АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

БЕЛСАТ. Хамства і свабода слова.

БЕЛСАТ. Хамства і свабода слова.
Пару дзён таму адзін супрацоўнік Белсату - тэлеканала, каторы фінансуе польскі ўрад, вывесіў няўдалае фота польскага прэзідэнта. (так сталася, што перад тым фота выкарыстоўвалася не толькі ў твітах Дональда Трампа, але і ў расейскай антыпольскай прапагандзе) Працадаўца зрабіў супрацоўніку заўвагу - фота не знялі - супрацоўніка звольнілі. Супрацоўнік жа з тым не змірыўся і распачалася ў сэціве кампанія крытыкі БЕЛСАТУ за парушэння права на свабоду слова. Абвінавацілі Белсат і ў цэнзуры, і табу на крытыку польскага прэзідэнта. Нават БТ не здолела прайсці міма такога парушэння правоў Івана Шылы.
Аднак у чым, скажыце мне, была крытыка з боку Шылы у бок польскага прэзідэнта? Было расшарванне няўдалага здымка прэзідэнта РП супрацоўнікам (не журналістам) польскага тэлеканала, які атрымлівае заробак ад польскага ўрада. У любога чалавека, палітыка ёсць няўдалыя здымкі. Уявіце, калі б грузінскія журналісты з грузінскіх дзяржаўных СМІ сталі вывешваць фота прэзідэнта Саакашвілі, які жуе свой гальштук - гэта было б так сама пра свабоду слова? Калі б іх за гэта звольнілі, то гэта было б пра свабоду дыскусіі?
Адна справа, калі супрацоўніка тэлеканала звальняюць за аргументаваную крытыку спонсараў тэлеканала - гэта цэнзура і прарушэнне ррава на свабоду слова. Іншая справа, калі супрацоўнікі распаўсюджваюць няўдалыя здымкі ўслед за расійскімі прапагандысцкімі каналамі. На маю думку, да свабоды слова гэта ніякага дачыненьня ня мае, а хутчэй да публічнага хамства і парушэння карпаратыўнай этыкі. За што ўласна, ў любой нармальнай фірме супрацоўнікаў адразу звальняюць.
Кожны чалавек, у межах прыстойнасці, можа крытыкаваць каго заўгодна. Аднак, калі чалавек, уладкаваўшыся на працу, пачынае распаўсюджваць карыкатуры на фактычнага працадаўцу - гэта выглядае. як мінімум, дзіўна. І калі такога супрацоўніка звальняюць, зусім смешна выглядае яго абарона як "змагара за свабоду слова".

P.S. не ідэалізую Белсат . і пэўна ёсць шмат праблем у працы беларускіх незалежных СМІ, каторыя варта ўсур'ёз абмяркоўваць. Аднак ператвараць абарону права на свабоду слова ў абарону права на хамства - не лепшы шлях да вырашэння праблемаў.

21.09.18 16:16

Віталь Рымашэўскі