Талерантнасць як умова беларускасці
Беларускамоўныя сутыкнуліся з усім спектрам тонкіх і тоўстых праяваў дыскрымінацыі. Тут і "гаварі нармальна", і завышаныя патрабаванні, і напружанне ў атмасферы з касымі позіркамі, і абвінавачванні ў спробах "выдзяліцца", і дылема ці рызыкаваць працоўным месцам, і сцверджанні, што праблемы няма і гэта толькі людзі самі не хочуць пераходзіць на мову, і г.д.
Менавіта неталерантнасць беларускага грамадства робіцца бар'ерам на шляху беларускамоўнасці.
Хай гэта дапаможа нам правесці некаторыя паралелі (лягчэй гэта будзе зрабіць жанчынам, мігрантам і людзям з іншых дыскрымінаваных групаў) і прасякнуцца той культурай, якая супрацьстаіць дыскрымінацыі - культурай талерантнасці і паліткарэктнасці, дайвёрсіці і інтэрсекцыяналісцкага фемінізму.
Менавіта неталерантнасць беларускага грамадства робіцца бар'ерам на шляху беларускамоўнасці.
Мажліва, Беларусь зробіцца беларускай тады, калі яна зробіцца талерантнай - паводле сучасных стандартаў прыняцця іншасці і разнастайнасці.