АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Рыбалка ў Беларусі: шкодная рыба / Прыват | Рыбалка в Беларуси: где, что и за сколько 26.01.2018

Рыбалка ў Беларусі: якая рыба шкодная? ПАДРАБЯЗНЕЙ!
 

"Жарты па-украінску смешныя, а па-беларуску не разумее палова краіны!" - пераможца "Рассмеши комика" 20.01.2018

«Жарт, перакладзены з расейскай на ўкраінскую, робіцца ў 4 разы больш смешны. Па-беларуску ж ён не зразумелы палове краіны», – даводзіць пераможца шоу «Рассмеши комика» Дзмітрый Жыбрык у студыі праграмы «Прыват". Згодныя ці не? Дыскутуем тут!

Настаўніца не вытрымала і звольнілася са школы. А пасля вярнулася. Чаму? 05.01.2018

Настаўніца не вытрымала і звольнілася са школы. А пасля вярнулася. Чаму? Праблемы і вырашэнні школьнай адукацыі Беларусі на канкрэтных прыкладах!




ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ. Гульні розуму: забава ці заробак? (відэа) 14.12.2017

Колькі зарабляюць «знатакі»? Ці ёсць методыкі, якія навучаць быць разумным? Што важней для знаўцам – кемлівасць, логіка ці веды? Ці выгадны на сёння бізнес – арганізацыя модных інтэлектуальна-забаўляльных гульняў і квіхаў накшталт "Мазгабойнік"? І хто іх наведвае? Гэта прафанацыя інтэлектуальнасці ці гульні розуму для масаў? Падрабязней!

Беларускі бізнесовец навучыў шведаў правільна называць нашу краіну: замест Vitryssland казаць Belarus (відэа) 29.10.2017

Беларускі бізнесовец навучыў шведаў правільна называць нашу краіну: замест Vitryssland (перакладаецца як Белая Расея) казаць Belarus. Падрабязней тут.


ЗОЖ па-беларуску: Крызіс? Пераходзьце на здаровую ежу, практыкуйце галадаванне... (відэа) 20.09.2017

Крызіс? Пераходзьце на здаровую ежу, практыкуйце галадаванне ;) Пра здаровы лад жыцця па-беларуску падрабязней тут.



Кризис? Переходите на здоровую пищу и систему жизни, практикуйте голодание ;) О здоровом образе жизни по-белорусски!

Страшны досвед ЭКА са шчаслівым вынікам | ЭКО. Дети «из пробирки»: какой ценой? 06.09.2017

Страшны досвед ЭКА са шчаслівым вынікам. Споведзь беларускі Дар'і Каткоўскай.«Дзеці з прабіркі»: якой цаной?



Як праходзіць працэдура ЭКА? Пра што не папярэджваюць дактары? Колькі гэта каштуе? З якімі наступствамі сутыкаюцца жанчыны і іх сем’і? Эксперт выдання акушэр-гінеколаг - пра рызыкі і негатыўныя бакі працэдуры, што могуць адбівацца на дзецях. Праўда і міфы цяжарнасці ЭКА падрабязней - тутака.

= = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = = =

Правда и мифы беременности ЭКО. Зачатие in vitro. Личная история белоруски. Премьерное издание нового сезона «Прывата».

Сама сабе целаахоўнік: не дапускаць гвалту – ні ад каханага, ні ад начальніка! (відэа) 21.05.2017

У Беларусі кожная жанчына хоць раз у жыцці сутыкалася з гвалтам.


Як абараніцца ад маньяка?

• Што рабіць, калі гвалт чыняць твае родныя?

• Як пазбегнуць абразаў начальства і не весціся на побытавыя маніпуляцыі ў сям'і?

• Як супрацьстаяць эмацыйнаму прыгнёту і замахам на вашую свабоду і годнасць?
• Як спыніць і як не дапусціць гвалт?
• Як перафарматаваць жыццё, калі гвалт ужо адбыўся?
• З якога ўзросту і дзе вучыцца самаабароне?


Гарачая тэма: «Сама сабе целаахоўнік, або правілы самаабароны» у «Прываце», героі выдання - адзінай сертыфікаваная трэнерка па жаночай самаабароне Wen-do на постсавецкай прасторы, трэнерам па самаабароне для мужчын і экспертам па сродках самаабароны. Падрабязней - па спасылцы - ПРАВІЛЫ САМААБАРОНЫ.


"Жыццё ў натуры" (эка-відэа) 29.09.2016 2

Пра экалогію і здаровы лад жыцця сёння гаворыцца шмат. Не АЭС! Беражыце лес! Сартыруйце смецце! Спажывайце натуральнае! Пакуль нехта чакае эпохі электрамабіляў, ёсць і тыя, хто ўжо сёння вядзе цяжкую барацьбу з пластыкам і карыстае з сонечнай энергіі. А вам па сіле кінуць фастфуд і перасесці на ровар? Вы таксама хочаце зберагчы Зямлю для нашчадкаў і жыць здарова і здорава? Тады для Вас – тэма новага «Прывату» №12 – «Жыццё ў натуры».  

Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыпуску:

Госця ў студыі – экалагістка, юрыстка «Зялёнай сеткі» Іна Панчкоўская. Яна раскажа пра свой прафесійны і экалагічны досвед, а таксама пра нечаканыя прыватныя цікавосткі і раскажа, як скіроўвае сваё лібіда на карысць Планеты…

Экспертка праграмы — фуд-коўч Ксенія Вяцкая ў якасці эксперыменту пакажа, як карысна і нядорага закупіцца на Камароўскім рынку. А эканалічны актывіст і раварыст Кірыл Кудравец на прыкладзе сваіх калег і сябе самога падкажа, як зрабіць першыя крокі да эканалічнага жыцця. Падрабязней
тут.

"Навучы мяне кахацца" (цалкам, відэа) 09.09.2016

Прэм'ера! «НАВУЧЫ МЯНЕ КАХАЦЦА!» - напраўду прыватны "Прыват" атрымаўся.

Здавальненне, секс, інтымная гармонія… Хочаце даведацца пра гэта больш і на іншым узроўні? Як навучыць кахацца? Як не страціць жадання? Парады ад беларускай секс-трэнеркі. Як ураўнаважыць псіхафізіялагічны стан і палепшыць стасункі са сваймі партнёрамі? Як навучыцца атрымліваць задавальненне?


У студыі – жывыя кансультацыі ад секс-трэнеркі з гаваркім прозвішчам Марина Кахановская. Сексолаг Мікалай Хвашчынскі дае прафесійныя радзіць, ці можа быць карысным порна, а журналістка-культуролаг Анастасия Зеленкова расказвае пра інтым нашых продка. Выданне цалкамтут. Падрабязней тут.


"Навучы мяне кахацца" (анонс, відэа) 07.09.2016

Як ураўнаважыць псіхалагічна-фізіялагічны стан і палепшыць стасункі са сваймі партнёрамі? Як навучыцца атрымліваць задавальненне? Карысна ды займальна пра гэта і шмат чаго іншага...

"Навучы мяне кахацца!" - анонс прэм'ернага выдання "
Прыват".

“Зоры з асаблівым святлом" / “Прыват” з фатографам Віктарам Малышчыцам (відэа) 22.02.2016

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Натхненне ці праца? Летуценні ці побыт? Мары і праблемы. Неба і зямля. Герой студыі “Прывату” паказвае беларускае неба і беларускую зямлю ў новым харастве. Нябесны гід, яго натхняюць таямнічыя сузор’і. Але і ў яго жыцці ёсць таямніцы і асаблівыя зорачкі… Незвычайныя дзеці – зорачкі з асаблівым святлом. Гэта клопат, але таксама і натхненне.
Госць студыі – астраном і фатограф, зоркавы тата Віктар Малышчыц, які ўпершыню распавядзе пра сваю асаблівую дачушку шырокай публіцы. Гераіня праграмы – першая у Беларусі мадэль з дыягназам ДЦП Ангеліна Уэльская і яе прыгаждуня-маці, якая перакананая, што яе дачка выйдзе на подыум разам з Анёламі Victoria's Secret. Эксперт праграмы - кіраўнік Цэнтру дапамогі аўтычным дзецям Вячаслаў Паршута, які выхоўвае сонечнага сына з адпаведным дыягназам, што і падштурхнула яго дапамагаць іншым дзеткам. “Дапамагаючы іншым – дапамагаеш сабе”, сцярджае Вячаслаў.

 

Незвычайныя ў сваёй моцы і апантанасці героі трэцяга выдання “Прывату” з Валярынай Куставай "Зоры з асаблівым святлом". Вядоўца высвятляе, адкуль бяруць сілы і натхнення яе героі і якія перашкоды і пераадоленні яны сустракаюць на сваім шляху. Ці раўнуе жонка Віктара Малышчыца яго за начных падарожжаў з зоркамі? Чым насамрэч зарабляе знаны фатограф? Ці можа кожны з гледачоў “Белсату” набыць сабе імянную зорку? Якія сузор’і маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі? Як гэта – выхоўваць дзетак-зорачак? Што трэба, каб іх жыццё было радасным і напоўненым? Як матываваць дзяцей? Напрыканцы выдання тэкст, у якім культавы фатограф беларускага неба паспрабуе ўгадаць беларускія мясціны і іншаземныя краі па фотаздымках начных зораў… Ці атрымаецца?


“Прыват” з мастачкай Нікай Сандрас: “Жыццё напаказ”: размова на пальцах (відэа) 17.02.2016 1

Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.


Прынята лічыць, што беларусы – закрытыя людзі, якія стараюцца жыць ціха і непрыкметна, і што шчасце – павінна быць ціхім. Часта сцэнай для тых, хто жыве на публіку, ёсць сацыяльныя сеткі. Кагосьці гэта раздражняе, некага натхняе, многім папросту падабаецца падглядаць за іншымі. Але ёсць сярод нас і тыя, хто не хавае свайго прыватнага жыцця ад чужых вачэй або нават жыве, як можа падацца, напаказ. І гэткая адкрытасць – вабіць! Менавіта такія яны – гераіні чарговага выдання праграмы«Прыват» з паэткаю Валярынаю Куставай. Тэма другога выдання – «Жыццё напаказ». Вядоўца высвятляе, што матывавала гераінь шчыраваць у сацыяльных сетках, выслухоўвае часам шакавальныя і правакацыйныя аповеды. Паслухайце і параўнайце: а ці змаглі б вы так «распублічніцца»? Але ўсё да пары да часу – і настае момант, калі жыццё напаказ спыняецца… Чаму? Прычыны, матывы, плюсы, мінусы, бонусы, рызыкі і небяспекі публічнага віртуальнага жыцця ў другім выданні праграмы “Прыват”.

 

На рахунку госці студыі багата скандальных публічных шчыраванняў. Часам ейныя аповеды былі правакацыйныя і шакуючымі нават для блізкіх сяброў. Раней працава на высокіх пасадах у рэкламе, выдавецкай справе і аўтабізнесе - у міжнароднай карпарацыі. Кінула працу разам з былым мужам і сябрамі. І пачала новае жыццё. Цяпер мастачка і папулярнай блогерка Ніка Сандрас. У гутарцы з госцяй студыі мы высветлім, навошта ёй была патрэбная такая колькасць споведзяў і чаму ўрэшце яе жыццё напаказ сцішылася? Гераіня сюжэта – журналістка і блогерка Ася Паплаўская. Эксперт праграмы – псіхолаг Мая Тарасевіч.




ПРЭМ'ЕРА TV-шоў "Прыват" з бізнесоўцам Сержам Наўродскім: "Сіці, гудбай!" 25.01.2016

Ну, паехалі! ПРЭМ'ЕРА новай праграмы "Прыват"! Тэма выпуску - "Сіці, Гудбай!": уцёкі ад цывілізацыі - жыццё ў Доме-мары ці ў стайне?)

Героі праграмы распавядуць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

«Прыват» сустрэўся з тымі, хто перабраўся ў вёску. Ці складана на гэта наважыцца? Гэта ўцёкі АД сябе ці ДА сябе? Госць студыі – паспяховы бізнесовец, эканамічны аналітык, гаспадар беларускага брэнду мыла і парцаляны Karali – Серж Наўродскі. Героі выдання – даўншыфіцеры і гаспадары «Гняздоўя Вятроў» у Полацкім раёне – праграміст Ratmir Максім Новікаў і ягоная жонка мастачка Элга Папова, якія жывуць у доме-стайні з трыма канямі, катамі і сабакам. Эксперт праграмы – псіхолаг-экзістэнцыяліст Алена Жук. Эксклюзіўны камент ад натхняльнага Андрэя Горвата агучаным цягам гутаркі.

 

Станьце героем «Прывату» або прапануйце тэму, праблему, гісторыю,госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкаю выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках.

"Прыват" - шчыра, востра, па-беларуску! (відэа) 18.01.2016 1

Важная ПРЭМ'ЕРА ў маім жыцці. 20 студзеня а 21.40 на "Белсаце" - прэм'ера новай аўтарскай праграмы "Прыват". Тое, што люблю і што, спадзяюся, палюбіце і вы - мая новая аўтарская праграма "Прыват". Шчыра запрашаю далучацца! У добры шлях!

Суаўтарам можа стаць кожны. Далучайцеся і прапаноўвайце. Гэта будзе супер-інтэрактыўная шчырая праграма, у якой можна стаць сустваральнікам і прапанаваць эксклюзіўныя гісторыя і цікавых герояў, якія паспяхова вырашылі свае жыццёвыя траблы ці ажыццявілі мары - і маюць чым падзяліцца (для студыі) - альбо знаходзяцца на шляху і маюць патрэбу ў разрульванні перашкодаў (для сюжэтаў). ‪Тэма прэм'ернага выдання - "Сіці, гудбай!".


чытаць іншыя навіны

Валярына Кустава