АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Калі ў Беларусі зменіцца ўлада? 10.02.2018

У нашай краине цяжка сумленнай працай забяспечыць годнае жыццё сваёй сям'і, сваіх дзяцей. Пенсіянеры з цяжкасцю выжываюць на жабрацкую пенсію. З кожным годам праходзіць усё больш судоў над карумпаванымі чыноўнікамі, але карупцыі ад гэтага менш не становіцца ...

Незадаволеныя дзейнай уладай большасць. Але гэта незадаволенасць не ідзе далей за размовы на кухні ці на працы. «Што ад мяне залежыць? Я нічога не магу зьмяніць »- так разважаюць многія. Што ўсё ж такі можа зрабіць, змяніць у сваім горадзе, сваім раёне адзін чалавек - паказваюць кандыдаты ў дэпутаты ад беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў.

Кандыдаты ад Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі - самыя розная людзі: студэнты, пенсіянеры, прадпрымальнікі, працоўныя. Яны вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты і па ўсёй краіне - ад маленькай вёскі на Берасцейшчыне, да абласных саветаў у Гродна, Магілёве, Віцебску, Мінску. Яны змагаюцца за вырашэння розных праблем - будаўніцтва школы ў Гродне, ільготны праезд для пенсіянераў у Мінску, рэформасудовай сістэмы.. Але іх усіх аб'ядноўвае адно - яны не чакаюць, пакуль хто-небудзь прыйдзе і вырашыць іх праблемы - яны падаюць асабісты прыклад таго, як можна паспяхова дамагацца ад улады выканання патрабаванняў грамадзян.

Чым адрозненні кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ад

іншых? Нашы кандыдаты не толькі змагаюцца за сумленныя і справядлівыя выбары, але і вядуць кампаніі паводле рашэння важных мясцовых праблем ужо тут і цяпер. І незалежна ад вынікаў гэтых “выбараў” нашы кандыдаты застануцца працаваць у акругах. Пасля заканчэння выбарчай кампаніі, мы працягнем аказваць дапамогу людзям. Нават у нашай краіне абараніць інтарэсы людзей можна, можна змяніць або адмяніць несправядлівыя законы. Для гэтага ёсць толькі адзін шлях - аб'яднаць людзей і разам патрабаваць ад улады выкананне волі народа. Самы яскравы прыклад сумеснага паспяховага дзеяння адмена дэкрэта "Аб дармаедамі». Тысячы людзей па ўсёй краіне аб'ядналіся і запатрабавалі адмяніць несправядлівы дэкрэт. І ён быў адменены!

За плячыма прадстаўнікоў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі сотні перамог на месцах - зрабіць дадаткова прыпынак транспарту, пусціць новы маршрут аўтобуса, дамагчыся будаўніцтва школы, паліклінікі ці дзіцячага сада, спыніць ўшчыльнення забудовы, абараніць канкрэтнага чалавека ад самавольства мясцовых чыноўнікаў - усё гэта маленькія перамогі ў маштабах краіны, але справы вялікай важнасці для жыцця канкрэтных людзей і іх сем'яў.

Часта нам задаюць пытанне калі вы зменіце гэтую ўладу? Але ўлада не можа быць народнай датуль пакуль, людзі ўскладаюць надзеі на перамены на кагосьці іншага і не бяруць асабістую адказнасць на сябе.

Дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі за 17 000. Кандыдатаў ад ад усіх дэмакратычных сілаў не больш за 400. ..

Улада ў нашай краіне зменіцца тады, калі Беларусы навучацца аб'ядноўвацца і бараніць адзін аднаго. Калі ў кожным горадзе, у кожным раёне, на кожнай вуліцы, у кожным доме будзе лідэр, здольны стаць альтэрнатывай прызначаным дэпутатам і карумпаваным чыноўнікам. Спадзяюся, што кандыдаты беларускай хрысціянскай дэмакратыі

стануць тым прыкладам, які дапаможа ўсім чытачам Народнай Волі і ўсім

неабыякавым людзям Беларусі стаць больш актыўнымі, браць адказнасць за жыццё

сваёй краіны на сябе.

