АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Грузінскі тэлеканал прыпыняў вяшчаньне пасьля мацюкоў вядоўцы ў адрас Пуціна

Грузінскі тэлеканал прыпыняў вяшчаньне пасьля мацюкоў вядоўцы ў адрас Пуціна
08.07.2019
Грузінскі тэлеканал «Руставі 2» часова прыпыняў вяшчаньне, расказвае радыё «Эхо Кавказа».

 Вяшчаньне спынілі ўночы на 8 ліпеня, аднавілі зранку.

Пра спыненьне вяшчаньня ў жывым эфіры расказаў дырэктар каналу Ніка Гварамія. Рашэньне ён зьвязаў з радыкальнымі заклікамі на стыхійным мітынгу, які сабраўся пад будынкам тэлекампаніі, і абяцаў аднавіць эфір, «калі будзе гарантаваная бясьпека каналу і супрацоўнікаў».

Габунія пачаў прамову з таго, што хоча перадаць вялікае прывітаньне «нашаму вялікаму сябру Ўладзіміру Пуціну», некалькі раз мацюкнуўся ў адрас расейскага кіраўніка, затым заявіў, што «на нашай прыгожай зямлі няма месца» такім, як ён, і працягнуў абразьлівую тыраду, якую агучваў на расейскай мове зь ветлівай інтанацыяй.
Такія выказваньні асудзілі прэзыдэнтка Грузіі, прэм’ер-міністар, кіраўнік парлямэнту, мэр сталіцы ды іншыя афіцыйныя асобы краіны, былы прэзыдэнт Міхэіл Саакашвілі, а таксама дырэктар тэлеканалу, які прасіў прабачэньня за супрацоўніка. Міністэрства замежных справаў Грузіі назвала здарэньне «мэтанакіраванай правакацыяй».

Пратэстоўцы на стыхійным мітынгу патрабавалі, каб і журналіст, і генэральны дырэктар пакінулі канал, апошні ж прасіў паліцыю гарантаваць бясьпеку супрацоўнікаў. Мітынг завяршыўся на сьвітанку, але пратэстоўцы абяцалі вярнуцца, калі іхных патрабаваньняў ня выканаюць. На раніцу да патрабаваньняў дадаліся спыненьне вяшчаньня каналу і крымінальная справа за абразьлівыя выказваньні.

У Грузіі ад 20 чэрвеня трываюць антырасейскія акцыі пратэсту. Больш за 300 пратэстоўцаў былі затрыманыя.
Дэманстрацыі пачаліся пасьля таго, як дэпутат расейскай Думы камуніст Сяргей Гаўрылаў правёў пасяджэньне Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, седзячы на месцы сьпікера парлямэнту Грузіі.
Гаўрылаў пацьвердзіў, што лічыць незваротным прызнаньне Расеяй «незалежнымі дзяржавамі» сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі — Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Адно з асноўных патрабаваньняў пратэстоўцаў — адстаўка кіраўніка МУС Гіоргі Гахарыя.
Рух самалётаў паміж Расеяй і Грузіяй быў спынены на загад Уладзіміра Пуціна, таксама Расея «выявіла пагаршэньне якасьці грузінскага віна».

svaboda.org

Дата стварэння навіны 08.07.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку