваленыя ўрадам, - адвязаць транспартны збор ад тэхагляду і прадугледзець магчымасць яго выплаты па месяцах, гэта значыць, непасрэдна ў той перыяд, калі ўласнік карыстаецца транспартным сродкам.

Праект указа, які выносіўся на грамадскае абмеркаванне, меркаваў, што замест дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў руху з фізічных асоб ўводзіцца плата за ўдзел у дарожным руху.

07:01 08/04/2019


Загрузка...
Загрузка...