АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

З СІЗА выпусцілі мужа мастачкі Нікі Сандрос

Мастачка Ніка Сандрос паведаміла, што яе мужа Андрэя Мішалутава выпусцілі з СІЗА пад заклад. 


Ніка Сандрос з мужам / Фота з яе акаўнту ў Фэйсбуку

"ДОМА! Эндру адпусцілі! Мы ўсе ў шоку! Раптоўна і нечакана нас з адвакатам выклікалі ў ген.пракуратуру і падпісалі дакументы аб вызваленні яго з СІЗА пад заклад. Потым я 4 гадзіны сядзела насупраць дзвярэй у СІЗА і чакала. Потым ён выйшаў. Цяпер мы дома", — напісала Сандрос у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Яна дадала, што не мае ўяўленне, які будзе працяг — суд, памілаванне ці нешта яшчэ.

Андрэй Мішалутаў працаваў менеджарам па продажах у адной з кампаніяў групы Fenox бізнэсоўца Віталя Арбузава. У 2016 годзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў налічыў дзвюм кампаніям групы Fenox недаплачаныя падаткі. якія кампаніі нібыта тады ж заплацілі. А потым па тым жа самым факце, як кажа Сандрос, праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па ўтойванні падаткаў. У студзені 2018 года Мішалутаў быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА. Ён заставаўся ў СІЗА, нават калі Арбузаў і іншыя затрыманыя былі выпушчаныя з-за кратаў. Ён не даваў паказанняў.


20:13 19/03/2019


Загрузка...
Загрузка...