АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Уладзімір Някляеў: У краіне, дзе заўсёды нехта вінаваты

Уладзімір Някляеў: У краіне, дзе заўсёды нехта вінаваты
20.06.2019
Дзіўную даў нам Бог краіну.

 Усё ў ёй нібыта ёсць — у водах рыбы, у лясах звяры і птушкі, у гарадах і вёсках жыхары, якія самі сябе беларусамі называюць, а ладу беларускага, з якога само па сабе было б зразумела, нашто ўсё тут і дзеля чаго, няма і няма. І спрадвеку ў тым нехта вінаваты — то рускія, то палякі, то жыды…

Толькі не мы самі, о, не! Дзесяць мільёнаў не вінаватых у тым, што жывуць у айчыне без Айчыны, на таямнічай зямлі з цьмянай, нібыта чужой, гісторыяй і замглёнай, нібыта не сваёй, будучыняй.

Але былі і ёсць людзі, якія жылі і паміралі, адчуваючы сябе ў тым вінаватымі. За сябе і за ўсіх. Бо жылі, каб жыла Айчына, былі, каб была будучыня. Якая, як вядома, пачынаецца з мінулага — але не з цьмянага і з не замглёнага. І не з чужога, а са свайго.

Менавіта па такіх людзях, па іх абрысах паціху-паціху распазнае сама ў сабе Беларусь. І, распазнаная ў сабе, распазнаецца ў свеце. Яна дадаецца імі да свету — і свет, не такі ўжо вялікі і ні на што, апроч людзей, не багаты, дадаецца імі: такімі людзьмі.

Да таго, што зрабіў дзеля Беларусі, дзеля гонару яе і славы Васіль Быкаў, нельга нічога дадаць, апроч несмяроцця.



Дата стварэння навіны 20.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку