АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Павялічылася колькасць выпадкаў махлярства з анлайн-крэдытамі

Павялічылася колькасць выпадкаў махлярства з анлайн-крэдытамі
24.06.2019
Беларускія банкі занепакоеныя колькасцю выпадкаў махлярства з афармленнем анлайн-крэдытаў, паведамляе Еўрарадыё. Апошнім часам іх стала нашмат болей, адзначаюць у РРБ-банку.

Цяпер у сацыяльных сетках прапануюць паслугу афармлення крэдытаў асобам, якія раней атрымалі адмову ад банкаў. З гэтай нагоды зламыснікі выцягваюць з пацярпелых пашпартныя дадзеныя (скан дакумента), нумар мабільнага тэлефона, а таксама код пацверджання, які прыходзіць на тэлефон.

Махляры афармляюць крэдыты на максімальна магчымыя сумы, а затым выводзяць грошы ў залежнасці ад дадзенага банкам спосаба.

Таксама ёсць выпадкі выкарыстання знойдзеных у адкрытым доступе або набытых у DarkNet копіяў сканаваных пашпартоў. Тут ахвярамі найчасцей робяцца людзі сталага веку. Зламыснікі тэлефануюць ім і на падставе «тэхнічных працаў» у банку просяць паведаміць код, скіраваны ім на нумар мабільнага тэлефона. Так афармляецца крэдыт, пра які пенсіянеры нават не падазраюць.

Па шэрагу падобных фактаў заведзеныя крымінальныя справы.




Дата стварэння навіны 24.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку