АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Чый Крым? 27.01.2019

26 студзеня ў Менску адбылося першае ў гэтым годзе паседжанне Сойму Руху Салідарнасці ”Разам”, на якім разглядалася пытанне так званай "саюзнай дзяржавы".

16 студзеня Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву “Дэмакратызацыя – адзіная гарантыя незалежнасьці Беларусі”. У ёй звяртаецца ўвага на тое, што “юрыдычная сіла дакумэнтаў аб стварэньні так званае “саюзнае дзяржавы”, падпісаных раней ці маючых быць падпісанымі ў будучыні, павінна быць пастаўленая пад сумнеў, калі іхным падпісантам зь беларускага боку выступае асоба, якая займае пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь не па выніках дэмакратычных выбараў”.

Так, ён нелегітымны, але ж усіх зараз больш хвалюе іншае пытанне: Беларусы, вы надавалі Аляксандру Лукашэнкі права на стварэнне “саюзнай дзяржавы” з краінай-агрэсарам Расейскай Федерацыяй з украінскім Крымам у яе складзе і з размешчанай там расейскай ядзернай зброяй?

Бо, калі адбудзецца гэтае ўтварэнне насуперак рэзалюцыі Генасамблеі ААН ад 27.03.2014 года “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны”, вы будзеце датычныя разам з Расеяй да парушэння рэжыма еўраатлантычнай бяспекі, які заснаваны на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акта АБСЕ, і міжнароднага рэжыма ядзернага нераспаўсюду, які ўсталяваны Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ).

Беларусы, вы разумееце сваю адказнасць перад міжнароднай супольнасццю?!

Сойм Руха Салідарнасці “РАЗАМ”, адстойваючы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прыняў сярод іншых заяву “Аб гарантыях бяспекі Беларусі і Украіны па Будапешцкім мемарандуме” і зварот “Да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі”.

Радзе БНР будзе прапанована згодна з Віленскім мемарандумам “Аб захадах для забесьпячэньня незалежнасьці Беларусі” узяць на сябе ролю каардынатара па правядзення сумесных беларуска-украінскіх кансультацыяў па аднаўленні дзеяння на нашыя краіны прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мемарандуме.

Сёння для афіцыйнага Кіева і кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 31 сакавіка ва Украіне і для так званых нашых “кандыдатаў на “пераабранне” Лукашэнкі” "саюзная дзяржава" - гэта лакмусавая паперка. Калі яны ня будуць яго аспрэчваць - Крым расейскі!


Да галасавання Беларусі ў ААН па Крыме 18.12.2018

Асабіста я вельмі абураюся, калі чытаю - Беларусь галасавала ў ААН супраць вываду расейскіх войскаў з Крыму. Бо ні я, ні мільёны іншых грамадзян Беларусі, не маем да гэтага “галасавання” ані якага дачынення.

Абураецца гэтаму Денис Івашин, бо такое галасаванне ад нашага імя “непасрэдным чынам спрыяе далейшаму правядзеньню ваеннай агрэсіі РФ супроць Украіны й значнай эскаляцыі ваеннага канфлікту”. А Уладзь Рымша звяртае ўвагу на тое, што “ужо неаднаразова Радыё Свабода і Новы Час падманваюць чытачоў загалоўкамі "Беларусь прагаласавала супраць Украіны"”.

Што рабіць, калі твой голас скрадзены не ў Беларусі , пад час ягонага чарговага “пераабрання”, а на міжнароднай пляцоўцы, якой з’яўляецца Генасамблея ААН? Што рабіць, калі такое “галасаванне" на карысць краіны-агрэсара падае як пазыцыю краіны Радыё Свабода, якое фінансуецца падаткаплацельшчыкамі ЗША, - гарантамі бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме? Правільна, апяляваць да гэтага дакумента, растаўляючы ўсе кропкі над “і”!

17 снежня, у той жа дзень перад галасаваннем па “Крымскай рэзалюцыі” у Генасамблее ААН, у Кіеве прайшла 2-я прэсавая канферэнцыя на тему: “Будапештський меморандум: ефективний шлях примусу до імплементації та стратегії деокупації”. Удзел у ёй прынялі і прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) – яе старшыня Ігар Барысаў, старшыня Менскай абласной арганізацыі Аляксандр Абрамовіч і я - адказны сакратар Міжнароднага камітэта "За Будапешцкі мемарандум!" (Будапешцкі камітэт). Рашэнне пра ягонае стварэнне прынята пасля 1-й прэсавай канферэнцыі 8 жніўня г.г. з маім і суддзёй Канстытуцыйнага Суда Беларусі ў адстаўцы Міхаілам Пастуховым удзелам.

Сённяшні ўдзел сябраў БСДП (Г) у прэс-канферэнцыі тлумачыцца тым, што партыя выказваецца за безумоўнае выкананне палажэнняў Будапешцкага мемарандуму аб гарантыях бяспекі для Украіны і Беларусі, якія 5 снежня 1994 года былі прадастаўленыя Расеяй, ЗША і Вялікабрытаніяй у адказ на далучэнне нашых краінаў да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 ліпеня 1968 года. Гэта зацверджана ў Праграмме дзеянняў БСДП.

Намагаючыся анэксаваць Крым, у тым ліку, праз размяшчэнне на украінскай суверэннай тэрыторыі ядзернай зброі, Расея парушыла рэжым бяспекі, які дзейнічаў на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акта АБСЕ, і рэжым нераспаўсюду ядзернай зброі. Прынцыпы АБСЕ з’яўляюцца гарантыямі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Дзеля аднаўлення парушаных Расеяй гэтых абодзьвух рэжымаў мы, сацыял-дэмакраты, заклікалі ўкраінскіх палітыкаў да супрацы па аднаўленні дзеяння прынцыпаў АБСЕ на Украіну і Беларусь .

Каб адмежавацца ад галасавання па ўкраінскім рэзалюцыям у ААН і АБСЕ на карысць краіны-агрэсара РФ заклікаем грамадзян Беларусі ўступаць у шэрагі БСДП (Г). Заклікаем беларускія і ўкраінскія СМІ падаваць артыкулы з дакладнымі з пункту гледжання міжнароднага права загалоўкамі! Звяртаю ўвагу журналістаў на тое, што Крым Расеяй не анэксаваны, пакуль 100 краінаў свету не адмовяцца ад падтрымкі рэзалюцыі ГА ААН ад 27.03.2014 “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны”. Гэтага не будзе ніколі, а таму мы маем справу не з анэксіяй, а з ейнай спробай.

Палітыкі Беларусі і Украіны ў рамках сумесных захадаў па аднаўленні рэжымаў бяспекі і нераспаўсюду ядзернай зброі бліжэйшым часам накіруюць сумесны зварот ў ААН і АБСЕ, які будзе тычыцца галасавання там прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ад імя Беларусі, ад нашага з вамі імя!

Больш дакладна з інфармацыяй па Будапешцкім мемарандуме можна азнаёміцца на сайце Інстытута даследвання расейскай агрэсіі.

Заява Міжнароднага камітэта «За Будапешцкі мемарандум!» «Аб супрацьдзеянні расейскай ваеннай агрэсіі на аснове Будапешцкага мемарандума» 05.12.2018

Дзякуючы Украіне 5 снежня 1994 года аналагічныя гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме былі прадастаўлены і Рэспубліцы Беларусь у адказ на яе далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ў якасці дзяржавы, якая не валодае ядзернай зброяй.


Парушэнне Расейскай Федэрацыяй палажэнняў Будапешцкага мемарандума ў адносінах да Рэспублікі Беларусь у лістападзе 1996 года прывяло да падпарадкавання расейскім інтарэсам ажыццяўленне правоў, якія тычацца беларускага дзяржаўнага суверэнітэта. Вынікам гэтага стала стварэнне 29 мая 2014 года з удзелам Беларусі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у якасці альтэрнатывы Еўрапейскаму Саюзу. Далейшае падпарадкаванне Расіяй сваім інтарэсам ажыццяўленне правоў, якія тычацца дзяржаўнага суверэнітэта Украіны, ажыццяўляецца шляхам парушэння нормаў міжнароднага права і ваеннай агрэсіі супраць яе са спробай анэксіі Аўтаномнай рэспублікі Крым.

Заява Міжнароднага камітэта «За Будапешцкі мемарандум!» «Аб супрацьдзеянні расейскай ваеннай агрэсіі на аснове Будапешцкага мемарандума»


Беларусь: да Будапешцкага мэмарандума праз Віленскі? 12.08.2018

Міжнародная асацыяцыя «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі» 8 жнiўня гэтага года правяла ў Кіеве першую міжнародную прэс-канферэнцыю на тэму: «Будапешцкі фармат, як эфектыўны шлях дэакупацыі». Яна прайшла ў навукова-практычным фармаце і была прысвечана ўзаемадзеянню прававедаў і палітыкаў Украіны і Беларусі па аднаўленні дзеяння прынцыпаў хельсінкскага Заключнага акта АБСЕ па Будапешцкім мэмарандуме ў дачыненні да нашых краінаў (склад удзельнікаў і відэатрансляцыя).

Праблема змены "менскіх пагадненняў" на Будапешцкі мэмарандум ёсць агульная для нас з украінцамі справа.

На прэс-канферэнцыі было абвешчана аб стварэнні Міжнароднай групы прававедаў, якая будзе садзейнічаць эфектыўнай абароне нацыянальных інтарэсаў Украіны і Беларусі шляхам салідарнай адказнасці перад імі краінаў-гарантаў па Будапешцкім мэмарандуме паводле рэзалюцыі Генасамблеі ААН №56/83 «Адказнасць дзяржаў за міжнародна-супрацьпраўныя дзеянні». Расея павінна адказаць за непасрэднае парушэнне Будапешцкага мэмарандума, а ЗША з Вялікабрытаніяй за бяздзейнасць іх вышэйшых органаў і службовых асоб па спыненні парушэнняў з боку Расеі.

Стварэнне Міжнароднай групы прававедаў, у якую ўвайдуць і эксперты з іншых краінаў-удзельніц АБСЕ, зацікаўленных у аднаўленні пасляваеннай сістэмы бяспекі, з’яўляецца, без перабольшвання, гістарычнай падзеяй. Бо яе ўдзельнікі будуць карыстацца агульным палітыка-прававым заключэннем наступстваў адыхода “гарантаў” ад сваіх абавязацестваў, пачынаючы з лістапада 1996 года ў дачыненні да Беларусі. Не падтрымаўшы імпічмент Лукашэнкі, ЗША і Вялікабрытанія справакавалі пабудову “еўразіства” і ягоную на чале з Расеяй вайну з Грузіяй, з Украінай, з усім цівілізаваным светам. Спазналі расейскія атакі гэтыя “гаранты” і на сабе.

Падчас далейшай дзейнасці паўстае вельмі важнае пытанне: на якія інстытуцыі мы можам разлічваць у аднаўленні канстытуцыйнага ладу Беларусі? На дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання, якія выкінулі ў сметнік заключэнне сваёй Спецкамісіі па “прэзідэнцтве” Лукашэнкі, як толькі старшыня гэтай камісіі Віктар Ганчар са сваім сябрам бізнесоўцам Анатолем Красоўскім былі гвалтоўна выкрадзены і пакараны смерццю па-за судом? Ці на Раду БНР, якая ўзяла на сабе па Віленскім мэмарандуме каардынуючую ролю ў абароне незалежнасці Беларусі і зараз ігнаруе ўсе да яе звароты?

У любым выпадку справа будзе рухацца надалей з імі, ці без іх. Сведчаннем таму ёсць ухвала кіраўніцтвам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) стварэнне Канстытуцыйнай камісіі па падрыхтоўцы праекта зменаў у Канстытуцыю 1994 года. Аднаўленне канстытуцыйнага ладу праз аднаўленне дзеяння на Беларусь прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мэмарандуме з’яўляецца галоўнай задачай гэтай камісіі.

Чатыры гады таму, у дні, калі здарылася трагедыя пад Ілавайскам, я ўдзельнічаў па запрашэнні Украінскай асацыацыі міжнароднага права ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Інтарэсы Украіны: міжнародна-прававая абарона”. На ёй я прапанаваў трымацца Будапешцкага мэмарандума праз далучэнне да праграмы eUnion, - да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе. Але, тады быў заключаны МЕНСК-1 і старшыня УАМП Аляксандр Задарожны (зямля пухам нябожчыку) вельмі абураўся тым, што крамлёўская палітыка ўзяла верх над міжнародным правам.

Мая прапанова 11 чэрвеня 2015 года ўвайшла ў Сумесную Дэкларацыю па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, а 18 кастрычніка 2016 года - у Канцэпцыю па лічбавай супольнасці. Па ёй Еўракамісія зараз будзе падтрымліваць рэалізацыю “дарожных мапаў”, у тым ліку і па маім накірунку – EU4Digital: eUnion. Таму змена “менскіх пагадненняў” на Будапешцкі мэмарандум - справа бліжэйшага часу.

Каб паскорыць гэты працэс, удзельнікі прэс-канферэнцыі прынялі рэзалюцыю “На шляху да сапраўднага партнёрства ў лічбавую эпоху” і дамовіліся наступныя мерапрыемствы правесці восенню ў Кіеве і Брусэлі (у Еўрапарламенце) з прэзентацыяй захадаў па аднаўленні на Украіну і Беларусь дзеяння прынцыпаў АБСЕ па Будапешцкім мэмарандуме.


Поўная відэатрансляцыя першай міжнароднай прэс-канферэнцыі «Будапешцкі фармат, як эфектыўны шлях деоккупации».

У рабоце прэс-канферэнцыі «Будапешцкі фармат, як эфектыўны шлях деоккупации» прынялі ўдзел

ад Украіны:

Юрый Шуліпа, юрыст, дырэктар міжнароднай асацыяцыі «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі», дырэктар «Інстытута даследавання расейскай агрэсіі»,

Іван Бялецкі, юрыст, старшыня Праўлення міжнароднай асацыяцыі «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі», лідэр палітычнай партыі «Партыя Нацыяналістаў»,

Марына Багрова, сябра Праўлення міжнароднай асацыяцыі «Інстытут Нацыянальнай Палітыкі», дырэктар данецкага абласнога філіяла «Інстытута Нацыянальнай Палітыкі»,

Юрый Кармазін, вядомы ўкраінскі палітычны дзеяч, экс-суддзя, доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны юрыст Украіны, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны 2, 3, 4, 6 скліканняў, лідэр палітычнай партыі «Партыя абаронцаў Айчыны», прэзідэнт «Інстытута права і грамадства»,

Юрый Георгіеўскі, доктар юрыдычных навук, старшыня Каардынацыйнага савета грамадскай арганізацыі "ЭкспэртыЗА Рэформаў», адвакат, экс-начальнік Галоўнага тэрытарыяльнага ўпраўлення юстыцыі па Харкаўскай вобласці, экс-намеснік кіраўніка адміністрацыі Харкаўскай вобласці,

Рыза Шэўкіеў, генеральны дырэктар Фонду «Крым», сябра Праўлення Меджліса крымскотатарского народа;

ад Рэспублікі Беларусь:

Ігар Леднік, намеснік дырэктара «Інстытут даследавання расейскай агрэсіі», сааўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і Усходняга партнёрства,

Міхаіл Пастухоў, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у адстаўцы, прафесар, доктар юрыдычных навук;

ад ЗША:

Герман Обухаў, палітычны эксперт, дырэктар Фонду «Стоп Інформ Тэрор», сябра Праўлення міжнароднай асацыяцыі "Інстытут нацыянальнай палітыкі».

чытаць іншыя навіны