АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Суд па заяве генерала Івана Кубракова адклалі на нявызначаны тэрмін

Суд па заяве генерала Івана Кубракова адклалі на нявызначаны тэрмін
22.06.2019
Сёння пасля абеда суд Цэнтральнага раёна Мінска павінен быў разглядзець пазоў кіраўніка сталічнай міліцыі да чатырох беларускіх апазыцыянераў, якія былі заяўнікамі Дня Волі ў Кіеўскім скверы

 Аднак разгляд справы адклалі.

— Суд Цэнтральнага раёна Мінска выбачыўся, што не можа разглядзець справу 21 чэрвеня і перанёс яе на незразумелы тэрмін, — распавёў “Народнай Волі” старшыня БСДП Ігар Барысаў. — Што робяць цудатворныя Еўрапейскія гульні! Мяркую, што суд адбудзецца пасля 30 чэрвеня, бо ў гэты перыяд не трэба псаваць імідж краіны парушэннем правоў чалавека перад замежнікамі”.

Нагадаем, што міліцыя падала пазоў на арганізатараў Дня Волі ў Мінску і спрабуе спагнаць 7259 рублёў 29 капеек за неналежна выкананую дамову. Гэта апошняя сума выдаткаў на арганізацыю Дня Волі, якую яшчэ не закрылі арганізатары.

Ігар Барысаў, Вольга Кавалькова, Юрый Губарэвіч і Мікалай Казлоў давалі падрабязную справаздачу па атрыманых і выдаткаваных на мерапрыемства сродках.

Агулам было сабрана сродкаў: 3336 руб
Непасрэдна на свяце 1713 руб
На рахунак у Беларусі 1023 руб
Ад беларусаў замежжа 600 руб
З ахвяраванняў на краўдфандынгавых пляцоўках #бнр101 атрымана 0 руб

Выдаткі:
Хуткая дапамога – 240 рублёў
Зелянбуд – 213 рублёў
Сцэна і гук – 1900 рублёў
Вогнегасільнікі – 66 рублёў
Расцяжка на сцэну – 124 рублі
Сцяг 4,5 на 9 м – 150 рублёў
Дызайн афішаў – 210 рублёў
Інфармацыйныя матэрыялы – 400 рублёў
Забеспячэнне выступу музыкаў – 4 905 рублі
Аніматар – 290 рублёў
Паштовыя выдаткі – 9,72 рублі
Агулам выдаткі: 8 507,72 рублі
Розніцу ў 5 171,72 рублі арганізатары пакрылі за кошт уласных сродкаў.



Дата стварэння навіны 22.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку