АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

680 год далучэння Гомеля да Беларусі 01.09.2015 3

Тысячагадовая гісторыя беларускай дзяржаўнасці мае шмат вялікіх і важных дат, што мелі вялікае значэнне для сучаснай Беларусі.



Адной з важнейшых такіх дат для жыхароў Гомеля і Гомельшчыны з'яўляецца 1335 год і аб ім трэба распавесці падрабязней, бо сёлета, у 2015 годзе, адзначаецца юбілей - 680 год уваходжання Гомеля ў склад Беларусі.

Чаго хаваць, расійская прапаганда настойліва нават праз Вікіпедыю спрабуе давесці, што Гомельшчына спрадвечна расійская зямля, што незаконна і без жадання жыхароў была адарваная ад РСФСР і далучаная да Беларусі ў 1926 годзе. Нажаль, трэба прызнаць, што шмат беларусаў з-за браку адукацыі і крытычнага мыслення вераць у гэта, не спрабуючы правяраць інфармацыю, што падкідвае беларусам краіна з усходу ад Магілёва.



Праўда аб Гомелі і Гомельскай зямлі наступная - гэта спрадвечная беларуская тэрыторыя, дзяржаваўтваральная для Беларусі зямля, што амаль 7 стагоддзяў афіцыйна і юрыдычна ў складзе Беларусі, спрадвечна насялялася беларусамі і яшчэ да 1335 года была беларускай, але не замацаванай за Беларуссю юрыдычна.



Кропку юрыдычным афармленні Гомеля і Гомельшчыны ў складзе Беларусі паставіў у 1335 годзе Віцебскі князь Альгерд, будучы 12-ты Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага, адзіным пераемнікам якога зараз з'яўляецца Беларусь.



З гэтых часоў Гомель жыў лёсам пагранічнага гораду на паўднёва-ўсходняй ускраіне Беларусі, займаў важнае месца ў абарончым поясе замкаў Панізоўя. Разам са Старадубам быў часткаю «ўдзелу» князя Патрыкія Нарымунтавіча, пляменьніка Альгерда.

Сёння ў Гомелі яшчэ няма помніка Альгерду, не з'яўляецца ён і ганаровым грамадзянінам горада, хоць, несумненна, заслугоўвае гэтага як ніхто іншы і вядома, з часам сваё прызнанне ад гараджанаў Альгерд атрымае. Як атрымаў гэта прызнанне ў Віцебску, дзе не так даўно быў усталяваны яго конны помнік.



Несумненным з'яўляецца і той факт, што адна з гомельскіх вуліц павінна насіць імя князя Альгерда. Хочацца спадзявацца, што і гэта пытанне будзе ў хуткім часе вырашана. Шмат гарадскіх вуліц носяць назывы людзей, падзей і назваў, што не маюць ніякага дачынення да Гомеля і яго гісторыі, але няма вуліцы імя чалавека, што сапраўды зрабіў Гомель назваўжды беларускім.

Фактам з'яўляецца і тое, што ў іншых населеных пунктах не патрымліваецца належная павага і повязь Гомеля з іншымі часткамі Беларусі - амаль няма населеных пунктаў, што маюць вуліцу Гомельскую. З'яўленне такіх вуліц у кожным больш-меньш вялікім паселішчы Беларусі не толькі яшчэ больш моцна звяжа усе часткі Беларусі, але і аддасць павагу да зямлі, што стагоддзямі стаяла на варце і абараняла нашу краіну - Беларусь.




Зваротаў па-беларуску менш за 1% - у чым прычына? Статыстыка за 2011-2014 гады 21.05.2015 7

У 2012 годзе пачалі дзейнічаць змены ў законе “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” у адпаведнасці з якімі адказ на пісьмовы зварот павінен быў давацца на мове звароту.

Здавалася, што з прыняццем зменаў у закон, што забяспечваюць і абараняюць правы беларускамоўных, колькасць зваротаў па-беларуску вырасце.  



Каб гэта праверыць я распачаў доўгатэрміновае даследванне на падставе статыстыкі па мове зваротаў, якую я запытваў у выканаўчых камітэтаў беларускіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак – гарадоў, раёнаў, абласцей і адміністрацый у гарадах.

На жаль, далёка не ўсе прадстаўнікі выканкамаў ішлі на сустрэчу і не давалі запытваемую інфармацыю кіруючыся рознымі падставамі. Як прыклад можна прывесці адказ начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама Алены Гоман, якая паведаміла: “Інфармацыя аб колькасці пісьмовых зваротаў грамадзян прадстаўляецца ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт, гэтыя звесткі прыватным асобам высылаць лічым немэтазгодным”.



Пакінем за дужкамі наогул законнасць такога адказу, тым не менш адзначым толькі тое, што сам Мінскі аблвыканкам запытваемую інфармацыю палічыў мэтазгодным мне прадставіць, хоць і не ў тым аб’ёме, які б мяне задаволіў. Так кіраўнік справамі Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч паведаміў:

“На падставе артыкула 21 закона “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” паведамляем, што ў Мінскі аблвыканкам у 2014 годзе паступіла 5853 зварота грамадзян і юрыдычных асоб. Статыстыка па зваротах не вядзецца”.

На жаль, выкарыстаць дадзены адказ для даследвання не ўяўляецца магчымым, бо няма разрэзу па мовах.
І гэта другі прыклад адказу, паводле якога немагчыма было атрымаць звесткі для даследванняў у 2011 – 2014 годах. Тым не менш адказ Мінскага аблвыканкаму паказвае наколькі законнымі з’яўляюцйца адказы Чэрвеньскага і іншых выканкамаў, што адмаўляліся паведамляць статыстыку па зваротах на падставе меркаванняў “немэтазгоднасці” і іншых няслушных і крывадушных прычын. Але тут ужо задача вышэйстаячых выканкамаў пракантраляваць сваіх падначаленых па пытанню парушэння заканадаўства, у першую чаргу закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Трэццяй прычынай, чаму не інфармацыя аб зваротах была сабраная не ў поўным аб’ёме ёсць альбо хлусня, альбо дрэнная праца пошты. Не буду настойваць якая прычына праўдзівая, тым не менш адзначу, што ў 2014 годзе пісьмовы зварот, і не адзін, я даслаў у выканкам кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.



Тым не меньш з Кармянскага райвыканкама за подпісам старшыні Аляксея Ясонава прыйшоў ліст з інфармацыяй аб тым, што “паступіла 43 пісьмовых зваротаў грамадзян. Звароты напісаны на рускай мове”. Аналагічны адказ прыйшоў і з Брагінскага райвыканкама, дзе кіраўнік справамі Валер Чэкан паведаміў, што “паступіла 64 пісьмовых зваротаў, усе яны напісаны па-руску”.

Таму ў дадзеным выпадку альбо вымалёўваецца свядомае скажэнне статыстычнай справаздачнасці, альбо парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян, альбо пошта дрэнна працуе і мае лісты ў раёны Гомельшчыны не даходзяць. Але заўважу толькі, што ліст, на які я атрымаў адказы былі па-беларуску, таму ўжо тут нельга казаць, што “усе яны напісаны па-руску”.



І тут зноў ёсць інтарэс абласных выканкамаў даведацца, што адбываецца з працай у адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” на падведамственнай ім тэрыторыі. Чацьвёртая і не менш важная прычына, па якой не атрымалася сабраць усё неабходную інфармацыю: банальная – проста ігнараваўся закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і адказ на зварот не даваўся наогул.

Разабраўшыся з прычынамі, якія не дазволілі атрымаць поўныя дадзеныя пяройдзем да аналізу тых звестак, што атрымалася здабыць. Хоць яны і не поўныя, але агульную карціну прадставіць могуць.  



Так у 2011 годзе, калі абавязку даваць адказ па-беларуску ў чыноўнікаў не было, зваротаў па-беларуску было толькі 0,5%, ці 75 зваротаў з 15107 атрыманых выканаўчымі камітэтамі.

У 2012 годзе закон набыў моц, але на колькасць зваротаў гэта не дужа паўздзейнічала – па-беларуску было атрымана толькі 65 з 10434 зваротаў, ці 0,62%.

У 2013 колькасць беларускамоўных зваротаў у параўнанні з 2011-м годам вырасла ў працэнтных суадносінах у два разы, але ў лічбах зменшылася і наогул засталася на нізкім узроўні: беларускамоўных зваротаў было толькі 64 з 6580, ці 0,97%.



Калі да 2013 году колькасць беларускамоўных зваротаў хоць пакрысе, але расла, то ў мінулым 2014-м годзе іх адсотак зменшыўся да 0,76% і агульная колькасць зваротаў па-беларуску склала 72 звароты з 9507 атрыманых.  

Карацей, адсотак беларускамоўных зваротаў нагадвае колькасць прагаласаваўшых супраць кіраўніка Паўночнай Карэі на ўсеагульных і дэмакратычных выбарах.



Выглядае ўсё вельмі сумна, асабліва калі прадстаўнікі райвыканкамаў у адказах не адказваюць сабе ў задавальненні патроліць і пакпіць з мяне, а ў цэлым і з усіх беларускамоўных, як гэта зрабіла напрыклад кіраўнік справамі Лоеўскага райвыканкама Ірына Пастухова: “Паступіла 50 зваротаў, з іх: 49 на рускай мове, 1 на беларускай (Ваш)” Ці як старшыня Маларыцкага райвыканкама Казімір Лапіч: “Паступіла 129 зваротаў, з іх на беларускай мове 4 (2 ад Вас)”

Чытаючы такія прыкрыя, але праўдзівыя лісты сапраўды задаешся пытаннем: “Можа сапраўды толькі табе, Ігар, гэта беларуская мова і патрэбна?” Але не ўсё так проста. Вернемся да гэтага пытання ніжэй, а зараз працягнем аналізаваць статыстыку.

Калі прыбраць адказы з вялікіх гарадоў, то малюнак выглядае крыху лепш: у 2011-м было 0,66% па-беларуску, у 2012-м – 0,99%, у 2013-м – 0,62% і ў 2014-м – 1,65% зваротаў па-беларуску.



Па вабласцям сітуацыя выглядае наступным чынам.

 Берасцейская вобласць
Берасцейшчына даволі добра прадстаўляла дадзеныя, асабліва ў 2011-2012 гадах, там магчыма прасачыць дынаміку колькасці беларускамоўных зваротаў у чатырох раёнах. Але не выпадае казаць, што менавіта змены ў закон паўздзейнічалі на колькасць зваротаў па-беларуску. Калі у Маларыцкім раёне колькасць зваротаў па-беларуску вырасла з 0,48% у 2011-м годзе да 3,1% у 2014-м, то ў Іванаўскім знізілася з 1,86% у 2011 годзе да 0,81% у 2014-м. У Кобрынскім раёне ў 2012-2013 годзе адбываўся рост, а ў 2014 колькасць зваротаў па-беларуску ўпала да ўзроўню 2011 года. Адзінае, што можна казаць упэўнена, гэта тое, што колькасць зваротаў у абсалютных лічбах па гадам амаль не змяняецца.



 Віцебская вобласць
Віцебшчына паказала негатыўную стабільнасць – амаль усе раёны, як змовіўшыся, паведамілі, што прадстаўленне інфармацыі немэтазгодна, што дае падставу меркаваць аб цэнтралізаваным кіраванні адказамі ў вобласці. А вобласць, сама па сабе, цікавая. Хоць была атрыманая інфармацыя толькі па двух раёнах, але адзін з гэтых двух мае вельмі добрыя паказчыкі на ўзроўні ўсёй Беларусі. У Расонскім райвыканкаме ў 2011 годзе адсотак беларускамоўных зваротаў быў 4,55%, у 2013-м – 11,63%, а 2014 год скончыўся з паказчыкам 9,21%. Статыстычна выглядае няблага, але на жаль раён невялікі і ў лічбах карціна не такая прыгожая.



 Гарадзенская вобласць
Гарадзеншчына праявіла сябе нігілістычна – больш за палову раёнаў наогул не адказалі, а тыя што адказвалі, рабілі гэта вельмі спарадычна. Нельга не заўважыць, што колькасць зваротаў па-беларуску ў Зэльвенскім раёне знізілася з 10,29% да 3,53%. Стабільна даваў адказы напрацягу ўсіх гадоў назірання толькі Смаргонскі раён, якім да 2014 году кіраваў Мечыслаў Гой, што зараз узначальвае Гарадзенскі аблвыканкам. Можа за тое, што добра закон “Аб зваротах грамадзян” выконваў і падвысілі?



 Гомельская вобласць Гомельшчына, як і Берасцейшчына даволі добра давала інфармацыю. На жаль нельга казаць, што адсотак зваротаў па-беларуску ў вобласці за часы дзеяння зменаў у закон істотна падвысіўся. Трэба адзначыць Гомельскі аблвыканкам – адзіны з аблвыканкамаў, што даваў статыстыку ў разрэзе моў нягледзячы на вялікую колькасць зваротаў.



 Магілёўская вобласць
Terra incognita закона “Аб зваротах грамадзян” – статыстыку адсюль наогул не давялося атрымаць. Палова раёнаў наогул не адказвала, а другая палова паведамляла, што даваць інфармацыю немэтазгодна. Хутчэй за ўсё, як і ў выпадку з Віцебшчынай, тут скардынаваная пазіцыя ў пытанні непрадстаўлення інфармацыі.



 Мінская вобласць
У параўнанні з Гарадзеншчынай, Магілёўшчынай і Віцебшчынай дала даволі шмат адказаў, з якіх вынікае, што сітуацыя з беларускамоўнымі зваротамі ў 2011-2014 змянілася нязначна, хоць у лічбах, калі параўноўваць 2011 і 2014 гады рост назіраецца.



 Мінск
Самым дысцыплінаваным раёнам сталіцы быў Кастрычніцкі, які паведаміў, што ў 2011 годзе ў яго адміністрацыю па-беларуску звярнуліся 2 разы, а ў 2014 – цэлых 5. Сумны факт, калі ўлічыць, што Мінск не толькі адміністрацыйная, але і культурна-палітычная сталіца Беларусі, якая акамулюе лепшых людзей з усёй Беларусі. А мне здавалася заўжды, што лепшы – гэта беларускамоўны. Магчыма я памыляўся. Альбо ўсе беларускамоўныя пісалі лісты ў Маскоўскі раён.



У заканчэнне аналізу можна зрабіць наступныя высновы:

1. Змены ў закон хоць і нязначна, але стымулююць павелічэнне выкарыстання беларускай мове ў афіцыйным справаводстве.  

2. Беларусы далёка не ў поўную меру карыстаюцца сваім правам на беларускамоўны зварот. Да таго ж, у Беларусі існуе вельмі шмат ініцыятыў, якія перыядычна збіраюць подпісы і шлюць звароты на хвалюючыя іх тэмы, але далёка не заўсёды па-беларуску.

3. Асноўная праблема ў тым, што сітуацыю адным законам не вырашыць, калі ўся сістэма нарматыўных актаў не прадугледжвае замацаванага права на выкарыстанне беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця.

Гэта і тлумачыць тое, што колькасць беларускамоўных зваротаў не расце.  

Неабходна ў першую чаргу ўнясенне змен у законы “Аб мовах” і “Аб абароне правоў спажыўцоў”, што прадугледжваюць і нарматыўна забяспечваюць абавязковага выкарыстання двух дзяржаўных моў у роўнай ступені і выданне ўсіх нарматыўных актаў адразу на двух дзяржаўных мовах.

І галоўнае – нам усім неабходна больш ужываць беларускую мову паўсюль.






Толькі 0,81% па-беларуску 08.03.2014 8

Яшчэ з 2009 года, з моманту з’яўлення ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” лабіравала ў парламенце змены ў Закон “У звароты грамадзян і юрыдычных асоб”, паводле якіх адказ на зварот павінен давацца на мове звароту.

І нарэшце ў сярэдзіне 2011 года гэтыя змены былі падтрыманыя, а 22 студзеня 2012 года яны ўступілі ў моц.

Каб давесці слушнасць таго, што нарматыўнае замацаванне статусу мовы спрыяе пашырэнню яе ўжывання ініцыятыва напачатку 2012 года пачала своеасаблівы эксперымент.

Быў зроблены запыт ва ўсе адміністрацыі Беларусі з прапановай даць статыстыку па мове зваротаў грамадзян да ўступлення ў моц зменаў у закон, за 2011 год.

Такі самы запыт быў зроблены і на пачатку 2013 з мэтай параўнаць, як змянілася сітуацыя з мовай зваротаў грамадзян пасля таго як іх права звяртацца па-беларуску і атрымоўваць па-беларуску адказ было замацавана.

У 2014 годзе такі зварот зноў быў зроблены, каб даведацца, колькі зваротаў па-беларуску было зроблена ў 2013 годзе.

Такім чынам была сабраная статыстычная інфармацыя па мове зваротаў у выканаўчыя камітэты Беларусі за 2011, 2012 і 2013 гады. Нажаль, як у 2012, так і ў 2013 і 2014 годзе далёка не ўсе адміністрацыі падалі такую інфармацыю, спасылаючыся альбо на адсутнасць такой статыстыкі, альбо на адсутнасць абавязку такую статыстыку прадастаўляць, але атрыманыя дадзеныя добра вымалёўваюць агульную карціну і тэндэнцыі.

Так была атрымана інфармацыя аб тым, што ў адміністрацыі, якія далі статыстыку, ў 2011 годзе было пададзена 13007 зваротаў, з іх па-беларуску было пададзена толькі 70 зваротаў ці 0,54% ад агульнай колькасці.

Адміністрацыі, якія далі статыстыку па дадзеным за 2012 год паведамілі, што было пададзена 10310 звароты, а з іх па-беларуску было пададзена толькі 57 зваротаў ці 0,55% ад агульнай колькасці. Напрыканцы адміністрацыі, якія далі статыстыку па дадзеным за 2013 год паведамілі, што было пададзена 8370 зваротаў, а з іх па-беларуску было пададзена толькі 68 зваротаў ці 0,81% ад агульнай колькасці.

З гэтых дадзеных вымалёўваецца карціна, што нарматыўнае замацаванне статусу беларускай мовы ніяк не ўплывае на яе ўжыванне, прынамсі пры паданні зваротаў – у 2011 годзе 0,54%, у 2012 годзе 0,55%.

Між тым у 2013 годзе беларускамоўных зваротаў было хоць і не значная колькасць у цэлым - толькі 0,81% ад агульнай колькасці зваротаў, але ў параўнанні з 2011 і 2012 годам іх колькасць у працэнтных суадносінах павялічылася амаль у паўтары разы.

Тым больш, калі адкінуць адміністрацыі вялікіх гарадоў, то можна атрымаць крыху іншыя лічбы. Так без уліку адміністрацый вялікіх гарадоў у 2011 годзе было пададзена 4508 зваротаў, з іх 60 па-беларуску, ці 1,05% ад агульнай колькасці.

У 2012 годзе без уліку адміністрацый вялікіх гарадоў было пададзена 2815 зваротаў, з іх па-беларуску было пададзена 40 зваротаў, ці 1,42%, а ў 2013 годзе было пададзена 2918 зваротаў, з іх 44 па-беларуску, ці 1,51% ад агульнай колькасці.

Напрыклад у Расонскім раёне ў 2013 годзе было ўжо 11,63% зваротаў па-беларуску, у Маларыцкім - 3,48%, у Петрыкаўскім - 3,18% зваротаў па-беларуску.

З аднаго боку можна казаць, што рост неістотны і працэнт беларускамоўных зваротаў наогул мізерны, але з іншага боку трэба улічваць. што пазітыўная дынаміка павелічэння беларускамоўных зваротаў працягваецца, асабліва ў рэгіёнах. Да таго ж, умовы для беларускамоўнага справаводства, акрамя справаводства ў межах закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" зусім нарматыўна не забяспечаны.

Таму неабходна канстатаваць, што норма закона "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", паводле якой адказ на пісьмовы зварот павінен давацца на мове звароту спрыяе пашырэнню беларускамоўнага справаводства і наогул пашырэнню ўжывання беларускай мовы ў Беларусі.

Але з гэтага вынікае, што падобная норма жыццёва набходна для развіцця беларускай мовы і ў іншых нарматыўных прававых актах, у першую чаргу ў законе "Аб мовах". Толькі тады можна будзе казаць, што ў Беларусі сапраўды забяспечана канстытуцыйнае дзвюхмоўе, а ў грамадзян ёсць рэальная магчымасць выкарыстоўваць у жыцці на роўных умовах беларускую або рускую мову, якія на сёння з'яўляюцца дзяржаўнымі.

Беларуская мова і беларускія дэпутаты 21.02.2014

Развіццё беларускай мовы немэтазгодна - гэта ўжо не асобная пазіцыя, гэта дэкларацыя.


Такой думкі прытрымліваецца яшчэ больш за 40 дэпутатаў беларускага Парламента .

Нажаль, у беларускім Парламенце няма ні аднаго чалавека, які б сур'ёзна займаўся праблемай пашырэння ўжывання і развіцця беларускай мовы.

А такі чалавек неабходны.  І калі яго няма на ўзроўні Парламента, то мэтазгодна, каб ён быў хоць бы на базавым узроўні мясцовага савета.



Беларуская выбарчая акруга. Жанчына 47-мі гадоў. 17.02.2014 3

Рэгістрацыя-нерэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты адбудзецца хутчэй за ўсё ў апошні вызначаны законам дзень, то бок 20 лютага 2014, а гэта значыць, што можна прысвяціць крыху часу на вывучэнне электаральнай статыстыкі-2014.

Калі сцісла, то тыповым беларускім выбаршчыкам з'яўляецца жанчына 47 гадоў.

А зараз падрабязней.  

Для вылуэння мяне кадыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў у Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў ад Беларускай выбарчай акругі №24 і Гомельскі абласны Савет дэпутатаў ад Студэнцкай выбарчай акругі №15 агулам мной асабіста было сабрана 270 подпісаў, ці 120% ад неабходнай колькасці.

З 270 чалавек, што падпісаліся за мяне 35% ці 95 чалавек складаюць мужчыны, астатнія 65% ці 175 чалавек - жанчыны.

Сярэдні ўзрост падпісанта - 47 гадоў 5 месяцаў.

Самы малады падпісант быў 1995 года нараджэння, самы сталы - 1925-га.  

Больш за ўсё мужчын падпісалася ад 1989 і 1958 гадоў нараджэння - па 5 чалавек.  

Больш за ўсё жанчын падпісалася ад 1979, 1957 і 1954 гадоў нараджэння - па 7 чалавек ад кожнага году.  

Агулам ад аднаго года найбольш падпісалася за мяне выбаршчыкаў 1961 года нараджэння - 11 чалавек.  

На 2-м месцы 1957 год - 10 чалавек. На 3-м месцы - 1989, 1963 і 1954 гады - па 9 чалавек ад кожнага.

Статыстыка па ўзроставых прамежках: Выбаршчыкі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў:

26 чалавек ці 9,6% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 13 (50%) Жанчын - 13 (50%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 26 да 35 гадоў:

53 чалавек ці 19,7% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 18 (34%) Жанчын - 35 (66%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў:

33 чалавека ці 12,2% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 5 (15%) Жанчын - 28 (85%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 46 да 55 гадоў:

73 чалавек ці 27% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 30 (42%) Жанчын - 43 (58%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 56 да 65 гадоў:

59 чалавек ці 21,9% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 22 (37%) Жанчын - 37 (63%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 66 да 75 гадоў:

17 чалавек ці 6,3% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 3 (18%) Жанчын - 14 (82%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 76 да 89 гадоў:

9 чалавек ці 3,3% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 4 (44%) Жанчын - 5 (56%)

Палову подпісаў (132 чалавекі ці 48,9% далі людзі ва ўзросце ад 46 да 65 гадоў.

Найгорш падпісваліся людзі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў - толькі 33 подпісы ці 12,2% ад агульнай колькасці.  

Наогул "мёртвым" у плане грамадскай актыўнасці з'яўляецца пакаленне мужчын 1969 - 1978 гадоў нараджэнняя.

Іх подпісы тут складаюць толькі 15%, астатнія 85% - ад жанчын.  

Насуперак маім меркаванням і агульнай сітуацыіі даволі актыўнымі з'яўляюцца людзі ва ўзросце да 35 гадоў - ад іх было атрымана 79 подпісаў, ці 29,3% ад агульнай колькасці.

Прадстаўніцтва па полу там таксама амаль роўнае (39% мужчыны і 61% жанчыны).

У цэлым, калі параўноўваць са зборам подпісаў у жніўні 2012 падчас Парламенцкіх выбараў 2012 года, у зборы подпісаў у студзені 2014 года для мясцовых выбараў можна заўважыць пазітыўную статыстычную тэндэнцыю - сярэдні ўзрост падпісантаў у 2012 годзе складаў 56 гадоў, у той час як зараз - 47 год.

Іншымі словамі нераўнадушны электарат маладзее.

І гэта добра.



