АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: на Веткаўшчыне зладзілі старажытны абрад "Колік віць"

Фотафакт: на Веткаўшчыне зладзілі старажытны абрад "Колік віць"
10.06.2019
Абрад знікае і, магчыма, у хуткім часе ў беларусаў не будзе магчымасці паглядзець на яго ўжывую.

"Колік віць " – гэта рэдкі варыянт старажытнага абрада, больш вядомага на Беларусі як "Ваджэнне і пахаванне Стралы". Напярэдадні ён прайшоў у вёсцы Прысна Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Завітаў туды і карэспандэнт Sputnik.

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў кожным беларускім рэгіёне мае свае асаблівасці. Звычайна яго ладзяць на Ушэсце – народнае свята на саракавы дзень пасля Вялікадня.

Абавязковы элемент абраду – карагоды і адмысловыя стрэльныя песні. Іх спяваюць, каб вясновыя навальніцы з дажджамі і маланкамі не нашкодзілі людзям, а, наадварот, паспрыялі ў хуткім выспяванні ўраджаю.
Ваджэнне і пахаванне стралы па розных берагах Сожа адрозніваецца сваёй сімволікай і атрыбутыкай. На левым беразе галоўны сімвал свята – жалезная страла. Яна можа быць з манетак, пацерак і жаночых упрыгажэнняў, якія трэба закапаць у зямлю.

У вёсцы Прысна замест жалезнай стралы выкарыстоўваецца драўляны колік. Маладыя дзяўчаты ўпрыгожваюць яго раслінамі і кветкамі. Раней колік упрыгожвалі цэлай вёскай, зараз засталося толькі тры захавальніцы абрада, таму пачынаецца ён каля пэўнай хаты.

Да таго, калі колік патрапіць у ваду, гаспадыні імкнуцца адарваць ад яго некалькі лісточкаў і кветачак і аднесці на свой агарод, каб быў добрым ураджай

Жанчыны і дзяўчаты водзяць карагоды, спяваюць песні, а мужчыны адносяць колік да ракі і кідаюць яго ў ваду. Заканчваецца святочнае шэсце вясёлым застоллем.



Дата стварэння навіны 10.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку