АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

«Улада не зацямніла мне вочы»

«Улада не зацямніла мне вочы»
25.06.2019
Кіраўнік Інгушэціі Юнус-Бек Еўкураў вырашыў сысці ў адстаўку.



У сваім звароце да народа Юнус-Бек Еўкураў у эфіры Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Інгушэціі паведаміў, што папросіць прэзідэнта Расеі аб сваёй датэрміновай адстаўцы з пасады кіраўніка рэспублікі.

«Я свой выбар зрабіў. Як інгуш, як патрыёт, як баявы афіцэр, які даваў прысягу абараняць Радзіму, я прыняў рашэнне звярнуцца да прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна з просьбай аб датэрміновым складанні з мяне паўнамоцтваў кіраўніка Рэспублікі», – адзначыў ён.

Паўнамоцтвы мусілі скончыцца толькі ў 2023 годзе. Сваё рашэнне ён абгрунтаваў раз’яднанасцю інгушскага народа.

«Я не сляпы, улада не зацямніла мне вочы. Давайце набяромся мужнасці сказаць, што ўсе мы – улада, якую я прадстаўляю, грамадскія, рэлігійныя арганізацыі – адказныя за тое, што сёння мы разʼяднаныя. Кожны з нас стаіць перад выбарам – асабістыя інтарэсы або інтарэсы Рэспублікі. І кожны, я падкрэсліваю, кожны паступае ў адпаведнасці са сваім выхаваннем, сваймі ідэаламі», – падкрэсліў Еўкураў.

Канец 2018-га – пачатак 2019 года быў адзначаны ростам незадаволенасці жыхароў Інгушэціі палітыкай Еўкурава. Прычына – падпісанае ім пагадненне аб мяжы з Чачэніяй, па якім суседняя рэспубліка атрымала дадатковыя тэрыторыі. Змена межаў справакавала масавыя пратэсты. Новую хвалю пратэстаў сёлета вясной выклікала рашэнне ўладаў унесці змены ў закон аб рэферэндумах, прыбраўшы з яго пытанне аб змяненні межаў рэспублікі. Адбыліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і паліцэйскімі.

Еўкураў узначальваў Інгушэцію з 2008 года. У 2009 годзе палітык атрымаў цяжкае раненне ў выніку замаху тэрарыстаў.

belsat.eu



Дата стварэння навіны 25.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку