АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Як старшыня Маладога Фронту, прашу прабачэння за выказванні Сяргея Пальчэўскага

Вітаю, шаноўнае спадарства!

Пішу, каб папрасіць у вас прабачэння. Зусім нядаўна сябра Сойму Маладога Фронту Сяргей Пальчэўскі неабачліва выказаўся наконт удзельнікаў канцэрту «Наш дзень». Гэтыя словы шмат каго абразілі. А з прычыны таго, што я з’яўляюся старшынём МФ, то і адказнасць за падобныя ўчынкі маладафронтаўцаў ляжыць на мне.

Прашу, калі ласка прабачце за тыя абразлівыя словы. Я разумею, што яны не да месца і ні ў якім разе не адлюстроўваюць рэчаіснасці. Усе, хто ў той ці іншай ступені выказвае сваю любоў да Беларусі, вартыя не толькі падзякі, але й пашаны. І я выражаю сваю павагу таму, што кожны з вас выражае сваю любоў да нашай Радзімы такім чынам, якім бачыць неабходным. Гэта — неацэнны ўнёсак. Болей за тое, я заклікаю кожнага да ўдзелу ў розных канцэртах, імпрэзах і акцыях. І не важна, на колькі гераічным гэта лічыць хто заўгодна. Можа здарыцца так, што сказанае ў прыватнай размове слова на беларускай мове будзе прыводзіць да смерці альбо катаванняў. Таму мы павінны цяпер цаніць кожны такі маленькі крок, які набліжае Беларусь да яе годнага існавання ў сям’і іншых краін.

Таксама дзякую Паўлу Белавусу, які не гледзячы на знешні супраціў, паклёпы й кпіны ладзіць шматлюдныя мерапрыемствы і робіць штодзённую, не заўважную для шырокага кола людзей, справу. Павал, ты на заўжды запісаў сваё імя на старонкі Адраджэння Беларусі.

Падзякую таксама і ўсім, хто бароніць нашую краіну шляхам адкрытага супраціву. Вы сапраўды мужныя і годныя дзеці Беларусі. Ваш унёсак у абарону нашай незалежнасці заўжды пераважвае знешні ціск. І тыя тры гераічныя абароны Курапатаў заўжды нагадваюць нам пра тое, што мы беларусы і што мы не толькі народ, які мае сваю краіну — гэта ёсць шмат у каго — але й уласныя гісторыю, культуру і годнасць.

І я ўпэўнены, за хуткім часам мы зразумеем сапраўдны характар беларускага народу. І ўжо тады будзе разважліва правільным і прынясе веліч нашаму народу і краіне.

Дзякуй за ўвагу! Жыве Беларусь!

05.07.18 8:20

Яўген Васьковіч