АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Цудоўныя "КАРАМЕЛЬКІ"!

Вельмі ўсцешаны прыемнай, сенсацыйнай для мяне навіной.



На першым міжнародным дзіцячым конкурсе музычнага мастацтва  "Зимняя волна", што праходзіў у Мінску ў Палацы чыгуначнікаў, фартэпіянны дуэт "Карамелькі" з муз. школы №8  імя Рыгора Шырмы (г.Мінск)  заняў ДРУГОЕ МЕСЦА,  апярэдзіўшы дзесяткі  іншых удзельнікаў  ў намінацыі  "фартэпіяна", узроставая катэгорыя да 11 гадоў.


У дуэце з Евай УСНІЧ,  сваёй 9-гадовай сяброўкай, мая  8-гадовая Караліна ЗНАВЕЦ ( на відэа справа) сыграла вядучую першую партыю ў джазавай  кампазіцыі  "Бугі-вугі"... Клікніце на відэа і паслухайце!   Як  зладжана і па-майстэрску іграюць  сёння  джаз яшчэ зусім маленькія дзяўчынкі!








06.03.20 1:44

Павел Знавец