АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка распавёў, пра што яны дамовіліся з Пуціным наконт дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Лукашэнка распавёў, пра што яны дамовіліся з Пуціным наконт дагавора аб Саюзнай дзяржаве
09.07.2019
Гэтым кіраўнік краіны падзяліўся сёння з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам, піша БелТА.

«Сутнасць заключаецца ў тым, што мы дамовіліся з прэзідэнтам Пуціным аб тым, што мы не будзем ламаць дамову.

Бо калі мы ўлезем у ломку дамовы, мы разбурым наогул усё, што створана за гэты час. Гэта па-першае, а па-другое, дамова у поўным аб'ёме не рэалізавана. Яна сёння актуальна. Таму прэзідэнты вырашылі, што нельга чапаць дамову, а трэба проста выпрацаваць дакументы, матэрыялы (мы назвалі гэта Праграмай дзеянняў па далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках саюзнай дамовы)», — адзначыў беларускі лідэр.

«Мы вызначылі тыя рамкі, кропкі, вехі, расставілі сцяжкі, як паляўнічыя кажуць, за якія мы выходзіць не павінны. Тое, што мы не можам сёння рэалізаваць. Мы адказалі на самае галоўнае пытанне, якое, ведаеце, падкідваецца з усіх бакоў (не ведаю, з якой мэтай): далучыцца Расія ў склад Беларусі ці Беларусь у склад Расіі ці не.

Мы адказалі, што гэтага сёння рабіць наогул не трэба. Нават размаўляць на гэтую тэму. І Пуцін на гэтае пытанне адказваў. І я тым больш. Няма такой неабходнасці. Ну і па шэрагу іншых пытанняў. Мы вырашылі так, што мы павінны ісці крок за крокам. Для таго, каб рэалізаваць палажэнні саюзнай дамовы, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.



Дата стварэння навіны 09.07.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку