АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Эсэ пра геніяльны твор Віктара Шалкевіча.



"Жлобская нацыя" -- геніяльны твор!.
Зміцер Бартосік, журналіст, беларускі пісьменнік і паэт-бард.


Тэкст і музыка песні "ЖЛОБСКАЯ НАЦЫЯ" Віктара Шалкевіча -- гэта нешта такое, што цяжка апісаць у словах.


Гэта тое, што немагчыма крытыкаваць ці нават выразіць неяк па-іншаму ў адчуваннях.


Гэта тое, што змагло некалі прыйсці ў галаву маладога Паэта і спевака Віктара Шалкевіча аднекуль звыш.


Калі ў 1997-м у маленькім утульным кінатэатры "Змена", што месціўся на вул. Даўгабродскай у Мінску, я ўпершыню пачуў гэтую песню, то падыйшоў пасля канцэрта да Віктара Шалкевіча і сказаў літаральна наступнае: "Жлобская нацыя -- геніяльны твор, які будзе жыць у вякох".


Мы ўсе рана ці позна памрэм. Але асобныя творы з катэгорыі геніяльных перажывуць вякі. Віктар Шалкевіч, як некалі Максім Багдановіч(дзякуючы выданню невялічкага зборнічка паэзіі "ВЯНОК" друкарняй пана Марціна Кухты), адно толькі гэтай песняй-творам назаўжды залатымі літарамі ўпісаў сваё імя ў скарбонку беларускага паэтычнага і музычнага мастацтва.


У працэссе фармавання беларускай палітычнай нацыі, пакуль будуць ісці спрэчкі наконт дзяржаўнага гімну незалежнай Беларусі, гэты твор будзе беларусам іхні гімн замяшчаць. Ён будзе падсвядома гучаць у душах беларусаў да тае пары, пакуль кожны з нас не ўсвядоміць сябе беларусам, што наша мова -- беларуская і што на ёй трэба размаўляць у паўсядзённым жыцці.


А пасля, калі беларуская мова запануе на Беларусі, загучыць у жыцці беларусаў гэтак жа, як польская ў палякаў, ці французкая ў французаў -- тады гэтаму твору будзе нададзены статус нацыянальна-гістарычнай каштоўнасці, якая паспрыяла адраджэнню і станаўленню БЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ НАЦЫІ і БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ.

10.02.21 12:39

Павел Знавец