АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Свой быдлоязык сами учите". Караць за такое ці не?


Кіпіць дыскусія вакол таго, ці апраўдана караць маладую айцішніцу за яе выказванне пра белмову, ці не. Можна паставіць пытанне інакш: ці падпадае яе выказванне пад hate speech, ці з'яўляецца проста крытычным выказваннем адносна чагось, што некаторыя асобы ўспрымаюць як каштоўнасць.

У дадзеным выпадку няцяжка сфармуляваць аналаг, які быў бы крытычным выказваннем, не будучы нагружаным абразлівай лексікай. Гляньма:

Версія А:

"Я знаю 4 [языка], кроме языков программирования. Естественно уродский бел яз и не рассматривала для изучения. Намеренно. Свой быдлоязык сами учите"

Версія Б:

"Я знаю 4 [языка], кроме языков программирования. Бел яз не изучала и не собираюсь, так как он мне не нравится. Если хотите, учите его сами, а меня не трогайте".

Выказванне тыпу (Б) - выразна крытычнае і любы крытык беларускамоўя можа агучваць сваю пазіцыю ў падобным стылі без карных санкцый. Версія (А) - абразлівая.

Яшчэ адзін метад: сфармуляваць на падобнай мове выказванне адносна іншых з'яў ці практык. Напр. калі б хтось выразіў сваё стаўленне да гомасэксуальных практык з дапамогай выразаў "уродство" ці "быдло". Ці гэта выпадала б залічыць да hate speech, ці не?

Лічу, што так. Карныя захады ў такіх выпадках не супярэчаць ліберальнаму этасу. Пры пэўных, аднак, засцярогах: а) яны не павінны быць драконскімі, а, хутчэй, сімвалічнымі; б) не павінны быць "першай мерай", а стасавацца тады, калі іншыя меры (напр. спакойная размова пасля ападзення эмоцый) не памагаюць


23.01.20 21:32

Петр Рудковский