Распрацоўка прапаноў па наданню статуса помнікаў актуальна, як ніколі

Па інфармацыі, якая з'явілася на форуме ўсім вядомага "Глобуса"
Чарговае вар'ятства і барбарства з боку нашай чыноўна-гаспадарчай праслойкі грамадства. Чарговы прыклад іх пячорнага ўзроўню, адсутнасці элементарных ведаў, культуры, любові да сваёй зямлі, да спадчыны свайго народа.
Але гэта не здымае віны і з нас, а менавіта з грамадскасці. Пры ўсёй дзікасці, абсурднасці здарэння, якое не ўпісваецца нават ва ўсведамленне нармальнага жыхара еўрапейскай цывілізацыйнай прасторы, знішчэнне гістарычнага будынка адбылося законна з фармальнага пункту гледжання, бо ён не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Вось зноўку вельмі востра і балюча паўстала праблема, пра якую мы рэгулярна гаворым. Трэба гістарычныя аб'екты ўводзіць у прававы кантэкст. Складаць прапановы на наданне статуса помніка і дасылаць у Мінкульт. А так, у Агародніках пад аховай дзяржавы было толькі гарадзішча. Калі гістарычны аб'ект мае прававы статус, яго знішчэнне з'яўляецца крымінальным злачынствам, а ў дадзенай сітуацыі - мерапрыемствам па добраўпарадкаванню.
На жаль, у нас далёка не заўсёды і права працуе. Так што ўжо гаварыць пра маральныя крытэрыі.

Фота з
Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bitrix/blog/blogs/bitrix/blog.post/.default/template.php on line 157