АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Кампанія “Права выбару-2019″ рыхтуе да выбараў паўтары тысячы незалежных назіральнікаў

Кампанія “Права выбару-2019″ рыхтуе да выбараў паўтары тысячы незалежных назіральнікаў
10.06.2019
Восем дэмакратычных аб’яднанняў заявілі пра старт кампаніі назіраньня за выбарамі «Права выбару — 2019». Гэта Партыя БНФ, АГП, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), БХД, «За свабоду», «Зялёныя», прафсаюз РЭП, Партыя свабоды і прагрэсу.


“Права выбару-2019” — гэта:

8 арганізацыяў
18 кандыдатаў
18 акругаў татальнага назіраньня
1500 назіральнікаў
7 зьменаў у выбарчы кодэкс

Як паведамілі "Беларускаму партызану", зараз ідзе падрыхтоўка назіральнікаў і канчатковае фарміраванне спісу кандыдатаў ды акругаў, дзе будзе татальнае назіранне за выбарамі не только ў асноўны дзень галасання, але і на датэрміновым галасаванні.

Кампанія партыйнага назірання за выбарамі “Права выбару” праводзілася цягам некалькіх мінулых выбарчых цыклаў. 18 акругаў для татальнага назірання абіраюцца ўпершыню. 
Спасылка на крыніцу:  "Беларускі партызан"

Дата стварэння навіны 10.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку