АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Што чакаць ад беларускай палітычнай восені?

Што чакаць ад беларускай палітычнай восені?
09.07.2019
Актывісты партый і арганізацый абмеркавалі стратэгію ўдзелу апазіцыі ў парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах ды магчымыя пытанні на рэферэндуме.

Падзея адбылася, піша gomelspring.org, у гомельскім грамадска – палітычным цэнтры па вуліцы Палесская, 52 актывісты партый і арганізацый абмеркавалі стратэгію ўдзелу апазіцыі ў парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах ды магчымыя пытанні на рэферэндуме, іша.

Асноўныя думкі і меркаванні падчас выступаў і дыскусіі:

-          У парламенцкіх выбарах можа быць толькі абумоўлены ўдзел: пусцілі ў выбарчыя камісіі – удзельнічаем, не пусцілі – не ўдзельнічаем

-          Народ глядзіць на асобы, а не на палітычныя структуры. Асобы прыходзяць зараз у грамадскіх арганізацый і кампаній (кіраўнікі пратэстаў)

-          Лідэра пры аўтарытарным рэжыме не можа быць

-          Прычына раздраю ў палітычным асяродку – немагчымасць перамагаць (няма сэнсу аб’ядноўвацца)

-          Беларуская афіцыйная палітыка таемная

-          Магчымае пытанне на магчымым рэферэндуме ўвосень – ці гатова Беларусь увайсці ў склад РФ? (Уладзімір Кацора, рух “За свабоду”)

-          Захад цяпер цікавіць не стан дэмакратыі, а стабільнасць

-          Статкевіч – найбольш харызматычны палітычны лідэр. Але і ён і Лябедзька – старая школа, палітыкі мінулага стагоддзя

-          Расеі надакучыла проста карміць Лукашэнку, яна будзе заганяць яго ў кут і патрабаваць каб адпрацоўваў кожную капейчыну

-          Галоўная задача для апазіцыйных структур падчас выбараў – захаваць свой патэнцыял. Калі не ўдзельнічаць, ніхто на вуліцы не выйдзе, людзей патрэбна весці (Васіль Палякоў, АГП)

-          Магчымыя пытанні на рэферэндуме: Пераемнасць улады (увядзенне пасады віцэ – прэзідэнта), адмена смяротнага пакарання, абранне прэзідэнта не народам, а парламентам, вета на павелічэнне пенсійнага ўзросту (Леанід Судаленка – праваабаронца)

Ларыса Шчыракова, фота аўтара




Дата стварэння навіны 09.07.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку