АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Навукоўцы выявілі парэшткі самага старажытнага чалавека ў Эўропе, яму 210 тысяч гадоў

Навукоўцы выявілі парэшткі самага старажытнага чалавека ў Эўропе, яму 210 тысяч гадоў
11.07.2019
Гэтае адкрыцьцё адсоўвае дату прыбыцьця людзей у Эўропу з Афрыкі на 150 тысяч гадоў.


Дасьледчыкі паведамляюць, што чэрап узростам 210 тысяч гадоў быў ідэнтыфікаваны як самыя раньнія чалавечыя парэшткі, знойдзеныя за межамі Афрыкі, паведамляе AFP.

Вынікі гэтага дасьледаваньня пацьвярджаюць, што чалавек роду Homo sapiens мог зрабіць некалькі спробаў дабрацца да Эўропы з Афрыкі. Навукоўцы прыйшлі да такой высновы, калі прааналізавалі два чэрапы, знойдзеныя ў канцы 1970-х гадоў у пячоры Апідзіма ў Грэцыі.

Адзін з чэрапаў, паказала дасьледаваньне, належаў нэандэртальцу, які жыў 170 тысяч гадоў таму, другі — раньняму прадстаўніку сучаснага чалавека ў Эўропе.

пераклад svaboda.org

Дата стварэння навіны 11.07.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку