АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Кампанія “Права Выбару” зладзіць назіраньне на акрузе, дзе балятуецца Рыгор Кастусёў

Кампанія “Права Выбару” зладзіць назіраньне на акрузе, дзе балятуецца Рыгор Кастусёў
09.07.2019
Рэгіянальны кіраўнік кампаніі „Права выбару” Аляксандр Сілкоў распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя пра падрыхтоўку назіральнікаў да парламенцкіх выбараў.

 Паводле ягоных словаў, кампанія плнуе ахапіць татальным назіраньнем усе ўчасткі той акругі, дзе балятуецца старшыня БНФ Рыгор Кастусёў.

- Зараз у 18 акругах мы праводзім інфармацыйна-мабілізацыйную кампанію. Гэта азначае, што кандыдат праводзіць інфармацыйную кампанію па нейкай праблеме, спрабуе яе вырашыць і мабілізуе тых людзей, якія будуць назіраць за выбарамі. У выніку ў нас будзе 18 акругоў, дзе будзе праведзена татальнае назіранне. Кожную секунду на кожным участку будзе прысутнічаць назіральнік.

- І што гэта ў выніку дасць?

- Па-першае, мы зможам дакладна ведаць, пра адсотак яўкі выбаршчыкаў. Па-другое, пабачым, якім будзе падлік галасоў – закрыты ці галосны. Дарэчы, у гэтых акругах мы будзем накіроўваць не менш чым 50 адсоткаў людзей у акружныя і ўчастковыя камісіі. Зараз рыхтуем назіральнікаў, праводзім для іх трэнінгі.

- Як вы выбіралі акругі для назірання?

- Назіраць будзем там, дзе збіраюцца балатавацца вядомыя ў кріане палітыкі – лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч…

- Хапае рэсурсаў?

- Шчыра кажучы, людзі стамляюцца, таму часам самому даводзіцца прасіць іх папрацаваць. Справа ў тым, што большасці беларусам выбары, што называецца да лямпачкі, і іх наогул не цікавіць, што там адбываецца. Часам наогул не разумееш, для каго працуеш.




Дата стварэння навіны 09.07.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку