АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Бандыты калечаць людзей 19.02.2019


Праз два дні пасьля таго, як Дзяніса Урбановіча ў Курапатах зьбіла машына, яму стала зусім блага. Выклікалі хуткую, тыя завезьлі ў Шпіталь хуткай дапамогі.
Цяпер Дзяніс у гіпсе мінімум на 21 дзень, нават шнуркі не завяжаш. Плячо і правая рука, пытаньні па селязёнцы.
"Музыка", каторы грае ў "Бульбашхоле", нейкі Лабанок, наехаў адмыслова: машына спынілася наводдаль, і пасьля таго як Дзяніс з буклетам пачаў падыходзіць, "музыка" газануў і з усёй дураты чалавека зьбіў. Відавочцы кажуць, што Бог зьлітаваўся: пасьля такіх удараў людзі звычайна калекі.
Колькі яшчэ гіпсаў трэба, каб ЗАЧЫНІЦЬ НАРЭШЦЕ ГЭТЫ ГАНЕБНЫ КАБАК?!!! Таварышы зь міліцыі, вы там зусім сумленьне згубілі?
А тых, каму баліць, запрашаем на варту ў Курапаты. Нас не зламаць.
Верым, можам, пераможам!


чытаць іншыя навіны