АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Дзеля чаго партыя БНФ ідзе на выбары?

Дзеля чаго партыя БНФ ідзе на выбары?
06.06.2019
Намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч пацвердзіў, што гэтая апазіцыйная структура пойдзе на выбары самастойна, без усялякіх кааліцый.



Пры гэтым ніякіх сумнёваў у тым, што сапраўдных выбараў у Беларусі не існуе, партыйцы не маюць. Дык дзеля чаго ўдзел?

«Мы будзем удзельнічаць у парламенцкай кампаніі, каб паказаць альтэрнатыву існуючаму рэжыму, бо, на жаль, у нашай краіне гэта, напэўна, адзіны легальны спосаб рабіць пікеты, сустрэчы з людзьмі і гэтак далей. Партыя БНФ ідзе самастойна на выбары, бо галоўная мэта – данесці свае ідэі да людзей, знайсці новых прыхільнікаў, пашырыць кола прыхільнікаў ідэй незалежнасці, а не імітаваць палітычную дзейнасць», – тлумачыць Юрый Лукашэвіч. 

Па ягоных словах, «ні для каго ні сакрэт, што выбараў у Беларусі няма, галасы ніхто не лічыць, таму спадзявацца на вялікія поспехі не выпадае. Адзіны шанец патрапіць у парламент, калі цябе прапусцяць. Партыя БНФ – гэта партыя каштоўнасцяў, удзельнічаем не дзеля перамогі, а каб бараніць свае ідэі, стаяць на варце беларускай незалежнасці. Бо пагроза страты незалежнасці на сённяшні дзень вельмі вялікая, а таму нашыя кандыдаты будуць пра гэта казаць. І гэта не толькі пытанні мовы і культуры, але і эканомікі, дабрабыту і шмат іншых пытанняў, якія ўмацоўваюць незалежнасць». 

Дата стварэння навіны 06.06.2019
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку