Павел Севярынец
7 СНЕЖНЯ, 12.00 - ПЛОШЧА КАЛІНОЎСКАГА!
Нацыя павінна спяваць!
Кампанія "Беларусізуем 3000 цэркваў!", якая збірала сродкі на тыражаванне носьбітаў найлепшай беларускай хрысціянскай музыкі, пачала распаўсюд плакатаў з QR-кодамі, спасылак у сеціве і 1000 дыскаў "Беларускага хрысціянскага хіта", у кожным па 150 найлепшых беларускамоўных хрысціянскіх спеваў у фармаце мр3.
Гімны, праслаўленне, госпэл, рок, рэп, поп, бардаўскія, пілігрымскія спевы ў калекцыі "Беларускага хрысціянскага хіта" - на любы густ.
Хіты ўжо загружаныя ў "воблака" у сеціве. Можна перайсці па спасылцы, спампаваць і слухаць:
Цэлая фанатэка хітоў на Раство Хрыстова 2019 - цудоўны падарунак кожнай хрысціянскай царкве, парафіі, грамадзе у Беларусі.
Дзякуй усім, хто ахвяраваў і ўдзельнічаў!
Дзякуй усім, хто ахвяраваў і ўдзельнічаў!
"Беларускі хрысціянскі хіт" - праект, які працягваецца ўжо больш дзесяці гадоў. Сёлета 150 найлепшых беларускамоўных хрысціянскіх спеваў усіх канфесіяў, выходзіць на дысках, флэшках і плакатах (скачаць можна праз QR-коды).
Наша задача - бясплатна перадаць збор найлепшай беларускай хрысціянскай музыкі (гімны, госпэл, рок, рэп, поп, бардаўскія, пілігрымскія хіты) у кожную з трох тысячаў беларускіх цэркваў, касьцёлаў, супольнасцяў.
Прымаем замовы (калі ласка, пішыце ў каментах ці прыват).
Мы пакуль сабралі траціну ад патрэбных сродкаў - таму і вырабілі каля трэці носьбітаў.
Збор працягваецца тут: