АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Музычныя фрагменты ў маім выкананні.


Святкаваць Стары Новы год -- даўняя традыцыя мінскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамады). Яна бярэ свой пачатак з сярэдзіны 1990-х і амаль ніколі не парушалася.


Некаторыя  відэафрагменты  апошніх дзвюх імпрэзаў(2019г. і 2020г.) занатаваў для гісторыі(зняў на відэа) наш ветэран, вельмішаноўны летапісец Грамады, старшыня мінскай гарадской арганізацы БСДП Мікола Лавіцкі .


На відэа ўнізе ( 2019г.)  упершыню па -беларуску ў маім выкананні гучыць  частка  песьні  "Пачка сигарет"  Віктара Цоя.  Другі  куплет  песьні , калі  здымалася  відэа (2019г.), вылецеў з галавы . Хаця колісь на тусоўках  Задзіночання Беларускіх Студэнтаў  напачатку  1990-х, калі   я  выконваў   В.Цоя  па-беларуску,  нават уявіць было немагчыма, што нейкі радок з яго песень забудзецца. Ну, мабыць, склероз падступае.


Але потым я  ўсё ж  ўспомніў той свой уласны пераклад  другога куплета  песьні В.Цоя  "Пачка сигарет" .  Параўнайце з арыгіналам па-руску і пераканайцеся самі, наколькі дакладна захаваная ня толькі рыфма верша-песьні, але й  яе сэнс.



І ніхто не хацеў быць вінаватым бяз віны,

І ніхто не хацеў ахвярай быць той вайны,

А бяз музыкі на свеце нецікава жыць,

А бяз музыкі прыйшлося б увесь час тужыць.(беларускі варыянт майго студэнцкага перакладу ).


И никто не хотел быть виноватым без вина,
И никто не хотел руками жар загребать,
А без музыки на миру смерть не красна,
А без музыки не хочется пропадать.(русский вариант В.Цоя).


У  будучым, калі мяне ўжо ня будзе на гэтым свеце, і  калі сфармуецца паўнавартасная беларуская палітычная нацыя,  усе сапраўдныя песьні-хіты з рускай, ангельскай, французкай ды іншых моваў загучаць і па-беларуску. І  хоць я, відаць, не дажыву да тых светлых часоў,  але цешуся зараз тым, што і мой невялічкі ўнёсак  у  працэс фармавання паўнавартаснай беларускай палітычнай нацыі застанецца ў гісторыі.




На відэа зверху (2020г.) -- цудоўны рускі раманс  на беларускі лад і па-беларуску.  Я ўсё ж здзейсніў сваю даўнюю мару -- упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі праспяваў на гітары знакамітую рускую песню-раманс "Родина"( муз. А.Палячака). Праспяваў,  здаецца,  няблага.   А калі патрэніраваць як сьлед голас,  дык  можа атрымацца яшчэ лепей,  высокапрафесійна -- так, як некалі  было ў юнацтве. Дарэчы,  мастацкі пераклад  песні уласна мой з верша Ф.Савінава.  А перадгісторыя такая.


Колісь у юнацтве (1984г.) у мяне было пару рэпетыцыяў гэтай песні з музычным кіраўніком у былым  ПТВ-107(зараз ліцэй), дзе я навучаўся па спецыяльнасці "электраманцёр". Трэба быў музычны нумар ад нашай групы №85 электрыкаў на конкурс мастацкай самадзейнасці ў гонар чарговай гадавіны "Великого Октября".  Мой муз. кіраўнік (прозвішча памятаю -- Саковіч) хацеў , каб я хадзіў на рэпетыцыі ў Дом культуры "Мінскбудматэрыялы "(цяперашняе ААТ "Керамін") , ну,  каб паставіць належным чынам голас.  Ён усё пераконваў мяне, тады 16-гадовага юнака, што я маю  цудоўны  і моцны лірычны оперны вакал.  І, маўляў, пры належных трэніроўках -- прамы шлях у Оперны тэатр ці ў Белдзяржкансерваторыю.  Але я яго тады не паслухаў, і мой жыццёвы лёс склаўся па-іншаму.


Часам бывае, што нейкая песня і пару рэпетыцыяў, звязаных з  мелодыяй яе гучання і спробамі  ўласнага выканання, убіваюцца ў памяць юнака быццам першае каханне. Міналі гады і дзесяцігоддзі, музыка сталася адным з маіх хоббі. І мне раз-пораз хацелася тую песню зноў заспяваць. Заспяваць па-беларуску. У коле блізкіх сяброў і таварышаў.

І вось, нарэшце, ў 2020-м,  калі мне даўно за 18 мінула,  мая мара здзейснілася.






29.02.20 20:37

Павел Знавец