АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Будзь патрыётам! Шануй беларускую гісторыю

У верасні 2019 года ўвесь свет будзе адзначаць 80-я ўгодкі з моманту пачатку Другой сусветнай вайны. 1 верасня 1939 года вайна прыйшла не толькі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай, але і ў Беларусь. Ужо ў першы дзень нападу Германіі на Польшчу нямецкія бомбы паляцелі на заходнебеларускія гарады, а тысячы нашых суайчыннікаў у шэрагах Войска Польскага пачалі змагацца супраць гітлераўцаў.

Доўгі час у Беларусі пра падзеі верасня 1939 года не любілі ўзгадваць. Маўчалі пра тое, што адбывалася з 1 па 16 верасня 1939 года, гучна расказвалі пра яблыкі ды кветкі, якімі сустракалі Чырвоную Армію жыхары Заходняй Беларусі пасля 17 верасня, аднак не ўзгадвалі пра баі на даваеннай мяжы, пра савецкія самалёты, якія бамбілі польскія вайсковыя калонны і натоўпы бежанцаў.

Не прынята было ўзгадваць і пра сталінскія рэпрэсіі супраць жыхароў заходніх абласцей БССР у 1940-1941 гадах. А гэта чатыры хвалі дэпартацый, знішчэнне польскіх паліцыянтаў і вайскоўцаў, прозвішчы якіх увайшлі ў так званы “Беларускі катынскі спіс” і жудасная эвакуацыя турмаў НКУС БССР у чэрвені 1941 года, падчас якіх нкусаўцы забілі сотні вязняў.

17 верасня 1939 года. Чырвоная Армія ўваходзіць на тэрыторыю Заходняй Беларусі

Пра ўсё гэта мая новая кніга “Верасень 1939-га. Магілы “неаб’яўленай” вайны”. У кнізе чытач знойдзе ўнікальныя факты па гісторыі баявых дзеянняў, якія вялі Чырвоная Армія супраць падраздзяленняў Войска Польскага. Іх вынікам былі шматлікія жаўнерскія магілы, якія захаваліся да нашых дзён.

Знакі растраляных НКУС польскіх паліцыянтаў

Савецкая антыпольская карыкатура

Чые прозвішчы апынуліся ў “Беларускім катынскім спісе” і хто быў дэпартаваны падчас чатырох хваляў сталінскіх дэпартацый з тэрыторыі савецкай Беларусі? Пра ўсё гэта і не толькі ідзе гутарка ў новай кнізе.

Будынак польскага Корпуса аховы памежжа ў Клецку

Зараз адбываецца збор сродкаў на выданне гэтай, багата ілюстраванай кнігі. Вось тут Вы можацепадтрымаць “Верасень 1939-га. Магілы “неаб’яўленай” вайны”.Толькі разам мы зможам данесці гістарычную праўду да беларускага грамадства. Імёны ўсіх спонсараў будуць апублікаваныя ў кнізе.

22.07.19 16:58