АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Павел Севярынец: Трэба было трошкі энтузіязму для прыдушанага народу

Павел Севярынец: Трэба было трошкі энтузіязму для прыдушанага народу
13.06.2019
Пасля адстаўкі Ігара Шуневіча Міністэрства ўнутраных справаў узначаліў Юрый Караеў, да гэтага намеснік кіраўніка Міністэрства ўнтраных справаў, камандуючы ўнутранымі войскамі.

Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, не трэба спадзявацца, што пры існуючай сістэме змена кіраўніка ведамства можа нешта змяніць у яго працы да лепшага. 

– Проста падчас Еўрапейскіх гульняў трэба было трошкі энтузіязму для прыдушанага народу. Ну вось, знялі Шуневіча. Павінны ўсе выдыхнуць. Але прызначылі тут жа Караева. Першае пытанне: а чаму вы прызначылі не беларуса чарговы раз? 20 гадоў беларусы не займаюць пасады міністра ўнутраных спраў. Гэта галоўная сілавая пасада ў краіне. Што ў нас, таксама як і ў Арменіі, Масква ўзгадняе, ці прызначае гэтых людзей. Чаму нельга прызначыць беларуса? 

Па меркаванню Паўла Севярынца, Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае досвед яшчэ царскай імперскай Расеі і Савецкага Саюза, дзе „тасавалі” і блыталі нацыянальныя кадры. На сваёй тэрыторыі, напрыклад, у Беларусі, такія кіраўнікі ў нейкі крытычны момант могуць далучыцца да свайго народу. А калі сілавое ведамства ўзначальвае не беларус, для яго пры выкананні нейкіх сумнеўных загадаў маральных барьераў менш. Загадалі — выконвай. Гэта ж не свае, — лічыць Павел Севярынец. 




Дата стварэння навіны 13.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку