АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Запретная кухня 07.01.2018



комментарий эксперта

На днях председатель Центральной комиссии по выборам и проведению республиканских референдумов РБ Лидия Ермошина объяснила массовые отказы включать представителей оппозиции в составы комиссий по выборам "неспособностью претендентов работать в коллективе":

Что касается невключения в составы комиссий представителей оппозиции,то, по моему мнению, здесь нет какой-то одной причины. Всё зависит от персоналий, которых выдвигали оппозиционные партии. И дело не только в том, ниже или выше их квалификация по сравнению с другими. Я не думаю, что оппозиция выдвигает лиц деградированных. В основном это – вполне пристойные люди, многие из которых имеют высшее образование и т. д. Но при формировании избирательных комиссий оценивается в первую очередь способность претендента работать в коллективе. Ведь избирательная комиссия – коллектив, где выпячивание своего политического мнения вредит общему делу. Думаю, именно это обстоятельство учитывалось при включении представителей оппозиционных структур в избирательные комиссии.
----------------------------------------------------------------
Как человек, начавший наблюдать за выборами ещё в ту далёкую пору, когда госпожа Ермошина не была предом ЦИКа, объясню, каковы РЕАЛЬНЫЕ причины невключений оппозиции в состав избирательных комиссий. За упомянутый период мне, как волонтёру-правозащитнику, многократно приходилось становиться членом штабов, наблюдателем и даже несколько раз - членом избирательной комиссии (хоть выдвигался довольно часто).

Член комиссии видит ВСЮ лидину кухню, где готовится 98%-процентный борщ, изнутри. Видит даже то, чего никогда не увидят даже несколько наблюдателей. Он видит печати, сейфы, урны голосования (я, даже подписывая несколько тысяч избирательных бюллетеней, видел практически каждое движение председателей комиссий и их членов). Плюс - у него в руках все документы. Это всё равно, как у вас глаза открываются. И наделён член комиссии Законом гораздо большими правами. А вы, наблюдатели, идите в сад, шумите потом в малотиражках, или, как называют их сами адепты режима-члены комиссий, "в своих стенгазетах".

Другое, о чём мало кто знает и вообще никто не говорит - это работа с избирательными списками и избирателями лично (причём в качестве представителя фактической власти, а это уже совсем другое отношение электората). Работа эта официальная, начинается ЕЩЁ ЗАДОЛГО ДО НАЧАЛА ГОЛОСОВАНИЯ. Работа серьёзная, но тоже очень полезная, поверьте.

Задача члена комиссии от оппозиции диаметрально противоположна задачам наблюдателя и СМИ: не создать побольше шума, а наоборот, безконфликтно сделать избирательный процесс максимально прозрачным и законным, ПРЕПЯТСТВОВАТЬ НАРУШЕНИЯМ - и удержаться в комиссии до окончания выборов. Это, в действительности, задача нереальная. Чреваты последствиями даже попытки выполнения задачи-минимум, т.е. просто досидеть до конца, не рыпаясь. Можно учитывать все риски - и попасть в непредсказуемую ситуацию.



Кстати, у члена комиссии должна быть хорошая поддержка юристов, СМИ и наблюдателей. Это сделать элементарно просто, поскольку в комиссии проходят ЕДИНИЦЫ. К сожалению, на деле получается абсолютно наоборот. Даже когда я был единственным членом комиссии, то свобод-наших нив (как и титульных правозащитников с их юристами) и в глаза ни разу на участках не видел, не говоря уже про работу наблюдателем (там вообще сам себе и юрист, и журналист и свидетель, которому члены комиссии прямо в лицо фиги крутят). Но об этом ниже.

СМИ будут крутиться возле "своих" героев и протеже, с тем, чтобы дать им потом орден с бчб-лентой и премию Манделы за что-нибудь банальное типа слегка завышенной цифры голосовавших или ещё более ничтожное. Пусть даже предатель или провокатор, главное - побольше шума. А из этого, естественно, мало пользы в целом.

А потом эти же самые СМИ начитают заниматься самодеятельностью, описывая произошедшее, не основываясь на фактах и придумывая собственные нюансы-изюминки. Что я только не узнал о себе постфактум, какой только чуши не пороли СМИ - и что я был наблюдателем, и что я член какой-то партии, и что я активист какого-то движения, и что я не подумал и не позаботился взять справку, и что я во всём сам и виноват и тп и тд. Фейкомёты Хартии дописались до того, что я вообще пришёл в комиссию по собственной инициативе, а мои комментарии с многочисленными исправлениями удалили.

Причём, в реальности никто даже не потрудился взять у меня интервью, пришлось самому обзванивать редакции, что-то рассказывать по телефону. Но многое они придумывали сами, как и всякий раз, когда их не бывает на месте. Не нужно придумывать, нужно хорошо готовить ответственных людей и хорошо организовывать им поддержку СМИ и правозащитников. За двадцать с гаком лет можно было бы и научиться.

В результате из бомбы получился пшик. Главный шум создали сами Ермошина и Лукашенко, хотя большая часть обстоятельств произошедшего, как и всегда, остались неосвещённой. Более того, кураторы попытались переложить вину на меня, даже не попытавшись предварительно со мной пообщаться. Я действовал строго по инструкции, но был уволен "за прогулы", два дня работы в комиссии мне не оплатили, помощи по трудоустройству не оказали, хоть её получали оппозиционеры, у которых просто кончился контракт.

О том, как организовывается наблюдение за выборами, я тоже писал многократно, хоть это тоже всегда проходило мимо ушей наших СМИ:
Нататкі самотнага назіральніка.

Нататкі самотнага назіральніка, 2008 29.09.2015 1

Ты не чакай, сурпрызаў ня будзе. Ніхто не чакае і ты не чакай!


Ужо задоўга да пачатку выбароў было зразумела, якія “ашаламляльныя” будуць іхныя вынікі. У выбарчыя камісыі дапусьцілі толькі 0,07% непрадстаўнікоў улады. Гэнае магло азначаць толькі адное: рэжым не дапусьціць да падліку галасоў нікога з чужых. І пры ўсім большасьць няўладных кандыдатоў не была зарэгістраваная, у зацугляных прэсе, радыё й тэлебачаньні пра выбары амаль не згадвалася: усё прэзыдэнт, прэзыдэнт, прэзыдэнт... Падчас перадвыбарчае кампаніі, 16 верасьня, была брутальна разагнаная акцыя выбарцоў.

Пяць омонаўцоў супроць мяне аднаго.

Не проста разагнаная, як звычайна. Затрыманых, завёўшы падалей ад вачэй мінакоў, на вуліцу Янкі Купалы, ОМОН жорстка зьбіў. Сярод зьбітых апынуўся й я. Омонаўцы ня толькі разьбілі мне вусны, але й папсавалі маю кайстру, адарваўшы на ёй лямцы, зламалі парасон і акуляры, парвалі куртку, вырваўшы ў ёй замок і гузікі.

Зломлены парасон.

Адбіткі омонаўскіх ботаў на папсаванае кайстры.

Для назіраньня далі мне выбарчы ўчасток №296 на Любімава, 27, школа №213. Падчас рэгістрацыі на чатыры пытаньні атрымаў адмоўныя адказы: лічбы папярэдняга галасаваньня, колькасьць выбарцоў і выдадзеных бюлетэняў, склад камісыі засталіся невядомыя. Рэакцыя старшыні камісыі Сільвястровіча Канстанціна Іванавіча на маё зьяўленьне была вельмі неадэкватнаю, нэгатыўнаю.

Рыхтуюць скрынкі для надомнага галасаваньня.

28-га верасьня. Лічбаў не даюць. Зьняў на камэру апячатваньне скрыняў дзеля надомнага галасаваньня й выбарчых скрыняў. За надомным галасаваньнем назіраць мусіць быць яшчэ адзін чалавек. Але яго няма. Укрутцы я застануся ўвогуле адзін супроць ўсяе камісыі.

Мяне зноў кідаюць на амбразуру ўлады. Аднаго, без падтрымкі СМІ, без напарнікоў, бязь зьмены-без падмены. Хто-ж так назіраньне арганізуе!

Старшыня камісыі паводзіцца вельмі агрэсыўна. На стале назіральніка выставілі кветкі, з-за якіх увогуле нічога не відаць.

Давялося двойчы прасіць прыбраць кветкі са стала.

Лепш ня стала: на лініі назіраньня засталіся яшчэ два квета. Другі квет старшыня прыбраць адмовіўся катэгарычна, таму мне не застаецца нават вельмі вузкае палоскі для назіраньня.

Гэна плян участку. Зь яго бачна, што было-б відаць, калі зь лініі назіраньня былі-б прыбраныя нават два квета з трох.

