АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Міграцыйныя пытанні (Карын Тыбо)

Я сустракала Карын Тыбо (Carine Thibaut) на маніфестацыях салідарнасці з мігрантамі і на іншых мерапрыемствах, прысвечаных тэме свабоды перамяшчэння і міграцыйнай справядлівасці.  Глыбокае і практычнае веданне тэмы адчуваецца ў тым, як спакойна і проста гэтая ўсмешлівая жанчына растлумачвае свае пазіцыі.

Мы размаўляем з Карын у брусэльскім офісе некамерцыйнай арганізацыі, у якой яна працуе.

(Фота ўзятае сайте старонкi Карын Тыбо ў Фэйсбуку)

Як называецца вашая пасада, і ў чым заключаецца вашая праца?

Я адказная за грамадскія кампаніі ў Нацыянальным цэнтры кааперацыі і развіцця (CNCD 11.11.11), які яднае і каардынуе каля 90 арганізацый, ангажаваных у справы міжнароднай салідарнасці. Я каардыную 13 пастаянных работнікаў і каля 10 тысяч валанцёраў. Я займаюся кампаніямі,прысвечанымі тэме міграцыі. Мы арганізуем канферэнцыі, асветніцкія мерапрыемствы ў школах і г.д.

Якая адукацыя, ці які персанальны досвед прывёў вас да такой дзейнасці?

Першая спецыяльнасць, якую я атрымала – спецыяльнасць сацыяльнага работніка. Пакольку ўстанова, у якой я вучылася, была вельмі актывістскай, - ужо на этапе вучобы я была моцна ангажаваная.

Затым я працягнула адукацыю, ў напрамку крыміналогіі, і атрымала ступень магістра. Я вывучала структуры і метады працы паліцыі. Потым я атрымала ступень пост-магістра ў галіне публічнай і гендэрнай палітыкі. Ну і затым я ўвайшла ў рух за правы мігрантаў.

Вы выступае за поўную свабоду міграцыі для ўсіх?

Вы маеце на ўвазе мяне асабіста, ці арганізацыю?

І тое, і  тое!

CNCD 11.11.11 не выступае за поўную свабоду перамяшчэння, але – за ўсталяванне бяспечных і легальных шляхоў у Еўропу.

А вы асабіста?

Асабіста я – збольшага за поўную свабоду міграцыі.

Як вы можаце пракаментаваць выказванне правага ліберала Барта дэ Вэвэра наконт таго, што нам нібыта трэба абіраць паміж свабодай іміграцыі і сацыяльнай дзяржавай.

Трэба памятаваць,што імігранты таксама робяць унёсак у эканоміку, плоцяць налогі і гэтым падтрымліваць сістэму сацыяльных абаронаў.

А як наконт рызыкаў, звязаных з бяспекай?

Вы пра тэрарыстычную пагрозу?

У тым ліку. Але я збольшага пра агульны ўзровень крыміналу.  Бо наколькі я ведаю, ёсць праблема падвышанай рэпрэзентацыі імігрантаў у турмах.

Тут мы падыходзім да пытання: каго лічыць імігрантам? Бо калі казаць пра тэрарызм, то часам тэракты здзяйснялі людзі, якія нарадзіліся і выраслі ў Еўропе…

Дарэчы, ці маю я рацыю, што тэрмін “імігрант другога пакалення” створаны з антымігранцкіх пазіцый?

Так.

Але я пытаюся ня толькі пра тэрарызм, але ўвогуле пра злачыннасць. Я ведаю, што верагоднасць пацярпець ад тэракту не такая вялікая. Але калі ў цябе крадуць мабільнік, гэта непрыемны досвед, да прыкладу. Як забяспечыць свабоду міграцыі і пры гэтым не падвысіць узровень крыміналу?

Найперш, патрэбнае сістэмнае змаганне супраць дробных правапарушэнняў.

Таксама трэба ведаць, што антыміграцыйныя меры не змяншаюць іміграцыю, - але яны прымушаюць людзей іміграваць больш небяспечнымі і нелегальнымі шляхамі, а гэта корміць мафію перавозчыкаў, якая спрычыняецца да росту крыміналу. У тым ліку і з гэтай нагоды мы выступаем за ўсталяванне легальных і бяспечных шляхоў у Еўропу.

Далей, цяперашняя сістэма інтэграцыі - занадта запаволеная. Трэба паскорыць працэс інтэграцыі. Каб людзі маглі як мага хутчэй рабіць унёсак у грамадства, выкарыстоўваючы свае веды і здольнасці. Прынамсі, патрэбная больш хуткая працэдура прызнання дыпломаў – бо мноства мігрантаў з'яўляецца высакакваліфікаванымі спецыялістамі.

Нарэшце, нам варта дэканструяваць непэпрэзентатыўны, але заселы ў грамадскай свядомасці, вобраз мігранта-крымінальніка…

Але ж ці не звязаны ён сам статыстыкай? Пры тым, што крымінальныя элементы – абсалютная меншасць імігрантаў; але ж сярод імігрантаў працэнт крыміналізацыі вышэйшы…

Ну, калі казаць пра статыстыку, то 80 працэнтаў злачынцаў – мужчыны. Ці значыць гэта, што трэба даваць меней сацыяльных магчымасцях мужчынам?

Цікава, ніколі пра гэта ня думала!
Варта дэканструяваць вобраз мігранта як заўсёды мужчыны, беднага, схільнага да крыміналу. Большасць мігрантаў – жанчыны. Сярод імігрантаў шмат людзей з высокім узроўнем адукацыі.

Далей, большасць правапарушальнікаў выхадцы з сацыяльна праблемнага асяроддзя. Каб зменшыць узровень злачыннасці, трэба прадстаўляць людзям больш сацыяльных магчымасцяў.

І, зноўку, ня трэба быць наіўнымі,- трэба праводзіць актыўную палітыку барацьбы ў дробнымі правапарушэннямі.

Ці цяжка – маральна – прапагандаваць прамігранцкая погляды ў бельгійскім грамадстве?

Толькі 4-6 працэнтаў насельніцтва – напоўніцу за закрытасць. Далей, недзе 50 працэнтаў лічыць, што іміграцыю неабходна абмяжоўваць. Ну і яшчэ 50 працэнтаў адкрытыя да дыялогу і да ўспрымання аргументаў на карысць адкрытасці. Брусэль – асабліва спрыяльная тэрыторыя, бо тутэйшыя людзі маюць шмат паўсядзённых стасункаў з імігрантамі. Таму Брусэль значна больш прыхільна ставіцца тда іміграцыі, чым астатняя Бельгія.

Адначасова, у грамадстве моцная палярызацыя на гэты конт. Яшчэ прысутнічае тая атмасфера, якая стварылася пасля тэрактаў. Таксама тэма іміграцыі ў дэбатах спалучаецца з тэмай іслама.

А ці няма ў вас уражанпя,што грамадства прызвычваецца да тэрактаў, і кожным наступным бывае меней шакаванае? (Гэта гучыць страшна, і тэракты – гэта ня тое, да чаго трэба прызвычаца, - але падобнае прызвычэнне адбылося, мяркую, у Расіі).

Мажліва. Але за два гады, якія прайшлі пасля брусэльскіх тэрактаў, мы яшчэ не адчулі гэтага эфекту.

Ці здараліся выпадкі агрэсіі ў адносінах да вас, у сувязі з вашым актывізмам?

Не. За выняткам агрэсіі ў сацыяльных сетках.

Якой менавіта?

Абразаў.

То-бок, прамігранцкі актывізм у Бельгіі не нясе небяспекі? Няма агрэсіі з боку ўладаў траправых?

Я асабіста не сутыкалася з пагрозамі. У адрозненне ад Алексіса Дэсваўфа (Alexis Deswaef), прэзідэнта Лігі правоў чалавека... На дэбаты, у якіх ўдзельнічала я, прыходзілі людзі, якія збольшага ўжо згодныя з нашымі пазіцыямі.

Вы ня ўдзельнічаеце ў дэбатах з ультраправымі?

Яны мяне не запрашаюць на дэбаты. На нашыя канферэнцыі часам прыходзілі ўльтраправыя маладзёны, але яны былі ветлівыя.

Ну і ў давяршэнне дазволю сабе запытацца пра ваш узрост і сямейную сітуацыю.

Мне 42 гады, я знаходжуся ў легальным сужыцельстве. У мяне двое дзяцей, абодва хлопчыкі.

Дзякуй вялізны за размову, і за вашую працу!


23.09.18 12:36

Маргарита Тарайкевич