Пра любоў на Каляды.
Калядна-навагоднія святы працягваюцца. Наперадзе – праваслаўнае Раство Хрыстовае і “стары Новы год”.
А 2020-ты -- Год Пацука, сыйшоў. І хоць наш, беларускі “ пацук”, кажуць, яшчэ жывы, але насамрэч ён мёртвы. Прынамсі, палітычна.
Зараз мы назіраем яго шалёны, крывавы прывід, мутацыю ў мінулым часе. Таму, калі мы жадаем, каб гэны пацук-мутант хутчэй здох ці знік назаўжды з Беларусі, мы ўсё адно мусім звяртацца да любові і кахання: да сваіх жонак(мужоў), да родных і блізкіх, да сяброў і знаёмых. А таксама да ўсіх добрых і шчырых людзей.
У першы дзень Новага 2021 году я адкрыў кніжачку лірычнай паэзіі Уладзіміра Някляева “ЗНІЧЫ КАХАННЯ”. Так, выпадкова, каб прачытаць паўторна які-небудзь верш.
Кніжка “Знічы кахання” – у постмадэрновай адмысловай мастацкай афарбоўцы. Яе мне ўвосень(2020) сыйшоўшага году Пацука падараваў сам Паэт, падпісаўшы ў мой гонар такія радкі…
Зрэшты, я ўжо прыводзіў іх на сваёй старонцы ў Фэйсбуку . Таму, каб не паўтарацца, зазначу: яны мусяць застацца на маёй пліце, калі я “выдыхну ў неба душу ...”. Бо я ж не люблю банальшчыны кшталту “памятаем, любім, смуткуем…”
Дык вось, адкрыў я кніжку раніцой, 1 студзеня 2021г. Патрапілася старонка нумар 47 з вершам глыбока-філасафічнага зместу “ЛЮБОЎ”, які Паэт прысвяціў сваёй жонцы Людміле Гембіцкай-Някляевай…
Кожны выбітны верш мае сваё музычнае гучанне, падчас нават не адно. У маім выкананні верш Уладзіміра Някляева "Любоў" прагучаў так(гл. відэа) :