АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мясніковіч: Сума падпісаных на Форуме рэгіёнаў дамоў перавысіла $500 млн

На V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісана кантрактаў на суму больш за $ 500 млн. Такія дадзеныя ў праграме "Галоўны эфір" агучыў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.


"Мы выйшлі больш чым на $ 500 млн. Большая частка - беларускі экспарт у Расійскую Федэрацыю. Я паглядзеў уважліва гэтыя кантракты: дзве траціны - гэта інвестыцыйныя тавары - машыны, станкі, абсталяванне, электроніка", - распавёў спікер.

Ён зазначыў, што расійскія губернатары ўзнімалі пытанне перад Міністэрствам прамысловасці і гандлю Расіі, старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка, каб беларуска-расійскія прадпрыемствы, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі РФ, мелі тыя ж меры дзяржпадтрымкі, што і расійскія прадпрыемствы. "Валянціна Іванаўна дала даручэнне напісаць ёй лісты. А мы ведаем: калі яна ўзялася, то давядзе справу да канца", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама закрануў тэму паставак беларускага харчавання ў Расію. Ён нагадаў, што ў рамках форуму адбылося падпісанне пагаднення аб балансах паставак харчавання на 2019 г.. "Гэта не толькі $ 2,5 млрд, там закладзены механізм вырашэння спрэчных пытанняў, - паведаміў спікер. - Часам расійскія адпаведныя службы прымаюць рашэнне ў аднабаковым парадку і потым месяцамі трымаюць у падвешаным стане. Закладзены механізм, які дазваляе сумесна высвятляць прычыны, калі такія маюцца , не ў шкоду дзейнасці гаспадарчых суб'ектаў ".

08:09 15/10/2018


Загрузка...
Загрузка...