АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Эканаміст пра беларускія улады: Як былі аграномамі – гэтак і засталіся

Лукашэнка сабраў адмысловую нараду, дзе гаварыў пра гаспадарку, пра эканоміку і пра тое, што ратункам для нашай эканомікі з’яўляюцца высокія тэхналогіі.

Слухаеш Лукашэнку – і ўсё выглядае слушна, красамоўна і прыгожа. Толькі ўзнікае пытанне: чаму эканоміка развіваецца не так інтэнсіўна, як гучаць гэтыя словы. Каментуе Белсату эканаміст Леанід Заіка.

«Нашая ўлада – гэта раённая аграрная наменклатура, яны ўсе атрымлівалі адукацыю ў гэтых вну. Яны ўсе як былі аграномамі, гэтак і засталіся. Я памятаю, яшчэ быў час, калі зойдзеш да ўраду – і там стаялі кампʼютары, дзе яны гулялі ў карты.

Высокія тэхналогіі патрабуюць ужо іншых людзей – транспарт, ІТ, 3D. Гэта людзі новага пакалення. А з гэтымі рабятамі, якія прыйшлі, па 50-60 гадоў, – яны могуць толькі гаварыць. Гэта не іх якасць, не іх данасць. А пагаварыць лёгка. Тэкст напісалі – распавёў…»



11:58 20/03/2019


Загрузка...
Загрузка...