АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Клей спыняе крывацёк

Клей спыняе крывацёк
04.07.2019
Кітайскія навукоўцы распрацавалі ўнікальны прэпарат.


Група кітайскіх навукоўцаў з Чжэцзянскага ўніверсітэта і Усходне-Кітайскага політэхнічнага ўніверсітэта распрацавала новы біаклей, які здольны ў самыя кароткія тэрміны спыняць крывацёк з сэрца і артэрый, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

Адпаведныя вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе «Nature Communications». Спецыялісты ўжо правялі шэраг паспяховых тэстаў на свіннях, сэрца якіх вельмі падобна на чалавечае. З дапамогай новага матэрыялу навукоўцы за некалькі секунд спынілі крывацёк пад высокім ціскам з раны на сэрцы дыяметрам ў 6 міліметраў. Акрамя таго, на працягу двух тыдняў клей не губляе сваёй трываласці.

Ён з’яўляецца сімуляваным матэрыялам, яго галоўны склад адчувальны да святла. Таму пры ўльтрафіялетавым выпраменьванні біаклей можа хутка зарастаць клеткамі, ператварацца з цякучай вадкасці ў цвёрдае рэчыва і трывала ліпнуць да мокрых паверхняў арганізма чалавека або жывёл. Па словах навукоўцаў, у перспектыве клей можа прымяняцца ў хірургіі і шэрагу іншых медыцынскіх напрамкаў.

zviazda.by

Дата стварэння навіны 04.07.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку