Байкі пра байкот
Электаральны байкот – гэта форма супраціву супраць несумленнасці і злоўжыванняў. Магчыма, у некаторых выпадках ён мае сэнс як форма маральнай экспрэсіі. Але яго палітычная эфектыўнасць вельмі нізкая.
Рызыкі ад байкоту вялікія: маргіналізацыя, напружанне і падзелы ўнутры байкатуючай групы, яшчэ большае ўзмацненне пазіцый пануючай групы або дзейнага лідэра. Тымчасам імавернасць пажаданых наступстваў – паслабленне пануючай групы, вострая рэакцыя міжнароднай супольнасці – вельмі нізкая.
Наратыў пра байкот як «адзіны дзейсны спосаб пераадолення аўтарытарызму» больш падобны на байку, чым на аналіз палітычных выгадаў і затратаў.