АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Пад Полацкам пабудуюць цэнтар для мігрантаў

Пад Полацкам пабудуюць цэнтар для мігрантаў
11.06.2019
Будаўніцтва цэнтру для мігрантаў у Полацкім памежным атрадзе пачнецца ў жніўні 2019 году, паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо, піша БелТА.


Будаўніцтва цэнтру плянуецца ў межах рэалізацыі праекту садзейнічаньня Беларусі ў вырашэньні пытаньняў, зьвязаных з павелічэньнем колькасьці мігрантаў. Яго фінансуе Эўразьвяз, а рэалізуе прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі міграцыі ў Беларусі сумесна з МУС і Дзяржаўным памежным камітэтам. Бюджэт — 7 млн эўра.

Ужо падрыхтаваная ўся неабходная дакумэнтацыя, выбрана месца, цяпер выбіраюць падрадчыка і неўзабаве пачнуць будаваць цэнтар. Паводле Лапо, гэта будзе сучасны комплекс з усімі выгодамі для пражываньня.

Паводле зьвестак на канец 2018 году, стала ў Беларусі пражывалі каля 174 тысяч іншаземцаў. Часова — каля 47 тысяч.

Толькі 4 грамадзяніны Ўкраіны атрымалі ў Беларусі статус уцекача. Але статус дадатковай абароны з 2014 году маюць 2 690 чалавек.

svaboda.org

Дата стварэння навіны 11.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку