Павел Знавец
Плата за жизнь. Мой августовский(2020г.) текст.
З творчай спадчыны Уладзіміра Высоцкага
25 студзеня -- дзень народзінаў аднаго з геніяльных паэтаў і творцаў ХХ стагоддзя Уладзіміра Высоцкага. Яго творчасць -- неўміручая. Ул. Высоцкі, як вядома, меў беларускія карані(па габрэйскай лініі). Як паэт і выканаўца сваіх твораў, ён пісаў свае песні ня толькі для таго, каб іх слухалі, але й каб іх спявалі.
/>
Прапаную чытачам БП сёе-тое з творчай спадчыны Паэта, у тым ліку й па-беларуску -- песню "Вясёлая нябожчыцкая"(пераклад даслаў вельмішаноўны Міхась Булавацкі).
Нет доступных к воспроизведению файлов
Паслухайце, як проста, па-народнаму, з гумарам і на музычны лад Ул. Высоцкі інтэрпрэтаваў А.С.Пушкіна, яго "Песнь о вещем Олеге". Адзначу, што заўважная "хрыпатца" у маім голасе -- гэта не каронавірус, не хвароба горла або спроба спарадзіраваць аўтарскае выкананне. Проста так атрымалася, так бы мовіць, на куражы.
Нет доступных к воспроизведению файлов
І, нарэшце, яшчэ адна з песень майго дзяцінства. Жартоўная і з глыбокім сэнсам "Песенка о переселении душ". Выконваю яе з двума куплетамі, якія савецкая цэнзура забараняла Ул. Высоцкаму публічна спяваць на канцэртах (куплеты пра "гніды").
Нет доступных к воспроизведению файлов
/>
Калі відэа не грузіцца -- цісніце па спасылцы. Болей песень у маім выкананні можна паслухаць на маёй старонцы ў Фэйсбуку.