АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Адхіленне Лукашэнкі ад улады: да беларусаў і гарантаў іх бяспекі – ЗША і Вялікабрытаніі

У хутким часе ў людзей узнікне шмат пытанняў – Чаму, пры наяўнасці на руках у апазыцыі "Заключэння Ганчара" з Пастановай да яго па адхіленні Лукашэнкі ад улады ён столькі год цкуе беларусаў? Хто вінен? Хто і чаму столькі год імітуе "барацьбу" з рэжымам, уцягваючы выбарцаў у злачынства па яго "пераабранні" па Канстытуцыі-1996?

Каб без праблемаў чвэрць стагоддзя панаваць над беларусамі Лукашэнке дастаткова было знішчыць Віктара Ганчара – віце-спікера Вярхоўнага Савета 13-га склікання і старшыню ЦВК, якога Лукашэнка за нежаданне зацвярджаць вынікі рэферэндума-1996 за 10 дзён да яго правядзення замяніў насуперак ВС-13 на сваю прыхільніцу Лідзію Ярмошыну.

Раней я пісаў, што 8 чэрвеня мы з прадпрымальнікам і былым палітвязням Міколай Аўтуховічам распачалі кампанію па адхіленні Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт. 88 Канстытуцыі ў сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных КК Рэспублікі Беларусь - арт. 356 (здрада дзяржаве) і ч.3 арт. 357 КК (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

10 год таму мы з вядомым праваабаронцам Гары Паганяйла прапанавалі "кандыдатам-2010" замест "пераабрання" Лукашэнкі яго адхіляць ад улады па сур’езнай падставе – "заключэння Віктара Ганчара". Ніхто з іх тады не адрэгаваў – беларусы атрымалі "крывавую Плошчу" 19 снежня і далейшую ягоную "легітымізацыю".

Пасля рэферэндуму-1996 дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання стварылі Спецыяльную камісію па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, якую ўзначаліў Віктар Ганчар.

Ужо тады "рэферэндум-1996" паказаў, што "падрыхтоўку да выбараў, правядзенне галасавання і падлік галасоў праводзіць выканаўчая ўлада пад кантролем Службы бяспекі Прэзідэнта. Выбарчыя камісіі, уключаючы Цэнтрвыбаркам, з'яўляюцца толькі дэкаратыўным упрыгожваннем выбараў".

Я шмат разоў у гэтым сам упэўневаўся. Ну, а пасля таго, як я безвынікова намагаўся ўзбудзіць крымінальную справу па знойдзеных у Барысаве ў сметніце бюлетэнях па "рэферэндуме-2004", я наогул адмовіўся быць пешкай у "электаральных" злачанствах Лукашэнкі. У 2006 годзе ўся камера на Акрэсціна па майму прыкладу адмовілася ад удзелу ў "выбарах".  

Так да якой высновы прыйшоў Віктар Ганчар? – У выніку прыняцця Канстытуцыі 1996 года ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся захоп дзяржаўнай улады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р.

19 верасня 1999 года дэпутаты ВС-13 павінны былі прыняць Пастанову "Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь". Каб гэтага не адбылося, Віктара Ганчара са сваім сябрам бізнесоўцам Анатолям Красоўскім 16 верасня гвалтоўна выкралі і забілі.

З правядзеннем першых прэзідэнцкіх "выбараў" 9 верасня 2001 года па Канстытуцыі-1996 у Беларусі перакрэслены прынцып роўнасці ўсіх перад Законам!

Міжнародная салідарнасць з ахвярамі злачынстваў рэжыма Лукашэнкі стварыла спрыяльныя ўмовы да рэалізацыі Пастановы ВС-13 да "Заключэння Ганчара". Да таго ж, пасля смерці Віктара Ганчара сітуацыя значна ўскладнілася! Лукашэнка ініцыяваў "саюзную дзяржаву" з РФ, у якой з 18 сакавіка 2014 года акупаваны ёю украінскі Крым. Разбурэнне з Пуціным рэжыму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ надае падставы высоўваць Лукашэнкі абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве і ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй – краінамі-гарантамі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме.

Такая прапанова "гарантам", Украіне і краінам ЕС дасланая 11 чэрвеня, у пятую гадавіну зацверджання Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства. Па ёй Україна і Беларусь мусяць рэалізаваць "дарожныя карты" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі ў ходзе іх інтэграцыі ў Адзіны лічбавы рынак ЕС. Гэта адзін з трох накірункаў стварэння "агульнай эканамічнай прасторы" ЕС з краінамі-партнерамі, якое 9 чэрвеня ўхваліў Камітэт па міжнародным справам Еўрапарламента. Дакладчык літоўскі дэпутат Петрас Аўштравічус, які з’яўляецца сябрам Групы па сувязях з Беларуссю, праінфармаваны аб сутнасці праблемы. Далучэнню да eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі (супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян). Таму я настойліва заклікаю адвакатаў, праваабарончыя арганізацыі і палітычныя партыі да стварэння сумеснай базы дадзеных ахвяраў і выканаўцаў рэпрэсіяў, якая стане прадметам для кансультацыяў з "гарантамі" і краінамі ЕС па прыняцці санкцыйнай палітыкі ў рамках рэалізацыі (eBelarus + eUnion). На палітычных прысудах па загадзе Лукашэнкі ад імя Рэспублікі Беларусь павінен быць пастаўлены тлусты крыж! Дзеля аднаўлення ў Беларусі прынцыпа роўнасці ўсіх перад ЗАКОНАМ, за які паклаў сваё жыццё Віктар Ганчар, пажадана дэпутатам ВС-12, ВС-13, палітычным партыям і штабам ўсіх "кандыдатаў" звярнуцца да "ЦВК Ярмошынай" з патрабаваннем адмовы ў рэгістрацыі Лукашэнкі "кандыдатам у прэзідэнты" на падставе заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь і Пастановы ВС-13 да яго. І на прыканцы па прапанове Віктара Бабарыкі па рэферэндуме "вяртання да Канстытуцыі-1994". Вяртанне да яе – гэта рэалізацыя Пастановы ВС-13 па "заключэнні Ганчара"! Штабу Бабарыкі ў асобе яго юрыста Максіма Знака даведзена да ведама, што Канстытуцыя-1994, у якую ўвайшлі палажэнні Дэкларацыі "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года і якой 25 жніўня 1991 года нададзены статус канстытуцыйнага закону, з’яўляецца на сёння адзінай палітыка-прававой асновай незалежнасці Беларусі. Удзел у "пераабранні" Лукашэнкі па Канстытуцыі-1996 – гэта ёсць саўдзел у злачынстве, якое прывядзе да канчатковай страты незалежнасці праз рэалізацыю 31-й карткі "паглыбленай інтэграцыі" з Расеяй да якой яго змусіць народны пратэст. Штабу Бабарыкі прапанована ўзяць удзел у кампаніі па адхіленні Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў. Распачынаецца флэшмоб у якасці суправаджэння адхілення Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Далучайцеся, стаўце на вокладку сваіх старонак і суполак у сацыяльных сетках тэкст Пастановы ВС-13 па "заключэнні Ганчара".
Дзякуй Віктару Ганчару за заключэнне! Светлая памяць Віктару Ганчару!
Падтрымайце і пашырайце!Заключэнне Спецкамісіі ВС-13 ("заключэнне Ганчара") – https://bit.ly/2ZoOQcW Зварот па адхіленні Лукашэнкі ад улады – https://bit.ly/2XLoQJ2 Петыцыя "За адхіленне Лукашэнкі ад улады! (рэалізацыя арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)" – https://bit.ly/2zWF1dw Петыцыя "Скасаваць рэгістрацыю ў Сакратарыяце ААН "саюзнай дамовы" Беларусі з Расеяй!" – https://bit.ly/2WPQK4Y
01.07.20 20:43

Игорь Ледник