Беларуская выбарчая акруга. Рэгістрацыя. 13.02.2014

10 лютага падаў дакументы і подпісы на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад Беларускай выбварчай акругі №24.

На момант задачы дакументаў быў 97-м на 40 месцаў у гарсавет - конкурс 2,4 і хутчэй за ўсё да канца рэгістрацыі ён узняўся да 2,6-2,7, але гэта не істотна.

Так ці інакш не пазней за 20-га лютага будзе вядома, зарэгістравалі мяне альбо гэтая выбарчая кампанія пройдзе без майго ўдзелу.

А зараз крыху электральнай статыстыкі.


Для вылуэння мяне кадыдатам у дэпутаты шляхам збору подпіаў выбаршчыкаў у Гомельсмкі абласны Савет дэпутатаў ад Беларускай выбарчай акругі №24 сабрана 84 подпісы, ці 112% ад неабходнай колькасці.

З 84 чалавек, што падпісаліся за мяне 33% ці 28 чалавек складаюць мужчыны, астатнія 67% ці 119 - жанчыны.

Сярэдні ўзрост падпісанта - 50 гадоў. Самы малады падпісант быў 1995 года нараджэння, самы сталы - 1925-га.

Больш за ўсё мужчын падпісалася ад 1966 года нараджэння - 4 чалавека.

Больш за ўсё жанчын падпісалася ад 1983, 1981, 1960, 1954 і 1947 годоў нараджэння - па 3 чалавека ад кожнага году.

Агулам ад аднаго года найбольш падпісалася за мяне выбаршчыкаў 1960 і 1954 гадоў нараджэння - па 6 чалавек.

На 2-м месцы 1966 і 1957 гады - па 4 чалавека.

Статыстыка па ўзроставых прамежках:

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў:

8 чалавек ці 9,5% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 4 (50%) Жанчын - 4 (50%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 26 да 35 гадоў:

15 чалавек ці 17,9% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 3 (20%) Жанчын - 12 (80%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў:

11 чалавека ці 13,1% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 3 (27%) Жанчын - 8 (73%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 46 да 55 гадоў:

20 чалавек ці 23,8% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 12 (60%) Жанчын - 8 (40%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 56 да 65 гадоў:

14 чалавек ці 16,7% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 2 (14%) Жанчын - 12 (86%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 66 да 75 гадоў:

8 чалавек ці 9,5% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 1 (13%) Жанчын - 7 (87%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 76 да 89 гадоў:

8 чалавек ці 9,5% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 3 (38%) Жанчын - 5 (62%)



Студэнцкая выбарчая акруга. Людзі і лічбы. 05.02.2014 1

Для вылуэння мяне кадыдатам у дэпутаты шляхам збору подпіаў выбаршчыкаў у Гомельсмкі абласны Савет дэпутатаў ад Студэнцкай выбарчай акругі №15 сабрана 186 подпісаў, ці 124% ад неабходнай колькасці.

Некаторая статыстыка па падпісантах за маё вылучэнне.

З 186 чалавек, што падпісаліся за мяне 36% ці 67 складаюць мужчыны, астатнія 64% ці 119 - жанчыны.

Сярэдні ўзрост падпісанта - 46 гадоў.

Самы малады падпісант быў 1994 года нараджэння, самы сталы - 1933-га.  

Больш за ўсё мужчын падпісалася ад 1958 года нараджэння - 5 чалавек.  

Больш за ўсё жанчын падпісалася ад 1961 і 1963 годоў нараджэння - па 6 чалавек ад кожнага году.

Агулам ад аднаго года найбольш падпісалася за мяне выбаршчыкаў 1961 года нараджэння - 9 чалавек.

На 2-м месцы 1963 год - 8 чалавек.

На 3-м месцы - 1956 і 1959 гады - па 7 чалавек ад кожнага.

Статыстыка па ўзроставых прамежках: Выбаршчыкі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў:

18 чалавек ці 9,7% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 9 (50%) Жанчын - 9 (50%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 26 да 35 гадоў:

38 чалавек ці 20,4% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 15 (39%) Жанчын - 23 (61%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў:

22 чалавека ці 11,8% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 2 (9%) Жанчын - 20 (91%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 46 да 55 гадоў:

53 чалавек ці 28,5% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 18 (34%) Жанчын - 35 (61%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 56 да 65 гадоў:

45 чалавек ці 24,2% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 17 (38%) Жанчын - 28 (62%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 66 да 75 гадоў:

9 чалавек ці 4,8% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 2 (22%) Жанчын - 7 (78%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 76 да 81 гадоў:

1 чалавек ці 0,3% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 1 (100%) Жанчын - 0 (0%)

Больш за палову подпісаў 98 ці 52,7% далі людзі ва ўзросце ад 46 да 65 гадоў.  

