АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Афіцыйных прапаноў ад расійскага боку па куплі беларускіх НПЗ не паступала - кіраўнік "Белнафтахіма"

Афіцыйных прапаноў ад расейскага боку па куплі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў не паступала, заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў у чацвер.

"Афіцыйнай такой інфармацыі не паступала, таму каментаваць якія-небудзь выказванні не мае сэнсу. Будзе афіцыйная інфармацыя, афіцыйныя прапановы - тады адпаведна будуць афіцыйныя каментары", - сказаў А.Рыбак.

Яго словы прыводзіць дзяржагенства БелТА.

Раней у расійскіх телеграм-каналах з'явілася інфармацыя, што нібыта ў Расіі разглядаюць магчымасць выкупу беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, каб такім чынам кампенсаваць Беларусі наступствы падатковага манеўру.

15:41 10/01/2019


Загрузка...
Загрузка...