АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ці выцягнуць 31 карту пасьля зніжкі на нафту?

Некалькі дзён таму СМІ паведамілі пра тое, што зьместам 31 мапы па паглыбленьню інтэграцыі паміж РФ і РБ Масква прапаноўвала стварыць 12 наднацыянальных органаў, у тым ліку адзіны эмісійны цэнтр, падліковую палату, суд Саюзнай дзяржавы і адзіны мытны орган, адзіны орган па ўліку ўласнасці Саюзнай дзяржавы, адзіныя падатковы і антыманапольны органы, а таксама адзіныя рэгулятары па наступных напрамках: у галіне транспарту, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сувязі, плюс рэгулятар аб'яднаных рынкаў газу, нафты і электраэнергіі. Пра гэта РБК распавялі тры крыніцы, знаёмых з ходам перамоваў. У дакуменце таксама ідзе гаворка аб распрацоўцы «дарожных карт», якія тычацца сумеснай стратэгіі Расіі і Беларусі ў сферы абароны, стварэння агульных банкаў даных праваахоўных органаў, уніфікацыі заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць праваахоўных структур і спецслужбаў.

Але ж гэтыя мэты прапісаныя ў законах РБ і РФ па ўтварэнні Саюзнай дзяржавы РФ і РБ. І тут Лукашэнку трэба не ладзіць публічныя істэрыкі і некаторым актывістам таксама. Трэба зрабіць дзве рэчы: накласці мараторый на закон аб утварэньні Саюзнай дзяржавы, ці ўвогуле адмяніць яго. Можна і ўнесці праўкі ў гэты закон (адмяніць адзіную валюту і наднацыянальныя органы), як робіць Пуцін у сваю канстытуцыю, дакладней робячы яе сваёй.

Яшчэ з тыдзень таму міністр МЗС РБ Макей паведаміў, што не можа быць і гаворкі пра тое, каб працавалі групы чыноўнікаў па паглыбленьню інтэграцыі, покуль не будзе вырашана пытаньне па пастаўках танный нафты з РФ у РБ.

І вось СМІ і кіраўнік РБ паведамілі, што Масква прыняла прапановы Мінска па пастаўках таннай нафты ў Беларусь. І ўзьнікае пытаньні: “А што цяпер? 31 мапа будзе рэанімавана?” І інтэграцыя будзе паглыбляцца?

Думаю, што ў Крамлі менавіта так і скажуць і націснуць на дыктатара. Вядома ж Уладар межаў і бязьмежжа тут жа залямантуе пра мяжу, якую РФ закрыла з РБ праз пандэмію каронавіруса. І вось тут А.Лукашэнка зноў прадэманструе свае перавагі ў змаганьні з каронавірусам, прапануе свае паслугі ў выратаваньні Расіі ад заразы. Як колісь ён дэманстраваў намер засеяць усе палі ў Расіі, забудаваць усе гарады, навесці там паўсюль парадак.

Карацей перад намі новыя палітычная спектаклі з Уладаром палітычнай сцэны ў галоўнай ролі.

Пра гэтыя і іншыя падзеі ў Беларусі вы зможаце пачуць у гукавым файле па-беларуску на Беларускай службе польскага радыё ў раздзеле “Паміж радкоў” https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/2477709;

23.03.20 19:45

Владимир Подгол