АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Што такое ўшчыльненне і як з ім змагацца?

Разам з жыхарамі Першамайскага раёну Мінска правялі прэс-канферэнцыю на гэтую тэму.

Цікавы факт. Дзеючы кіраўнік Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да гарадскіх чыноўнікаў розных рангаў і масцей па тэме ўшчыльнення і высечкі дрэваў, неаднаразова казаў: “Хопіць здеквацца над людзьмі!". Апазіцыя даўно ўжо гаворыць: “Хопіць здеквацца над людзьмі!" І людзі з імі салідарныя: “Так, хопіць над намі здзеквацца!" - Вось ён, нацыянальны кансэнсус! Можна сказаць ідылія.

Але на практыцы гэтыя лозунгі не спрацоўваюць. У Мінску як грыбы пасля дажджу ў жылых дварах з устойлівай забудовай з'яўляюцца новыя высоткі, нікому не патрэбныя паркінгі і бізнес-цэнтры, высякаюцца дрэвы...

Хто наважыўся кінуць выклік грозным указанням незмяняльнага прэзідэнта? У нашым, Першамайскім раёне, гэта глава адміністрацыі Ігар Кудрэвіч і яго намеснік па будаўніцтву Васіль Касавец.

Менавіта яны адказныя за тое, што “грамадскія слуханні“ праходзяць без удзелу прадстаўнікоў грамадзян, заўвагі і прапановы жыхароў раёну не ўлічваюцца, а праекты дэтальнага планавання, падрыхтаваныя з відавочнымі парушэннямі, рэкамендуюцца да зацвярджэння.

На месцы Лукашэнка я б уважліва прыглядзеўся да такіх памагатых, якія ствараюць сацыяльную напружанасць і ігнаруюць распараджэння свайго непасрэднага начальніка. У наступным годзе прэзідэнцкія выбары...

Што мы прапануем рабіць:

- кіраўніцтва раёна павінна несці персанальную адказнасць. Кудрэвіч і Касавец мусяць быць адпраўленыя ў адстаўку. Пачынаем збор подпісаў пад адпаведнай петыцыяй;

- народ мае права быць пачутым. Ініцыюем правядзеннем мясцовага рэферэндуму ў падтрымку распараджэнняў аб спыненні неабгрунтаванага ўшчыльнення і высечкі дрэваў;

- аб'ядноўваемся. На тэрыторыі раёна дзясяткі “гарачых кропак“, у якіх жыхары пацярпелі і церпяць ад неразумных дзеянняў мясцовай улады. Разам мы будзем мацней!


05.06.19 15:15

Юрий Губаревич