АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Рэвалюцыя дабрасумленнасці?

Калі мяне зараз раптам чуюць сябры выбарчых камісій...

Спадарства. Я вельмі спачуваю вам, бо зусім крыху, але працавала ў дзяржаўнай сістэме, і хоць крыху, але, мне здаецца, ўяўляю, які ціск на вас зараз адбываецца.

Але заклікаю вас сумленна выконваць сваю працу па забяспечванню магчымасці для грамадзянаў нашай цудоўнай краіны Беларусі ажыццявіць свае выбарчай права.

Так, ведаю, што вам нялёгка ажыццявіць гэта належным чынам; што ёсць моцныя сілы, зацікаўленыя прымусіць вас рабіць гэтую працу абы-як, уцягнуць вас, актыўна ці хаця б пасіўна, у злачынства фальсіфікацыі выбараў. (У злачынства, усю адказнасць якое, дадам у дужках, яны яшчэ і могуць паспрабаваць потым спусціць на вас...).

Я нікога не асуджаю, б сама працавала ў школе. У аддзеле ідэядагічна-выхаваўчай працы. І тады ў нашай працы было вельмі цяжка выканаць патрабаванні так, каб тое што на паперы адпавядала рэчаіснасці... і яно не заўсёды адпавядала...

Але, калі ўкраінцы ў 2014 зрабілі рэвалюцыю годнасці, - то, можа, у беларусаў у 2020 атрымаецца зрабіць рэвалюцыю дабрасумленнасці?..

І флагманамі гэтай рэвалюцыі будзеце вы, сябры ўчастковых выбарчых камісій, якія вырашылі працаваць дабрасумленна?..

- Дай вам Божа сілаў, трываласці і мудрасці, каб выканаць сваю працу дабрасумленна - хто бы не спрабаваў вам у гэтым перашкодзіць! Вельмі шмат сілаў!

P.S.: А інфармацыю пра тое, як вам правільна працаваць каб выканаць ускладзеныя на вас абавязкі належным чынам, можаце знайсці,  напрыклад, на сайце кампаніі   "Права выбару"

19.07.20 16:30

Маргарита Тарайкевич