Найгор падпісваліся людзі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў - толькі 22 подпісы ці 11,8% ад агульнай колькасці.

Наогул "мёртвым" у плане грамадскай актыўнасці з'яўляецца пакаленне мужчын 1969 - 1978 гадоў нараджэнняя.

Іх подпісы тут складаюць толькі 9%, астатнія 91% - ад жанчын.  

Насуперак маім меркаванням і агульнай сітуацыіі даволі актыўнымі з'яўляюцца людзі ва ўзросце да 35 гадоў.

Прадстаўніцтва па полу там таксама роўнае. Будзе цікава пачуць вашы высновы і меркаванні па гэтай статыстычнай інфармацыі.



Беларуская выбарчая акруга. Подпіс па-пошце. 03.02.2014

Працягваю эксперыментаваць з выбарчай кампаніяй-2014.

Сябар, калі я не зайшоў да цябе ў час збору подпісаў, то прабач і далучайся!
У цябе ёсць выдатная магчымасць падтрымаць мяне не чакаючы, пакуль да цябе прыйдзе зборшчык подпісаў, да таго ж да канца вылучэння кадыдатаў у дэпутаты застаўся толькі тыдзень.

Усё вельмі проста:

1. Спампуй падпісны ліст па  спасылцы і раздрукуй яго.
2. Запоўні яго неабходнымі звесткамі.
3. Дашлі на адрас: Ігару Случаку, а/с. 74, 246012 г. Гомель.

Адрасы тых, хто можа вылучаць мяне кандыдатам у дэпутаты наступныя:

Читать дальше...

Беларуская выбарчая акруга. Нямецкая сістэма. 30.01.2014

Распачаў новы электаральны эксперымент.
На гэты раз вырашыў выкарыстаць нямецкую сістэму збору подпісаў, якую ў самой Нямеччыне выкарыстоўваюць для галасавання. Галасавання па пошце.

Са сваёй базы падпісантаў, што падпісваліся за мяне на парламенцкіх Выбарах-2012 выбраў 24 чалавека не старэй за 1990 год, запоўніў для іх падпісны ліст іх дадзенымі, уклаў чысты канверт і прапанаваў падпісаць і даслаць.

То бок гэтым 24-м выбаршчыкам ад Беларускай выбарчай акругі №24 застанецца толькі падпісаць бланк, укласці яго ў канверт і дайсці да бліжэйшай паштовай скрынкі.

Паглядзім, які працэнт з іх выканае гэтую задачу


Беларуская выбарчая акруга. Гендэрнае пытанне. 24.01.2014 6

За 12 дзён збору подпісаў, ці 12 гадзін чыстага часу асабіста сабраў 128 подпісаў, што складае 53% і 57% ад колькасці подпісаў, неабходных для вылучэння мяне кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета ад Беларускай выбарчай акругі №24 і абласнога Савета ад Студэнцкай выбарчай акругі №15 адпаведна.

38% ад колькасці падпісантаў складаюць мужыкі і астатнія 62% - жанчыны.

Што характэрна, абсалютная большась падпісантаў да 26 складаюць мужчыны, а пасля 26 - жанчыны.

Актыўнасць мужыкоў ва ўзросце ад 26 да 45 амаль нулявая, у той час як амаль нулявая актыўнасць жанчын да 26 гадоў.

Больш за ўсё падпісваюцца людзі ва ўзросце ад 47 да 60 гадоў.

Больш за ўсё подпісаў ад тых, хто нарадзіўся ў 1963 годзе. На другім месцы 1956 і 1959 гады, на трэцім - 1967 год.

Больш за ўсё мужыкоў падпісалася ад 1989 года, больш за ўсё жанчын - ад 1963 года.

Я не сацыёлаг, таму цікава было б даведацца, чым выклікана такая статыстыка.

чытаць іншыя навіны