АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Дыскрымінацыя беларускамоўных

Аляксандра Баярына задала цікавае пытанне пра тое, ці магчыма супрацьпастаўленне нацыянальнага і агульначалавечага. Гэта прымусіла задумацца...

Мяркую, што абарона нацыянальнае культуры ёсць адначасова і абаронай агульначалавечых каштоўнасцей -   у выпадках, калі нейкая культура падвяргаюцца дыскрымінацыі. То-бок, у такіх выпадках як наш!

Бо абарона людзей ад любога прыгнёту, у тым ліку ад прыгнёту іх мовы і культуры - агульначалавечая каштоўнасць.

Нацыянальныя каштоўнасьці ў некаторых іх фармулёўках могуць уступаць у супярэчнасць з агульначалавечымі тады, калі ў іх імя здзяйсняецца дыскрымінацыя нейкай групы. Напрыклад, калі пад нацыянальным соўсам заклікаюць жанчын нараджаць больш дзяцей - гэта мяккі рэпрадуктыўны прымус і гендэрная дыскрымінацыя (ня кажучы ўжо пра расісцкі кампанент, але гэта іншая тэма).

Але галоўнае - не памыліцца з вызначэннем дыскрымінаванае групы! Памятайма важнае адкрыццё інтэрнацыянага фемінізму: адваротнай дыскрымінацыі не бывае!

Таму ў Беларусі няма прыгнёту рускамоўных, ёсць прыгнёт беларускамоўных; беларуская мова ў прыгнечаным становішчы, а рускай мове нішто не пагражае. І таму ёсць сэнс здзяйсняць пазітыўную дыскрымінацыю на карысць беларускай мовы!

Беларускамоўныя, памятайма: рускамоўныя - гэта белыя гетэрасэксуальныя мужчыны, а мы - чорныя аднаногія лесбіянкі. І на гэтай падставе мы маем поўнае маральнае права патрабаваць, каб яны крыху пасунулі свае белыя гетэрасэксуальныя дупы, каб і нам было дзе сесці!

(Карцінка з Інтэрнэту)


01.05.19 15:15