АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Як зьняволіў Лукашэнку мастак Марачкін

І ня толькі яго але і ягоных хаўрусьнікаў

30 сакавіка яму споўнілася 80 год.

У яго біяграфіі былі розныя ўнікальныя выпадкі. Распавяду пра некаторыя, да якіх спрычыніўся.

13 ліпеня 2016 году падчас перадвыбарчага пікету Алесь Таўстыка і Ўладзімер Падгол прэзэнтавалі копію карціны Аляксея Марачкіна «Нашы лялькі». Гэта копія карціны, якую міліцыянты арыштавалі ў майстэрні Марчкіна ў 2008-м годзе. Таксамы палітыкі паказалі новую карціну Аляксея Марачкіна – графічны партрэт міністра МУС І.Шуневіча

На гэты пікет Алесь Таўстыка і Ўладзімер Падгол запрасілі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. На новай карціне Марачкін якраз намаляваў спадара Шуневіча, які прыкладае руку да фуражкі. Карціну палітыкі прадэманстравалі пад сьцягам ЗША, «каб паказаць усяму сьвету, як міністар рупіцца выконваць устаноўкі свайго кіраўніка дзяржавы». Бо тады Лукашэнка заявіў, што трэба нармалізаваць стасункі са штатамі.

У чарговым лісьце да міністра палітыкі прасілі вярнуць Аляксею Марачкінукарціну «Нашы лялькі», якую ў 2008 годзе міліцыянты «скралі ў мастака Аляксея Марачкіна». Без пратакола і судовага рашэньня.

24 сакавіка 2008 году ў майстэрню Марачкіна ўварваліся супрацоўнікі МУС і забралі карціну «Нашы лялькі», афіцыйную харугву ТБМ, тры дзясяткі плякатаў, якія былі падрыхтаваныя да шэсьця на Дзень Волі. Карціны і плякаты забралі без складаньня пратакола і па сёньня не вярнулі гаспадару. Звароты Марачкіна ў пракуратуру не далі плёну.

«Вы тады працавалі ў КДБ, курыравалі МУС і мусіце памятаць тую ганебную гісторыю. Загадайце вярнуць карціны і плякаты аўтару-гаспадару», — адзначаюць палітыкі ў лісьце да міністра. (https://www.svaboda.org/a/27852157.html lang="BE">)

Пад час пікету ў Менску па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі у Палату Прадстаўнікоў Ул.Падгола і А.Таўстыкі невядомы скраў копію карціны Аляксея Марачкіна „Лялькі”. Інцыдэнт адбыўся ў людным месцы каля ўніверсама „Цэнтральны” ў прысутнасці вялікай колькасці супрацоўнкаў міліцыі, у тым ліку здымаючых пікетаванне на відэа відэааператараў-супрацоўнікаў усіх спэслужбаў. Невядомы малады чалавек у спартовых трэніках пабег міма кіраўнікоў міліціі Мінска і Центральнага раёну рэзка вырваў копію карціны з рук Падгола, і збёг па праспекце ў бок КДБ і МУС. Але карціна Марачкіна з партрэтам міністра Шуневіча засталася віцесь на пікеце пад сцягам ЗША. “Выяву Шуневіча мы сталі трымаць і ахоўваць мацней, больш пільна” – кажа Падгол. Але урэшце ягоны партрэт зняў з палітычнай сцэны Уладар карцінаў, адправіўшы Шуневіча ў адстаўку.

На мае звароты кажа Падгол да міністра МУС вярнуць карціну Нашы лялькі і яе копію акрамя адпісак быў і такі адказ: “Хай звернецца сам аўтар карціны”. Марачкін звярнуўся і безвынікова. Ён тады зазначыў, што больш плённа будзе напісаць новую карціну, чым перапісвацца з пагонамі.

Па сёньня ні арыгінал, ні копія карціны Нашы лялькі ня вернуты аўтару. Застаецца спадзявацца, што ў МУС карціна будзе захоўвацца ў спрыяльных умовах, як рэчавы доказ.

Доказ будучай крымінльнай справы аб выкраданьні карцін.

Ні ў 2008-м ні ў 2016-м ніякай крымінальнай справы не было заведзена. Ніхто не звярнуўся ў суд з патрабаваньнем пакараць мастака і распаўсюднікаў ягоных твораў за абразу гонара і годнасьці. Па факту ж атрымліваецца, што выявы А.Лукашэнкі і ягоных хаўрусьнікаў знаходзяцца ў зьняволеньні, пад моцнай аховай МУС, ці КДБ. Вось гэта і ёсьць вялікая сіла мастацтва! І талент ды геній мастака Аляксея Марчкіна.

І вось цікава што. А ці зможа нехта з новаспечаных кандыдатаў у прэзыдэнты з шэрагаў апазіцыі выйсьці хоць на адзін пікет з копіяй карціны Марачкіна Нашы лялькі? Для гэтага мастак гатовы напісаць копію. У Марачкіна ёсьць і больш сучасныя творы з выяваю ўладара крыжоў, вірусаў, трактароў і гарэлкі. Быў бы добры падарунак мастаку да 80-годзьдзя і усяму беларускаму народу.

Гукавая версыя апошніх падзеяў у Рэспубліцы на сайце Беларуская службы польскага радыё. https://www.polskieradio.pl/396/8182

31.03.20 20:34

Владимир Подгол