АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

ВІДЭА, якое варта паглядзець кожнаму беларусу.

Усім сваім сябрам, а таксама знаёмым і незнаёмым беларусам, прапаную два кароткіх відэароліка. Іх, лічу, варта паглядзець кожнаму беларусу. Таму глядзім, слухаем, робім рэпосты і спасылкі.


1. Песня, якую варта паслухаць кожнаму беларусу.


Самых розных песняў і мелодый у свеце -- бясконцае мноства. Але для кожнага чалавека, для кожнай краіны і для кожнай нацыі ёсць урачыстыя песні і мелодыі( нацыянальныя гімны), якія людзі слухаюць з заміраннем у сэрцы. Беларусы ў бліжэйшай будучынні павінны вызначыцца са сваім нацыянальным дзяржаўным гімнам.


А ў лірычным, так бы мовіць, плане ў беларусаў ёсць песня, якая вартая таго, каб яе паслухаў кожны. Яна нарадзілася напрыканцы 80-х ХХ стагоддзя падчас апошняй хвалі Беларускага нацыянальнага Адраджэння і мае назоў "АКСАМІТНЫ ВЕЧАР". Словы і музыку напісаў Паэт-бард Сяржук Сокалаў-Воюш, чым назаўжды ўпісаў сваё імя ў гісторыю паэтычнага і музычнага мастацтва Беларусі.


Тэкст і мелодыя песні "Аксамітны вечар" кранаюць сэрца і душу кожнага беларуса. Гэта як "Калинка" або "Подмосковные вечера" для нашай імперскай суседкі Расіі/Масковіі.


Магчыма, агульны, магістральны лёс кожнага асобнага чалавека, кожнай краіны і кожнага народу(народнасці) і нацыі на Зямлі наканаваны аднекуль звыш. Але ж наогул, у жыцці на Зямлі ён увасабляецца у нашых справах і ўчынках, у нашых узаемаадносінах паміж сабою і з іншымі, падчас незнаёмымі людзьмі.


Лёс кожнага з нас, лёс той краіны, у якой мы жывем -- у кніжках і тэкстах, якія мы чытаем, у кіно і відэа, якое мы ўважліва і з захапленнем глядзім ці пракручваем або краем вока і вуха праслухоўваем і праглядаем. У рэшце рэшт наш лёс -- ў песнях і мелодыях, якія мы слухаем.

Спасылка на гітарны варыянт майго выканання песні С. Сокалава-Воюша "АКСАМІТНЫ ВЕЧАР":




2. Як набываць квіткі на праезд?


Паглядзіце павучальны відэаролік аб тым, як, прынамсі, аўтар гэтых радкоў заўсёды набывае квіткі на праезд. Распавядзіце аб гэтым сваім родным і сябрам, суседзям і знаёмым... Карацей, усім тым беларусам, каго ведаеце.

І калі хаця б частка з Вас -- самых адказных і неабыякавых да Беларусі і яе лёсу, пры набыцці квіткоў на гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя рэйсы чыгуначнага, аўтобуснага, авіяцыйнага, рачнога транспарту будзе рабіць так, як у гэтым відэа -- Беларусь будзе жыць.

Сёння, у, бадай, найцяжэйшы для Беларусі перыяд выбрабаванняў з такіх дробных і маленькіх кавалкаў нашага жыцця і складаецца наш далейшы лёс:

11.05.21 9:05

Павел Знавец