Павел Знавец
Хватит позора и бесконечного обмана!
Анонс артыкула пра Вільгельма Кубэ.
Нататкі для артыкула пра Вільгельма Кубэ мною былі падрытаваныя даволі даўно. Але па розных прычынах я іх не друкаваў. Цяпер, мяркую, настаў такі час.
На вуліцах Мінска ў "лепшых" традыцыях і праявах камуна-савецкага мінулага адшумела і адсалютавала чарговае "победобесие-2018", хай і не такое маштабнае, як у мінулым годзе. Як бачым, мой прагноз, як медыцынскі дыягназ, аказаўся дакладным: наш правіцель і "кормчы" у адной асобе ў чарговы раз папраўляў стужкі на так званай "цырымоніі ускладання вянкоў". А потым нешта лапатаў па-руску пра "прыватызацыю нашай агульнай перамогі"...
Але пакуль пакінем усе гэтыя трызненні і перажыткі савецкага мінулага ў баку. І вернемся да даследавання і асэнсавання гістарычнай ролі Вільгельма Кубэ ў аносінах да Беларусі.
На жаль, усе мы пасажыры цягніка пад назовам "Жыццё". 7 студзеня 2017г. сыйшоў на сваім прыпынку гэтага цягніка такі чалавек, як Антон Шукелойц. Ён асабіста ведаў Вільгельма Кубэ і працаваў з ім у 1941-1943гг.
Мне пашчасціла ў 1997-м падчас свайго побыту ў ЗША неаднаразова гутарыць са спадаром Шукелойцам пра мінулае і сучаснае, пра 2-ю сусветную вайну, якую ён перажыў, пра Беларусь і яе гаротны, але ўсё ж шчаслівы лёс.
Тое, што я пачуў ад Антона Шукелойца пра Вільгельма Кубэ, змяніла мае ўяўленні і маё стаўленне не толькі да гістарычных фактаў, але й да гісторыі як навукі.
Пра Генеральнага камісара Беларусі(Вайсрутэніі) у гады 2-й сусветнай вайны(1941-1943) Вільгельма Кубэ ведаюць амаль усе адукаваныя беларусы. Прынамсі тыя, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, хто імкнецца вывучаць яе не па савецкіх падручніках, а сыходзячы з фактаў і сведчанняў тых людзей, хто жыў у Мінску ў 1941-1943гг.
У 1997-м годзе падчас гутарак з Антоном Шукелойцам я канчаткова пераасэсаваў сваё стаўленне да асобы Вільгельма Кубэ. І з тае пары лічу яго адным з тых, хто ўнёс найвялікшы ўклад у нацыянальнае станаўленне беларусаў як нацыі. У надзвычай жорсткіх і бесчалавечных абставінах 2-й сусветнай вайны.
Толькі ўсебакова адукаваная асоба, якім быў Вільгельм Кубэ, толькі чалавек з пачуццём глыбокай прыязнасці і сімпатыі да карэннага народу нашай Беларусі(на нямецкі капыл -- Вайсрутэніі) мог запрасіць з Вільні на пасаду бургамістра г. Мінска прафесара Вацлава Іваноўскага.
І сапраўды, беларусам вельмі пашанцавала на кіраўніка грамадзянскай акупацыйнай адміністрацыі ў тыя надзвычай жорсткія гады супрацьстаяння двух антычалавечых рэжымаў: сталінскага і гітлераўскага.
Прафесійны журналіст і хрысціянскі дэмакрат па свайму светапогляду Вільгельм Кубэ дазваляў сабе спрачацца наконт антрапалагічных характарыстык і арыйскага паходжання беларусаў з галоўным ідэолагам Трэцяга Рэйху Альфрэдам Розенбергам.
Вільгельм Кубэ даводзіў да кіраўніцтва 3-га Рэйха, што беларусы ня меншыя арыі па антрапалагічных характарыстыках, чым уласна немцы. Адважыцца на такое ў тыя надзвычай жорсткія і складаныя часіны 2-й сусветнай вайны мог толькі той, хто сапраўды так лічыў. І хто любіў і захапляўся беларускім народам, яго мовай, культурай.
Наперад анансую вельмі ўразлівыя факты : Вільгельм Кубэ за тыя два гады, што ўзначальваў грамадзянскую нямецкую акупацыйную адміністрацыю Беларусі, не прапусціў аніводнае тэатральнае прэм'еры! Акрамя тэатра ў 1941-1943гг., дзякуючы В.Кубэ і бургамістру В.Іваноўскаму, практычна ўсе навучальныя ўстановы ў г. Мінску (Менску) функцыянавалі і працавалі па-беларуску( з вывучэннем, зразумела, нямецкай мовы як мовы краіны-акупанта).
Апроч таго, наколькі гэта было магчыма ў тых ўмовах, Кубэ адстойваў права на жыццё для беларускіх габрэяў, якія падлягалі татальнаму знішчэнню. І якіх толькі ў Мінску ў 1941-м жыло звыш паловы ад агульнай колькасці насельніцтва беларускай сталіцы.
Камунасавецкая прапаганда й дагэтуль наўмысна выпячвае на першае месца фармальную партыйную пасаду Вільгельма Кубэ. Маецца на ўвазе пасада гаўляйтэра-- кіраўніка рэгіянальнай партыйнай структуры ў Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі.
Вільгельм Кубэ ў 1941-1943гг. быў па пасадзе кіраўніка( Генеральнага Камісара) грамадзянскай акупацыйнай нямецкай адміністрацыі ў Беларусі. Беларус Антон Шукелойц у 1941-1944гг.(гады нямецкай акупацыі нашай Бацькаўшчыны ) працаваў дырэктарам Беларускага нацыянальнага музея ў г.Мінску.
Што гэта быў за чалавек -- Вільгельм Кубэ? Чаму яго напаткаў такі трагічны лёс? Ці магла гісторыя адносна Беларусі падчас 2-й сусветнай вайны пайсці неяк па-іншаму?
На гэтыя і іншыя вельмі цікавыя кожнаму беларусу пытанні трохі больш падрабязна -- у наступных артыкулах.
Мяркую, нашае грамадства ўжо істотна змянілася. І большасць беларусаў ментальна дэкамунізавалася. Прынамсі так, каб успрымаць гісторыю Беларусі і яе асобаў не толькі з савецкіх падручнікаў, але і з расповядаў сведкаў і ўдзельнікаў тых гістарычных падзей.
Шаноўныя чытачы і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй і шукае гістарычныя звесткі і сведчанні з першакрыніц! У бліжэйшы час -- мой распавяд пра тое, што я пачуў пра Вільгельма Кубэ. А менавіта: факты і акалічнасці, звязаныя з асобаю В.Кубэ, якія мяне найбольш ўразілі пад час гутарак з Антонам Шукелойцам.
І потым хай кожны самастойна сам сабе адкажа на пытанне, што ўяўляла сабою гістарычная постаць Вільгельма Кубэ. І хто ён ёсць для Беларусі: вораг народа ці герой Беларусі.