АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Адхіленне Лукашэнкі ад улады


Каб не дайшла справа да "Андыжану", якім пагражае Лукашэнка носьбітам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, у "палатку" накіраваны зварот аб ягоным адхіленні з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт. 88 Канстытуцыі ў сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) і ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).
А да "ЦВК Ярмошынай" з гэтай нагоды просьба адмяніць рашэнне ад 15 траўня 2020 года аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні Лукашэнкі А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

10 год таму мы з Гары Паганяйла, старшынёй юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, звярталіся да "кандыдатаў-2010" з прапановай замест "выбараў" ініцыяваць зняццё Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – яны тады адмовіліся. Як вынік, беларусы атрымалі крывавыя падзеі 19 снежня і ягоную далейшую "легітымізацыю".
Сёння да нас далучыўся Мікола Аўтуховіч, які на той час сядзеў у турме. Сітуацыя зараз вельмі складаная і Лукашэнка можа спраўдзіць больш гвалтоўны супраціў вулічным акцыям пратэсту, бо ніхто ж ніколі не падвяргаў сумневу ягоную "легітымнасць", прымаючы ўдзел у ягоным "пераабранні" па незаконнай Канстытуцыі-1996.
"Кандыдаты-2020", вы добра разумееце сітуацыю? Вы разумееце, што пачэсны статус "кандыдат у прызідэнты" па Канстытуцыі-1996 можа лёгка перакваліфікавацца па Канстытуцыі-1994 ва саўдзел у прад'яўленых Лукашэнке крымінальных злачынствах?  

Са зваротам аб адхіленні Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца на сайце Інстытута даследвання расейскай агрэсіі (Кіеў).

Асобна звяртаю ўвагу на падставы адхілення Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі - здрада дзяржаве!
Я дзейніччаю ў інтарэсах дзяржавы на падставе гл. 50 ГК Рэспублікі Беларусь з моманту правядзення галадоўкі ў турме з патрабаваннем - прызнаць дзяржаву пацярпелым уласнікам!
З'яўляючыся суатарам Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, сёння я дзейнічаю ў інтарэсах дзяржавы як каардынатар стварэння рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion у мэтах аднаўлення зруйнаваных расейскай узброенай агрэсіяй супраць Украіны рэжымаў ядзернага нераспаўсюджання і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.
З адхіленнем Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за здраду дзяржаве распачнецца рэалізацыя "дарожнай карты" (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі, якой сёння замінае расейская палітыка "паглыбленай інтэграцыі" у рамках так званай "саюзнай дзяржавы" з краінай-агрэсарам, стварэнне якой ініцыяваў Лукашэнка пасля падпісання ім Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі Рэспублікі Беларусь - глядзі Адкрыты зварот да Лукашэнкі - Нахрана беларусам твой "саюз"?

Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі! Абараняйце ўласнасць і бяспеку дзяржавы, а не здрадніка Лукашэнкі! Памятайце, што беларусам нададзеныя гарантыі бяспекі ад ЗША і Вялікабрытаніі па Будапешцкім мемарандуме!


09.06.20 21:48

Игорь Ледник