АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Россия теряет свой суверенитет"

Чаго баяўся Барыс Ельцын на этапе падрыхтоўкі інтэграцыйнай дамовы з Беларуссю ў 1996-1997 гг.? Вось што ён сам вызнаў:

"Задание подготовить более полный интеграционный договор было дано главами государств еще в 1996 году. И в начале 1997-го такой договор действительно появился. (...) (...) (...) То, что придумали разработчики, по сути означало одно – Россия теряет свой суверенитет".

Апошняя фраза шмат у каго выкліча ўсмешку і паняверку. А я б не спяшаўся смяяцца. Поўная асіміляцыя слабейшага партнёра - гэта затратны, рызыкоўны і няпэўны ў плане рэзультатаў працэс. А саюзніцкае суіснаванне - гэта дэлегаванне часткі паўнамоцтваў наднацыянальным інстытуцыям. А гэта значыць, што і моцны бок губляе частку суверэнітэту.

Хоць зараз не Ельцын пры ўладзе, але яго разважанні пра праект паглыбленай інтэграцыі (тады яе прыхільнікам быў акурат Лукашэнка) усё ж карысныя. Памятайма, што Ельцын на працягу 10 год здолеў утрымацца пры ўладзе, нягледзячы на тое, што 1) сістэма ўлады была гібрыдная, а не аўтарытарная; 2) былі агромністныя эканамічныя праблемы; 3) стан здароўя быў кепскі. Тое, што пры ўсім гэтым Ельцын здолеў захаваць уладу цягам такога доўгага часу, сведчыць пра яго вялікі палітычны талент.

Такім чынам, разважанні Ельцына пра магчымыя наступствы паглыбленай інтэграцыі для Расеі - гэта разважанні чалавека, які добра разумее прагматыку дзяржкіравання. І няма падставаў лічыць, што пасля прыходу Пуціна ў Крамлі заселі фанатыкі-імперыялісты, якія сняць і трызняць аб пагбыленых інтэграцыях ды анэксіях. Так, і такія там ёсць. Але не яны вызначаюць курс Крамля.

07.12.19 13:02

Петр Рудковский