Прапаную зрабіць першы крок - падтрымаць нашых кандыдатаў, далучыцца да іх камандаў, стаць назіральнікам у дзень выбараў, каб нашы галасы ў чарговы на раз не былі скрадзеныя. Давайце не будзем чакаць, калі прымуць новы дэкрэт № Х, які  давядзе да поўнай галечы, але будзем аб'ядноўвацца і бараніць свае інтарэсы ТУТ і ЗАРАЗ. Разам мы абавязкова зменім жыццё ў нашых гарадах,у нашай краіне да лепшага.

Готова ли Беларусь к демократии? 10.03.2017 1

 Лукашенко несколько раз публично повторял: «белорусы, Беларусь не готова к демократии.» Демократия, как известно, - это власть народа. А народ состоит из конкретных людей, из личностей, государство - из граждан. Демократия возможно только в тех странах, где гражданам нужна эта власть, где они готовы брать ответственность за свою страну и где общество состоит из личностей, готовых разделять и пользоваться властью. Демократия возможна только там, где граждане готовы отстаивать свое право на управление страной.

Поэтому прав ли Александр Лукашенко, готовы ли беларусы к демократии? - сегодня ответ на это вопрос  зависит от каждого,   отвечает каждый лично: да или нет.

Каждое участие в демонстрации, каждая акция протеста может быть либо просто эмоциональным выражением недовольство, неосознанным проявлением бунта, либо шагом к изменению политического строя с авторитарного на демократический.
Будет ли сделан этот шаг, - зависит исключительно от воли и желания каждого, кто сегодня выступает против беззакония действующей власти. Шагам к демократии станет присоединения участников протеста к структурам политической оппозиции либо создание новых организаций, если старые по каким-то причинам вас не устраивают. Только организованные действия имеют шанс на успех.

Ведь по большому счету, все зависит не от действия/отмены декрета №3, 4, 5,… Всё зависит только от одного - способности граждан защищать свои права, от осознания личной ответственности за то, что происходит в стране – и во власти, и в оппозиции.
Надеюсь, что сегодня плохая погода и объявленные властями полумеры о приостановке действий декрета № 3 не помешают гражданам города Молодечно в 18:00 выйти на Центральную площадь, чтобы заявить: «Беларусь готова к демократии, беларусы достойны права управлять своей страной!».

Дэкрэт №3 прыпынены. Што далей? 09.03.2017 1

На год прыпыненае дзеянне Дэкрэту №3!

Я віншую ўсіх з маленькім крокам да перамогі. Прыпыненне дзеяння дэкрэту на год вылікана толькі смеласцю людзей – тых, хто выходзіў на акцыі пратэсту, ставіў подпісы за адмену дэкрэту. І відавочна, паспяшаліся тыя 54 тыс. беларусаў, якія ўжо аплацілі гэты падатак.

Што рабіць тым, хто ўжо сплаціў падатак? Што рабіць сотням тясяч беларусаў, што атрымліваюць жабрацкі заробак, церпяць прыгнёт чыноўнікаў і сілавікоў? (бо пратэст  супраць Дэкрэту быў толькі нагодай. На акцыі  выходзяць людзі, большасць з каторых не падпадае пад яго дзеянне.) Сёння Беларусь пратэстуе супраць жабрацтва, супраць улады, супраць сістэмы.

Дзеянне Дэкрэту прыпыненае, але ў краіне не памянялася нічога ў прынцыпе.

Таму акцыi ў Мiнску i рэгiенах будуць працягвацца да поўнай адмены Дэкрэту № 3 i iншых дыскрымiнацыйных законаў. ( скасавання прыніжальнай для беларусаў кантрактнай сістэмы, вяртання беларусам права на годную пенсію)
Мы будзем яднаць дэмакраычная сілы, будзем яднаць грамадства дзеля змены сістэмы на дэмакратычную, а значыць – народную.

https://www.facebook.com/epramovaorg/videos/635694669947257/

https://www.facebook.com/epramovaorg/videos/635694669947257/

Сёння адбылося пасяджэнне аргкамітэту кампаніі “Мы – недармаеды”. Па-ранейшаму плануецца правядзенне акцыі 15 сакавіка ў Менску і ўсе запланаваныя акцыі ў рэгіёнах. Гэта маленькая перамога са спыненнем дзеяння дэкрэту сведчыць, што ў нас ёсць толькі адзін інструмент, каб адстойваць свае правы, - гэта яднанне і супольнае змаганне грамадзян за свае правы, выкарыстоўваючы дэманстрацыі і ціск на ўладу. Я веру, я ведаю, што гэтая маленькая перамога – толькі пачатак вялікіх зменаў у Беларусі.

https://www.facebook.com/epramovaorg/videos/635694669947257/

https://www.facebook.com/epramovaorg/videos/635694669947257/

Мінск 15.03.2017 17:30 Акадэмія Навук. Будзем разам, сябры!


Нет доступных к воспроизведению файлов

Прапаную да вашай увагі Праект Рэзалюцыі "Марша недармаедаў" (пройдзе ў Мінску 15 сакавіка 17:30 , Акадэмія Навук.).

Кожны з вас можа ўнесці свае прапановы ў гэты дакумант. Да 15 сакавіка праўкі прымаюццца! :)


Змагацца трэба з беспрацоўем, а не з беспрацоўнымі!

Прымаючы пад увагу, што Дэкрэт №3 не адпавядае дзевяці артыкулах Канстытуцыі і міжнародным абавязкам Беларусі ў МАП;
адзначаючы, што эканамічная і сацыяльная палітыка ўладаў завяла краіну ў тупік, вынікам чаго стала зьбядненьне большасці грамадзян Беларусі, адсутнасць перспектывы,  ўзмацняючаяся эміграцыя;
канстатуючы, што ўлада з'яўляецца бескантрольнай і грамадзяне ніяк не ўплываюць на рашэнні, што прымаюцца.

Мы, удзельнікі "Маршу нетунеядцев", патрабуем:
1. Адмяніць Дэкрэт N3, вярнуць спагнаны збор.
2. Прыняць новы эканамічны курс, арыентаваны на стварэнне новых, эфектыўных працоўных месцаў, а не на барацьбу з беспрацоўнымі. Ліквідаваць заганы пенсійнай "рэформы", адмяніць кантрактную сістэму, адмяніць указ 222, які перашкаджае развіццю прадпрымальніцтва.
3. Унесці змены ў Выбарчы Кодэкс, якія вернуць грамадзянам права выбару!

Мы ўпаўнаважваем дэлегацыю удзельнікаў Маршаў перадаць 16 сакавіка дадзеную рэзалюцыю ў адміністрацыю А. Лукашэнкі, ва ўрад і ў Палату Прадстаўнікоў.

Калі ўлады адмовяцца ад выканання дадзеных патрабаванняў, мы пакідаем за сабой права на новыя акцыі пратэсту, на якіх будзе агучана патрабаванне аб адстаўцы А. Лукашэнкі, ўраду і роспуску Палаты Прадстаўнікоў.


P.S. Акцыю 15 сакавіка таксама падтрымалі лідары БНК Генадзь Фядыніч і Уладзімір Някляеў. Разам з БНК  будзем рыхтаваць супольную акцыю 25 сакавіка. У еднасці нашая сіла!  



7 лістапада - шэсце ад КДБ да Чалюскінцаў. Памяці ахвяраў НКВД-КДБ прысвячаецца. 21.10.2016 5

7 лістапада 2016 году плануецца  шэсце ад КДБ да Чалюскінцаў. Акцыя прысвячаецца памяці ахвяраў НКВД-КДБ.


7 лістапада – трагічны дзень гістрыі Беларусі. Крывавая камуністычная рэвалюцыя прынесла нашаму народу масавы тэрор, знішчэнне цэркваў, растрэлы і ссылкі.

Святкавання 7 лістапада як дзяржаўнага свята Беларусі – нацыянальны сорам.

Сёння памяць аб ахвярах знішчаецца, а катам нашага народу -- Сталіну, Леніну, Дзяржынскаму ды іншым – стаяць помнікі.

7 лістапада мусіць стаць днём смутку і нацыянальнай жалобы па ахвярам камуністычных рэпрэсій, па людзям, закатаваным НКВД-КДБ.

Замест гэтага – зноў да помнікаў катам панясуць кветкі, адбудуцца “урачыстыя мерапрыемствы”.

Мяненяць стаўленне да гэтай даты мусіць дзяржава, СМІ. Але сёння ўлада ўшаноўвае Сталіна і мроіць аб СССР.

Што мы  можам зрабіць ў адказ?

У якасці альтэрнатывы, Правацэнтрысцкая кааліцыя плянуе правесьці 7 лістапада жалобную акцыю ў памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

Плануецца, што акцыя пачнецца 7 лістапада а 12-й да будынка КДБ, дзе удзельнікі запаляць зьнічкі ля сцен КДБ – у памяць аб тысячах закатаваных ахвяр у скляпеннях гэтага будынка.

Да пр. Незалежнасці, 17  (будынак КДБ) удзельнікі акцыі прыдуць з іконамі новамучанікаў, забітых НКВД-КДБ, а таксама з партрэтамі людзей, што былі рэпрасаваныя. (сасланыя ў лягеры, або расстраляныя ў Курапатах ці на тэрыторыі сучаснага парку Чалюскінцаў).

Далей – плануецца шэсце і жалобны мітынг у парку Чалюскінцаў, каля месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій.

На іконе -  Святар Паўлін, архіепіскап Магілёўскі, забіты бальшавікамі



Гэтая акцыя — таксама добрая магчымасьць нагадаць пра рэпрэсіі нашых часоў, - пра справы скрадзеных і забітых беларускіх палітыкаў і журналістаў сучаснасьці — Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага.



Сёння ў Мінгарвыканкам будзе пададзеная адпаведная заява на правядзенне акцыі:
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” просім даць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства – дэманстрацыі і мітынгу, прысвечанага ўшанаванню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій савецкай улады, з 12:00 да 15:00 7 лістапада 2016 г.

Від масавага мерапрыемства: дэманстрацыя і мітынг

Дата правядзення: 7 лістапада 2016 г.

Час правядзення: пачатак мерапрыемства ў 12:00, заканчэнне мерапрыемства ў 15:00.

Графік і месца правядзення масавага мерапрыемства, маршрут руху:
12:00 – збор удзельнікаў дэманстрацыі на пляцоўцы перад домам па пр. Незалежнасці, 17 у г. Мінску (будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі), 12:30 – пачатак руху дэманстрацыі па маршруце: па ходніках няцотнага боку пр. Незалежнасці ад дома 17 да гарадскога парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў па пр. Незалежнасці з пераходам вуліцы па пешаходным пераходзе з захаваннем правілаў дарожнага руху, 14:00 – заканчэнне дэманстрацыі па пр. Незалежнасці у гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, 14:00 – пачатак мітынгу на гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, каля месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій, 15:00 – заканчэнне мітынгу на гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў.

Плануемая колькасць удзельнікаў: да 500 чалавек.
Мэта правядзення: ушанаванне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій савецкай ўлады, публічнае абмеркаванне і асуджэнне злачыннай, антычалавечнай і рэпрэсіўнай сутнасці камуністычнага рэжыма Савецкага Саюза і рэжымаў спадкаемцаў. Арганізатары: А.У. Лябедзька В.А. Рымашэўскі Ю.І. Губарэвіч

 P.S.  Лічу, нягледзячы на любыя вынікі адказу з выканкама , ушанаваць памяць ахвяр камунізму -- наша грамадзянскае  права і наш сьвяты абавязак.



Хто пасадзіў Беларусь на наркотыкі і каго за гэта садзяць. 328 КК РБ. 12.10.2016 11

У Менску 10 кастрычніка па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пры ўдзеле Матчынага руха “328”, прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руха “За свабоду” адбыўся круглы стол “Як спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі”.

Расповяды сваякоў асуджаных па артыкуле 328 мала каго могуць пакінуць абыякавымі. ў Беларусі "за распаўсюд наркотыкаў" могуць асудзіць абсалютна любога. Схема простая: аператыўнікі падкінуць наркотыкі ў любой колькасці, нават пыл ад каноплі, і абвінаваціць у распаўсюдзе. Суды гарантавана даюць па 8-10 гадоў няволі. Сваякі асуджаных па гэтым артыкуле прывялі вялікую колькасць прыкладаў, калі аператыўнікі самі прымушалі маладых людзей распаўсюджваць наркотыкі, калі справы фабрыкаваліся дзеля павышэння па службе альбо з-за помсты, у выніку чаго маладзёны атрымлівалі тэрміны зняволення па 8-12 гадоў.


Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд наркотыкаў могуць асудзіць абсалютна любога. Любому следчыя і аператыўнікі могуць падкінуць наркотыкі ў любой колькасці, нават пыл ад каноплі, і абвінаваціць у распаўсюдзе, за што суды даюць па 10 гадоў няволі.
Беларуская судовая сістэма пайшла далей за сталінскую, у выніку чаго апраўдальных прысудаў суды выносяць у некалькі разоў менш за жахлівыя, бесчалавечныя суды часоў Сталіна. Абвінавачванні, якія выносіць следства, суды ў абсалютнай большасці падтрымліваюць. Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд і выраб наркотыкаў сядзіць каля 10 тыс. чалавек.

У той жа час кіраўнікі МУС, КДБ, якія дапусцілі распаўсюд наркотыкаў, у прыватнасці, спайсаў, у жудасных маштабах, калі яны фактычна легальна прадаваліся на вуліцах беларускіх гарадоў, не панеслі ніякага пакарання. Відавочна, што звышпрыбыткі ад наркабізнэсу ішлі ў тым ліку і на подкуп сілавых структур.

Як мінімум, кіраўнікоў МУС і КДБ трэба судзіць за злачынную халатнасць. Яны спасылаюцца на тое, што не было прававых нормаў, якія б дазвалялі спыняць распаўсюд спайсаў. Але, калі паглядзець на статыстыку, можна пераканацца, што распаўсюджвальнікаў спайсаў не затрымлівалі нават за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. У той жа час за гэта каралі нават пенсіянераў, якія гандлявалі прадуктамі каля метро. Атрымліваецца, дзеля таго, каб ганяць бабуль, гандлюючых каля метро, нашай доблеснай міліцыі дадатковых законаў було не трэба, а распаўсюджвальнікаў спайсаў нібыта не было, за што затрымліваць. Відавочная хлусня. Тым больш, што як вядома, каб кагосці затрымаць у нашай краіне, -- закону не патраэбна – патрэбны загад. Чаму не было загаду спыняць дзейнасць распаўсюджвальнікаў спайсаў – застаецца адкрытым пытаннем.

За скалечаныя лёсы тысяч падлеткаў злачынцы мусяць панесці пакаранні.

У выніку круглага стала вырашана падрыхтаваць і правесці канферэнцыю за рэформу судовай сістэмы і пачаць грамадскую кампанію з патрабаваннем спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі, правесці судовую рэформу і забяспечыць незалежнасць судоў.
Мы будзем таксама патрабаваць перагляду спраў асуджаных па арт. 328, бо яны вяліся з парушэннямі КПК. Часта людзей асуджвалі толькі на падставе сведчанняў аднаго наркамана. У многіх выпадках суды былі зачыненымі.

Спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі – гэта не толькі абараніць несправядліва асуджаных, але і абараніць кожнага беларуса, кожную беларускую сям’ю ад магчымага гвалту з боку беларускіх следчых і беларускіх судоў.





чытаць іншыя навіны

Віталь Рымашэўскі