Зь левага боку сядзіць назіральніца ад вэтэраноў маскоўскага раёну і пры кожным маім законным пытаньні лямантуе, што ёй Лукашэнка ўсё добра робіць. Даводзіцца зьвяртацца па дапамогу да міліцыянта, які, дарэчы, на мае скаргі аніяк не рэагуе. Вэтэранка назіраньня не вядзе, аркуша назіральніка ў яе ўвогуле няма. Ня трэба ім ніякага назіраньня, легітымізацыя ім патрэбная... Увесь час умешваецца ў мае размовы з старшынёю на баку таго.

Назіральніца” і чальцы камісіі ўвесь час скандаляць, замінаюць працы назіральніка.

Ня вытрымаўшы й паўгадзіны, “вэтэранская назіральніца” сыходзіць. Хуценька сядаю на ейнае месца, але й з адтуль ня бачна паверхні сталоў камісіі, да якіх ідуць выбарнікі. Адно што сэктар назіраньня крыху пашырыўся.

У пакоі знаходзіцца адмысловы чалавек дзеля нагляду за мною. За кутом сядзяць два міліцыянты і пажарнік. Чальцы камісыі швэндаюца па пакою ўвесь час. Здаецца, даюць бюлетэні без пашпартоў.

Выбары павінныя быць празрыстыя і дэмакратычныя...”

Двойчы заўважаў, што кідаюць па некалькі бюлетэняў адразу. Перасоўваю камэру й адразу атрымліваю папярэджаньне: пры наступнай здымцы буду выдалены. Вельмі хвалююцца настаўнікі, каб ня зьняў іхнія парушэньні. Сэкрэтарка камісіі ўвогуле хапаецца за камэру рукамі. Старшыня загадвае прыбраць камэру й зьвяртаецца па дапамогу да нейкага знаёмага ладна-такі ўкормленага пэнсыянэра з вайсковаю выпраўкаю, які “забараняе” мне “парушаць ягоныя правы". І тут двайныя стандарты! Пра правы чалавека яны ўспамінаюць, калі толькі іх саміх смажаны певень у сраку клюне. А калі нас здымаць паўсюдна, дык можна!

На пытаньне, а як-жа назіраць, сэкрэтарка Алешкевіч Марына Аляксандраўна радзіць карыстацца бінокалем ці лупаю. Апранаюся, бы йду скардзіцца, сыходжу на пляцоўку ніжэй, і адразу-ж павяртаюся. Так і ёсьць, ўсе разом топчуца ля скрыняў для галасаваньня! Але, мусіць. крокі-ткі чутныя, бо ў руках у іх ужо нічога не відаць.

На некалькі хвіляў завіталі адзін за адным “назіральнікі” ад Белае Русі і СНГ. Апошні, у адрозьненьне ад мяне, адразу атрымлівае папярэднія лічбы, і зьнікае, каб болей ужо не павярнуцца нават пад канец. Назіральнікі, тьху!

Невядома ці былі тыя “назіральнікі” ад улады ўвогуле назіральнікамі: ані бэджоў, ані назіраньня.

Настаўнікі ўвесь час мяняюцца месцамі. Праз пакой часта праходзяць міліцыянты й пажарнікі. Такое ўражаньне, што вайна ці пажар. Праз пакой увогуле праходзяць усе, хто хоча, апроч мяне, якому хадзіць забаронена.

Устаю, каб прайсьціся, разьмяць ногі. Адзін з настаўнікоў адразу бяжыць да мяне: хадзіць ня можна. Замінаеце назіраньню, кажу, буду скардзіцца. Настаўнікі кпяць, маўляў, што вы можаце, хіба ў насьценную газэту напішаце. Не, кажу, у пракуратуру. Хваля абурэньня: мы, маўляў, разам на вас такога панапішам... Іду абедаць. Да ‘беду ў мяне прыйшло 164 выбарца, меньш як на усіх (2) астатніх участкох у школе. У школьным бухвэце шпарка йдзе гандаль сьпіртовымі напоямі.

Пасьля абеду прыемна назіраць задаволеныя, ледзь не лагодныя твары настаўнікоў: усё зроблена-усё ўкінена! Але настрой у іх хутка псуецца, бо я вяртаюся з прапанаваным сэкрэтаркаю бінокалям і шыльдаю, якая сьведчыць пра дазвол. Ізноў хваля абурэньня й кпінаў. Адна з настаўніц кажа, што гэна ўжо дыягназ. Іншыя, што фарс ды камэдыя. Адказваю, што толькі для іх, а для мяне выбары – рэч сур’ёзная. А бінокаль – адэкватная рэакцыя на добрую параду. Усе лаюцца, але адбіраць не насмельваюцца.

Апроч мяне нікому, відаць, гэныя выбары не патрэбныя. Падліку прагаласаваўшых ніхто не вядзе. Нават уладных назіральнікоў няма, дык як-жа яны будуць сьцьвяржаць, што ніякіх парушэньняў не было?

Выбарцы йдуць вяла, нягледзечы на тое, што настаўнікі сёньня ходзяць па кватэрах і ўпрошваюць дзеля Бога прыйсьці на ўчастак, то бок аказваюць ціск на выбарцоў падчас галасаваньня, тым больш, што дзеці гэных выбарцоў навучаюцца ў вышэйзгаданай школе, дзе йдуць выбары. Ды ‘шчэ ў дзень галасаваньня!

Шмат хто нават ня ведае сваіх кандыдатоў і пытаецца, за каго трэ’ падпісвацца. Нават у бінокаль нічога не відаць. Па-добраму, трэ’ было-б сыйсьці, бо насамрэч ні пра якое назіраньне тут нават і не вядзецца: нічога не бачна.За гадзіну да канца пачынаюць зьбірацца “назіральнікі”. Першым прыходзіць маладзён ад Беларускага Гэльсінскага Камітэту, за ім падцягваюцца “вэтэранка”, “Белая Русь”, за імі два “давераных твары” уладнага кандыдата. Камэра й бінокаль выклікаюць у іх (апроч БГК) жах. Ізноў усчынаецца лямант пра парушэньне правоў чалавека і “замінаньне выбарчаму працэсу”, які сьціхае толькі падчас агалошваньня апошніх лічбаў.

Пачынаецца лічэньне. Я ўстаю з-за стала, але адразу да мяне падскоквае старшыня камісіі: забаронена! Чаго так палохацца, усім ужо вядома, что падчас папярэдняга галасаваньня ўсе галасы выбарнікоў за дэмкандыдатоў скрадзеныя! Альбо і ў апошні дзень плянуецца фальсыфікацыя? Я спасылаюся на Выбарчы Кодэкс, які забараняе назіральніку замінаць працы камісіі, а не назіраць; што Кодэкс патрабуе, каб выбарчы працэс быў празрыстым і галосным. Дарэмна! На дапамогу старшыні сьпяшае міліцыянт. Удзьвох яны адціскаюць мяне да астатніх, якія ўжо не лямантуюць, яны папросту РАВУЦЬ! Маўляў, я нікога не паважаю, адбіраю ўва ўсіх вельмі каштоўны час! Канешне, трэба бегчы сьвяткаваць “ашаламляльную перамогу”, “паляна”-то чакаць ня будзе! Яшчэ двойчы раблю высілкі хаця-б колькі наблізіцца ў бок складальнікоў бюлетэняў, захінутых нядробнымі целамі старшыні і міліцыянта, і зноў безвынікова.

Хаця-б пабачыць, што яны там у глыбіні памяшканьня робяць, мо даўно ўжо выпіваюць ды сілкуюцца... Паварочваюся да “калегаў” і раблю ўголас заяву: той факт, што назіральнікі гвалтам пазбаўляюцца магчымасьці бачыць падлік галасоў, дае падставу лічыць, што на дадзеным участку робіцца фальшаваньне вынікоў выбароў. Зразумела, мая заява сустракаецца сьмехам і кпінамі “сьведкаў фальсыфікацыі”.

Даюць некалькі лічбаў. У мяне за дзесяць гадзін назіраньня (2 гадзіны я патраціў на абед і паездку дадому) на ўчастку заўважана усяго 278 выбарцоў. Значыць, за абед прыйшло 55, ну няхай з усімі статыстычнымі памылкамі 60 выбарцоў. Нічога падобнага! За той час, што мяне нe было, на ўчастак “прыйшло” ажно 1295 душ! Гэна на 11,8% болей, як на два суседнія падобныя ўчасткі прыйшло людзей разам! Нічога не зьмянілася за 14 год. Як сьпявае НРМ, ты не чакай, сурпрызаў ня будзе. “Ніхто не чакае і ты не чакай!


Апублікаванае ў Лыўджорнэл 28 верасьня 2008.

чытаць іншыя навіны